bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bokun
/
2 Samuel 15
2 Samuel 15
Belarusian Bokun
← Chapter 14
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 16 →
1
Пасьля таго Абсалом справіў сабе калясьніцу і коні, і пяцьдзясят мужчынаў, якія хадзілі перад ім.
2
І ўставаў Абсалом рана, і станавіўся каля дарогі, што ідзе да брамы. І кожнага, хто з якой справай зьвяртаўся да валадара на суд, клікаў Абсалом да сябе і пытаў: «З якога ты гораду?» Той адказваў: «Слуга твой з такога і такога калена Ізраіля».
3
Тады Абсалом казаў яму: «Глядзі, справа твая добрая і слушная, але ў валадара ты ня знойдзеш нікога, хто б цябе выслухаў».
4
І казаў Абсалом: «Калі б хто мяне паставіў судзьдзёю над зямлёй? Тады прыходзілі б да мяне ўсе, што маюць вырашаць справы, і я судзіў бы іх паводле справядлівасьці».
5
І калі падыходзіў чалавек, каб пакланіцца яму, ён працягваў яму руку, сьціскаў за руку і цалаваў яго.
6
І рабіў ён так з кожным Ізраільцянінам, які прыходзіў на суд да валадара, і здабываў сэрцы Ізраільцянаў.
7
Праз чатыры гады сказаў Абсалом валадару: «Пайду я ў Хеўрон і споўню шлюбаваньне, якое я абяцаў ГОСПАДУ.
8
Бо калі слуга твой быў у Гешуры Сірыйскім, шлюбаваў, кажучы: “Калі верне мяне ГОСПАД назад у Ерусалім, складу ГОСПАДУ ахвяру”».
9
І сказаў яму валадар: «Ідзі ў супакоі». І той устаў, і пайшоў у Хеўрон.
10
І паслаў Абсалом тайных весьнікаў у-ва ўсе пакаленьні Ізраіля, кажучы: «Калі пачуеце гук трубы, гаманіце: “Абсалом абраны валадаром у Хеўроне”».
11
І з Абсаломам выйшлі з Ерусаліму дзьвесьце чалавек, ня ведаючы ў прастаце сэрца нічога.
12
У час складаньня ахвяраў Абсалом паслаў і паклікаў Ахітафэля з Гіло, радніка Давіда, з гораду ягонага Гіло. І ўмацавалася змова, і народ зыходзіўся і павялічваўся вакол Абсалома.
13
І прыйшоў весьнік да Давіда, і паведаміў: «Сэрца усяго Ізраіля прыстала да Абсалома».
14
І сказаў Давід усім слугам, якія былі разам з ім ў Ерусаліме: «Зьбірайцеся! Уцякайма, бо ня будзе нам ратунку ад Абсалома. Сьпяшайцеся ўцячы, каб не дагнаў ён нас раптам і каб ня выгубіў нас, і каб вострывам мяча ня зьнішчыў гораду».
15
І слугі валадара сказалі яму: «Усё, што загадае гаспадар наш, валадар, мы, слугі твае, выканаем».
16
І выйшаў валадар, а за ім увесь дом ягоны, і пакінуў валадар дзесяць жанчынаў наложніцаў сьцерагчы дом.
17
І выйшаў валадар пешшу, і ўвесь народ за ім, і затрымаліся яны пры апошнім доме.
18
І праходзілі перад ім усе слугі ягоныя, усе Керэты, Пэлеты і ўсе тыя, якія прыйшлі з Гату, у лічбе шэсьцьсот чалавек прайшлі перад валадаром.
19
І спытаўся валадар Іттая з Гату: «Чаму і ты ідзеш разам з намі? Вярніся і застанься з валадаром, бо ты — чужынец і выгнанец з бацькаўшчыны сваёй.
20
Учора прыйшоў ты, а сёньня я змушаю цябе ісьці блукаць разам з намі, бо я сам ня ведаю, куды іду. Вярніся і забяры з сабой братоў сваіх, і няхай ГОСПАД зьявіць табе міласэрнасьць і вернасьць».
21
У адказ сказаў Іттай валадару: «Няхай жыве ГОСПАД і няхай жыве гаспадар мой, валадар. Толькі там, дзе будзе гаспадар мой, валадар, на сьмерць ці на жыцьцё, там будзе і слуга твой».
22
І сказаў Давід Іттаю: «Дык ідзі і праходзь!» І прайшоў перад валадаром Іттай з Гату і ўсе людзі ягоныя, і ўсе дзеці ягоныя, якія былі з ім.
23
А ўся ваколіца голасна плакала, калі ўвесь народ праходзіў перад валадаром. Валадар таксама перайшоў ручай Кедрон, і ўвесь народ накіраваўся па дарозе ў пустыню.
24
І прыйшоў Цадок, і з ім усе лявіты, несучы Каўчэг Запавету Божага. І паставілі яны Каўчэг Божы, і Абіятар склаў ахвяру, пакуль увесь народ ня выйшаў з гораду.
25
І сказаў валадар Цадоку: «Занясіце Каўчэг Божы ў горад. Калі я знайду ласку ў вачах ГОСПАДА, то Ён верне мяне, і я ўбачу Яго і жытло Ягонае.
26
А калі Ён скажа: “Не падабаешся ты Мне”, я згаджуся, няхай Ён робіць, што падабаецца Яму».
27
І сказаў валадар Цадоку сьвятару: «Глядзі, вяртайся ў горад ў супакоі. Ахімаац, сын твой, і Ёнатан, сын Абіятара, абодва сыны вашыя няхай застануцца з вамі.
28
Я вось буду вандраваць на раўнінах пустыні, пакуль ня прыйдзе да мяне паведамленьне ад вас».
29
І вярнулі Цадок і Абіятар Каўчэг Божы ў Ерусалім, і засталіся там.
30
А Давід узыходзіў на гару Аліўную, ішоў і плакаў, і ішоў ён з закрытай галавой і босы. І ўсе людзі, што былі з ім, ішлі з закрытымі галовамі і плакалі.
31
І паведамілі Давіду, што Ахітафэль быў у змове з Абсаломам. І сказаў Давід: «ГОСПАДЗЕ, зрабі недарэчнай раду Ахітафэля».
32
І калі Давід узыйшоў на вяршыню гары, дзе пакланяліся Богу, пераняў яго Хушай Аркеец у разьдзёртым адзеньні і з пасыпанай зямлёй галавой.
33
І сказаў яму Давід: «Калі ты пойдзеш са мною, будзеш мне цяжарам.
34
А калі вернешся ў горад і скажаш Абсалому: “Я, валадару, буду слугой тваім. Як раней я быў слугой бацькі твайго, так цяпер буду слугой тваім!”, то ты ударэмніш раду Ахітафэля адносна мяне.
35
Будзеш там мець пры сабе Цадока і Абіятара, сьвятароў. І ўсё, што пачуеш у доме валадара, перакажаш Цадоку і Абіятару, сьвятарам.
36
Вось, з імі засталіся два сыны іхнія, Ахімаац у Цадока і Ёнатан у Абіятара. Праз іх перакажаш усё, што толькі пачуеш».
37
І ўвайшоў Хушай, сябра Давіда, у горад. І Абсалом увайшоў у Ерусалім
← Chapter 14
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 16 →
All chapters:
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24