bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bokun
/
2 Samuel 17
2 Samuel 17
Belarusian Bokun
← Chapter 16
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 18 →
1
І сказаў Ахітафэль Абсалому: «Я выбяру сабе дванаццаць тысячаў ваяроў і ў гэтую ноч пайду на Давіда,
2
і нападу на яго, пакуль ён змучаны і пакуль у яго рукі аслабеўшы, і напалохаю яго. І ўвесь народ, які з ім, я заб’ю, і самаго валадара.
3
І тады я прывяду ўвесь народ да цябе. Як ня будзе жыцьця толькі аднаго чалавека, тады ўвесь народ будзе жыць у супакоі».
4
І спадабалася гэтая парада Абсалому і ўсім старшыням Ізраіля.
5
І сказаў Абсалом: «Паклічце Хушая Аркейца і паслухаем, што ён нам скажа».
6
І прыйшоў Хушай да Абсалома, і Абсалом спытаўся ў яго: «Вось такую параду даў Ахітафэль. Ці маем споўніць параду ягоную, ці не? Ты скажы!»
7
І сказаў Хушай Абсалому: «Нядобрая парада, якую даў табе гэтым разам Ахітафэль».
8
І сказаў Хушай: «Ты ведаеш бацьку твайго і ваяроў, якія з ім. Гэта людзі мужныя, і яны разьюшаныя, як дзікая мядзьведзіца, пазбаўленая дзяцей сваіх у лесе. А бацька твой — ваяр спраўны, і ён ня сьпіць з людзьмі сваімі.
9
Вось і цяпер ён хаваецца ў якой пячоры або ў іншым месцы. І калі хто загіне пры першым нападзе на іх, дык напэўна пачуюць і скажуць: “Сталася вялікая параза народу, які стаіць за Абсалома”.
10
І тады спалохаецца наймужнейшы, які мае сэрца льва, бо ўвесь Ізраіль ведае, які спраўны бацька твой і якія мужныя тыя, што з ім.
11
І мне вось здаецца, што такая парада слушная: няхай зьбярэцца да цябе ўвесь Ізраіль ад Дана да Бээр-Шэвы, шматлікі, як пясок на беразе мора, і ты сам пойдзеш ў бой.
12
І мы прыйдзем да яго, дзе б ён ні знаходзіўся, і нападзем на яго, як звычайна раса падае на зямлю, і не пакінем тады нікога з усіх людзей, якія з ім.
13
А калі ён схаваецца ў горадзе, тады ўсе Ізраільцяне прынясуць пад той горад вяроўкі, і мы сьцягнем яго ў раку, так што не застанецца ад яго ані камяня».
14
Тады Абсалом і ўсе Ізраільцяне сказалі: «Лепшая парада Хушая Аркейца, чым парада Ахітафэля». Бо ГОСПАД вырашыў ухіліць лепшую параду Ахітафэля, каб навёў ГОСПАД на Абсалома няшчасьце.
15
І сказаў Хушай сьвятарам Цадоку і Абіятару: «Такую вось параду даў Ахітафэль Абсалому і старшыням Ізраіля, а я гэткую даў параду.
16
І цяпер пашліце хутка і паведаміце Давіда: “Не заставайся ў гэтую ноч на раўніне ў пустыні, але не марудзь і ідзі далей, каб не загінуў валадар і ўсе людзі, якія з ім”».
17
А Ёнатан і Ахімаас стаялі ў Эн-Рагелі, і чакалі, пакуль прыйшла служка і пераказала ім весткі, і тады яны пайшлі і пераказалі валадару Давіду, бо яны не маглі заходзіць у горад, каб ня бачылі іх.
18
Але ўбачыў іх нейкі юнак і паведаміў Абсалому. Тады яны абодва хутка пайшлі далей і прыйшлі ў дом нейкага чалавека ў Бахурыме. Ён меў студню на панадворку, і яны спусьціліся ў яе.
19
А жанчына ўзяла і расьцягнула посьцілку над адтулінай студні і насыпала зерня на яе, і так схавала іх.
20
І прыйшлі слугі Абсалома ў дом жанчыны, і спыталіся ў яе: «Дзе Ахімаац і Ёнатан?» Адказала ім жанчына: «Пайшлі адсюль праз ваду». І тыя шукалі іх, і не знайшоўшы, вярнуліся ў Ерусалім.
21
І калі тыя адыйшліся, выйшлі яны са студні і, прыйшоўшы да валадара Давіда, сказалі: «Зьбірайцеся хутка і перапраўцеся праз раку, бо вось такую параду дае Ахітафэль».
22
І ўстаў Давід, і ўвесь народ ягоны, і переправіліся праз Ярдан да сьвітаньня, і не застаўся ніводны, хто не паспеў бы пераправіцца праз раку.
23
Тым часам Ахітафэль, бачачы, што не была выканана парада ягоная, асядлаў асла свайго і вярнуўся ў горад свой і ў дом свой, і, даў загад адносна дому свайго, і павесіўся, і памёр, і быў пахаваны ў магіле бацькі свайго.
24
А Давід прыйшоў у Маханаім, а Абсалом пераправіўся праз Ярдан, ён і ўсе Ізраільцяне з ім.
25
На месца Ёава Абсалом паставіў начальнікам над войскам Амасу. Амаса быў сынам чалавека, які называўся Етра, Ізмаэлец, які ўвайшоў да Абігайлі, дачкі Нахаша, сястры Цэруі, якая была маці Ёава.
26
І расклаўся Ізраіль і Абсалом табарам у зямлі Гілеад.
27
Калі Давід прыйшоў у Маханаім, Шобі, сын Нахаша з Раббы сыноў Амона, і Махір, сын Аміэля з Лёдэбару, і Барзілай, Гілеадзец з Рагэліму,
28
прынесьлі яму ложак, і посуд, і гаршчкі гліняныя, пшаніцу і ячмень, муку, зерне пражанае, фасолю, сачэвіцу,
29
мёд, масла, сыры авечыя і лой кароўскі. І прынесьлі гэта Давіду і людзям ягоным на ежу, бо казалі: «Народ гэты галодны, змучаны і засьмягшы ў пустыні».
← Chapter 16
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 18 →
All chapters:
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24