bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bokun
/
2 Samuel 2
2 Samuel 2
Belarusian Bokun
← Chapter 1
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 3 →
1
Пасьля тых падзеяў раіўся Давід з ГОСПАДАМ: «Ці маю пайсьці ў адзін з гарадоў Юдэйскіх?» І ГОСПАД яму сказаў: «Ідзі». Давід спытаўся: «Куды маю ісьці?» І ГОСПАД адказаў яму: «У Хебўрон».
2
І пайшоў туды Давід разам з дзьвюма жонкамі сваімі, Ахінаамай з Езрээлю і Абігайль, колішняй жонкай Наваля з Кармэлю.
3
Павёў ён разам людзей сваіх, якія з ім былі, кожнага з сям’ёй сваёй, і абжыліся яны ў гарадах Хеўрону.
4
І прыйшлі людзі Юды, і памазалі там Давіда, каб ён валадарыў над домам Юды. І павядомлена было Давіду, што жыхары Ябэшу ў Гілеадзе пахавалі Саўла.
5
І паслаў Давід весьнікаў да жыхароў Ябэшу, каб сказалі яны ім: «Будзьце дабраслаўлеёныя ГОСПАДАМ, бо вы зьявілі міласэрнасьць гаспадару вашаму, Саўлу, бо вы пахавалі яго.
6
Няхай за гэта ГОСПАД зьявіць вам міласэрнасьць і праўду, але і я аднагараджуся вам за тое, што вы так учынілі.
7
Няхай цяпер будуць дужымі рукі вашыя, і вы будзьце адважнымі, бо памёр гаспадар ваш Саўл, а мяне дом Юды памазаў на валадара сабе».
8
А Абнэр, сын Нэра, начальнік войска Саўла, узяў Ішбаала, сына Саўла, і прывёў яго ў Маханаім,
9
і паставіў яго валадаром над Гілеадам, і над Ашэрам, і над Езрээлем, і над Эфраімам, і над Бэн’ямінам, і над усім Ізраілем.
10
Ішбаал, сын Саўла, меў сорак гадоў, калі пачаў валадарыць над Ізраілем, і валадарыў ён два гады. Толькі дом Юды прызнаваў [за валадара] Давіда.
11
Сем з паловай гадоў валадарыў Давід над домам Юды, і жыў ён у Хеўроне.
12
Абнэр, сын Нэра, і слугі Ішбаала, сына Саўла, з Маханаіму выйшлі ў Гібэон.
13
Таксама Ёаў, сын Цэруі, і слугі Давіда выйшлі і спаткаліся з імі каля сажалкі Гібэонскай. І калі сустрэліся, адны сталі на адным баку сажалкі, а другія — на другім баку сажалкі.
14
І сказаў Абнэр Ёаву: «Няхай юнакі ўстануць і няхай пагуляюць перад намі». Ёаў сказаў: «Няхай устануць».
15
І ўсталі, і пайшлі дванаццаць Бэн’ямінцаў з боку Ішбаала, сына Саўла, і дванаццаць юнакоў з боку Давіда.
16
І схапіў кожны свайго супраціўніка за галаву, і ўсадзіў меч у бок ягоны, і паваліліся разам. І названае было месца тое Хелкат-Гаццурым, што ў Гібэоне.
17
І пачалася ў той дзень вельмі страшная бойка, у якой Абнэр і людзі Ізраіля былі пераможаныя ваярамі Давіда.
18
Былі там таксама тры сыны Цэруі: Ёаў, Абішай і Асаэль. І Асаэль быў вельмі хуткім у нагах, як сарна ў полі.
19
І пагнаўся Асаэль за Абнэрам, і не зварочваў ані направа, ані налева, перасьледуючы яго.
20
І аглянуўся Абнэр назад, і спытаўся: «Ці гэта ты, Асаэль!?» Ён адказаў: «Я».
21
І сказаў яму Абнэр: «Павярніся направа ці налева і схапі аднаго з юнакоў, і вазьмі сабе здабычу з яго». Але Асаэль не хацеў адступіцца ад яго.
22
І зноў сказаў Асаэлю Абнэр: «Адступіся, бо буду змушаны прыбіць цябе да зямлі, і тады не змагу падняць аблічча майго перад Ёавам, братам тваім».
23
Але той не хацеў слухаць яго і спыніцца. І Абнэр, павярнуўшы дзіду, ударыў яго ў жывот; і дзіда прайшла яго наскрозь, і ён памёр там. І ўсе, хто праходзіў праз тое месца, дзе ўпаў Асаэль і памёр, затрымоўваліся.
24
І перасьледавалі Ёаў і Абішай Абнэра. Сонца ўжо зайшло, калі яны прыйшлі да ўзгорышча Амма, якое побач Гіяху, пры дарозе ў пустыню Гібэонскую.
25
І сабраліся Бэн’ямінцы вакол Абнэра, творачы адну дружыну, і затрымаліся на вяршыні ўзгорка.
26
Адтуль закрычаў Абнэр да Ёава і сказаў: «Ці аж да вынішчэньня будзе выцягнуты меч твой? Ці ты ня ведаеш, што вынікі будуць горкімі? Чаму ты не загадаеш народу, каб ён перастаў перасьледаваць братоў сваіх?»
27
Ёаў адказаў: «На жыцьцё Бога, каб ты не казаў інакш, то яшчэ зранку перасталі б людзі перасьледаваць братоў сваіх».
28
І Ёаў затрубіў у трубу, і спынілася ўсё войска, і не перасьледавалі болей Ізраіля, і больш ужо не ваявалі.
29
А Абнэр і ваяры ягоныя ішлі ўсю ноч праз Арабу, перайшлі Ярдан, і прайшоўшы ўвесь Бітрон, прыйшлі ў Маханаім.
30
І вярнуўся Ёаў з пагоні за Абнэрам, і сабраў увесь народ, і сярод слугаў Давіда не хапала дзевятнаццаці чалавек, акрамя Асаэля.
31
А ваяры Давіда забілі трыста шэсьцьдзесят Бэн’ямінцаў і людзей, што былі з Абнэрам, якія памерлі.
32
І ўзялі яны Асаэля, і пахавалі яго ў магіле бацькі ягонага, што ў Бэтлееме. Потым Ёаў і ваяры ягоныя ішлі ўсю ноч і на самым сьвітаньні дайшлі да Хеўрону.
← Chapter 1
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 3 →
All chapters:
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24