bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bokun
/
2 Samuel 8
2 Samuel 8
Belarusian Bokun
← Chapter 7
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 9 →
1
Пасьля гэтых падзеяў Давід разьбіў Філістынцаў і змусіў іх падпарадкавацца яму. І ўзяў Давід з рук Філістынцаў Гат і гарады ягоныя.
2
І разьбіў ён Мааўлянаў, і зьмерыў іх вяроўкаю, палажыўшы на зямлю; дзьве вяроўкі адмяраў для тых, што мелі быць забітыя, а адну вяроўку для тых, што мелі застацца пры жыцьці. І Мааўляне сталіся нявольнікамі Давіда, і прыносілі яму даніну.
3
Пабіў таксама Давід Гададэзэра, сына Рэхоба, валадара Цобы, калі той пайшоў, каб аднавіць панаваньне сваё над ракой Еўфрат.
4
І ўзяў у яго Давід тысячу семсот коньнікаў і дваццаць тысячаў пяхоты. І паперарэзваў ён жылы ў-ва ўсіх коняў тых калясьніцаў, пакінуўшы з іх сабе сто калясьніцаў.
5
А калі Арам з Дамаску прыйшоў на дапамогу Гададэзэру, валадару Цобы, Давід пабіў у Арама дваццаць дзьве тысячы чалавек.
6
І паставіў Давід залогі ў Араме Дамаску, і Арам быў падпарадкаваны Давіду, і прыносіў яму даніну, а ГОСПАД успамагаў Давіда ў-ва ўсіх выправах ягоных.
7
І ўзяў Давід залатую зброю, якую мелі слугі Гададэзэра, і прынёс яе ў Ерусалім.
8
А з гарадоў Гададэзэра, Бэтаху і Бэратаю, узяў Давід вельмі шмат медзі.
9
Калі пачуў валадар Хамату Той, што Давід перамог усё войска Гададэзэра,
10
паслаў Той сына свайго Ярама да валадара Давіда прывітаць яго і дабраславіць яго, і падзякаваць яму, што ваяваў з Гададэзэрам і пабіў яго; бо ворагам быў Той Гададэзэру. І прывёз падарункі Ярам: посуд срэбны і залаты, а таксама мядзяны.
11
І валадар Давід пасьвяціў таксама гэта для ГОСПАДА разам са срэбрам і золатам, якое забраў ён у-ва ўсіх упакораных народаў:
12
у Арама, Мааўлянаў, сыноў Амона, Філістынцаў, Амалекцаў, і з рук Гададэзэра, сына Рэхоба, валадара Цобы.
13
І праславіў Давід імя сваё, калі, вяртаючыся, пабіў Эдомцаў на раўніне Салёнай, забіўшы васямнаццаць тысячаў чалавек.
14
І паставіў ён у Эдоме залогу, і ўвесь Эдом стаў нявольнікам Давіда. І ГОСПАД успамагаў Давіда ў-ва ўсіх выправах ягоных.
15
І так Давід валадарыў над усім Ізраілем, і спраўляў суд і справядлівасьць над усім народам сваім.
16
І Ёаў, сын Цэруі, быў начальнікам войска, а Язафат, сын Ахлюда, быў канцлерам,
17
Цадок, сын Ахітуба, і Абіятар, сын Ахімэлеха, былі святарамі, а Сэрая быў пісарам,
18
Бэная, сын Егаяды, быў начальнікам над Керэтамі і Пэлетамі, а сыны Давіда былі сьвятарамі.
← Chapter 7
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 9 →
All chapters:
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24