bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bokun
/
2 Samuel 20
2 Samuel 20
Belarusian Bokun
← Chapter 19
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 21 →
1
І быў там нейкі нягодны чалавек на імя Шэва, сын Біхры, Бэн’ямінец. Ён затрубіў у рог і крыкнуў: «Ня маем мы часткі з Давідам, ані спадчыны з сынам Есэя! Ізраіль, [ідзі] ў намёты свае!»
2
І ўсе людзі Ізраілю аддзяліліся ад Давіда і пайшлі за Шэваю, сынам Біхры. А людзі Юды засталіся пры валадару сваім, пачынаючы ад Ярдану аж да Ерусаліму.
3
Калі вярнуўся валадар ў дом свой у Ерусаліме, узяў ён дзесяць наложніцаў сваіх, якіх пакідаў пільнаваць дом, і памясьціў іх у дом пад вартай, зааглядаючы іх, але больш да іх не прыходзіў, і былі яны ўвязьненыя аж да дня сьмерці сваёй, быццам удовы пры жыцьці [мужа].
4
І сказаў валадар Амасе: «Зьбяры да мяне ўсіх мужчын Юды на трэйці дзень, а ты стань тут».
5
І пайшоў Амаса, каб склікаць людзей Юды, і замарудзіў на вызначаны час, які быў яму прызначаны.
6
І сказаў Давід Абішаю: «Шэва, сын Біхры, зробіць нам большае зло, чым Абсалом. Дык зьбяры слугаў гаспадара свайго і дагані яго, каб не знайшоў ён сабе ўмацаванага гораду і ня ўцёк ад нас».
7
І пайшлі з ім людзі Ёава, Керэты, і Пэлеты, і ўсе людзі вайсковыя. І выйшлі яны з Ерусаліму даганяць Шэву, сына Біхры.
8
Калі яны былі каля вялікага камяня, які ў Гібэоне, выйшаў насустрач ім Амаса. А Ёаў быў узброены, і на клубах ягоных на поясе вісеў схаваны меч, які зручна ўваходзіў і выходзіў з похваў.
9
І сказаў Ёаў Амасе: «Як здароўе, братка мой?» І ўзяў Ёаў Амасу правай рукой за бараду, каб пацалаваць яго.
10
І Амаса не спасьцярог мяча ў другой руцэ Ёава, а Ёаў ударыў ім у жывот ягоны так, што нутро ягонае выйшла на зямлю і ўжо не паутарыў удару. І той памёр. А Ёаў і брат ягоны Абішай кінуліся ў пагоню за Шэвай, сынам Біхры.
11
І адзін са слугаў Ёава затрымаўся каля цела Амасы і закрычаў: «Хто прыхільны Ёаву і хто стаіць за Давіда, няхай ідзе з Ёавам!»
12
А Амаса ляжаў скрываўлены сярод дарогі. І заўважыў той чалавек, што людзі затрымоўваюцца, каб паглядзець на яго, і перацягнуў Амасу з дарогі на поле, і накрыў яго вопраткаю, бо бачыў, што ўсе, якія праходзяць, спыняюцца каля яго.
13
І калі ён прыняў Амасу з дарогі, кожны чалавек пайшоў за Ёавам у пагоню за Шэваю, сынам Біхры.
14
І прайшоў Ёаў праз усе пакаленьні Ізраіля аж да Абель-Бэт-Маахі. І ўсе сыны Бээры сбраліся і пайшлі за ім.
15
І вось прыйшлі яны, і абляглі Шэву ў Абель-Бэт-Маасе і насыпалі вал кругом гораду на вышыню муроў. І ўсе людзі, якія былі з Ёавам, намагаліся разбурыць муры.
16
І нейкая разумная жанчына з гораду закрычала: «Слухайце, слухайце! Скажыце Ёаву, няхай ён падыйдзе сюды, і я пагавару з ім».
17
Калі ён падыйшоў да яе, яна сказала яму: «Ці ты Ёаў?» Ён адказаў ёй: «Я». Яна сказала яму: «Паслухай, што скажа служка твая». Ён адказаў: «Слухаю».
18
І сказала яна: «Даўней так гаварылі: “Няхай спытаюцца ў Абэлі”, і так скончвалі справу
19
Я — спакойны і верны [горад] у Ізраілі, а ты хочаш разваліць горад і зруйнаваць маці [гарадоў] Ізраіля. Навошта ты нішчыш спадчыну ГОСПАДА?»
20
У адказ Ёаў сказаў: «Ніякім чынам, ніякім чынам, каб я разбураў што або нішчыў.
21
Ня ў гэтым справа. Вось жа чалавек з гор Эфраіма, Шэва, сын Біхры, падняў руку сваю на валадара Давіда. Выдайце яго самога, і я адступлю ад гораду». І сказала жанчына Ёаву: «Галава ягоная будзе перакінута табе праз мур».
22
І выйшла яна перад усім народам, і сказала яму разумна, і адсеклі галаву Шэвы, сына Біхры, і кінулі праз мур Ёаву. І ён затрубіў, і адыйшлі ад гораду кожны ў намёт свой. А Ёаў вярнуўся ў Ерусалім да валадара.
23
І стаў Ёаў над усім войскам Ізраіля, а Бэная, сын Егаяды — над Керэтамі і Пэлетамі,
24
Аданірам — над зборам даніны; Язафат, сын Ахілюда — канцлерам,
25
Шэва —пісарам, Цадок і Абіятар — сьвятарамі.
26
Таксама Іра з Яіру быў святаром у Давіда.
← Chapter 19
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 21 →
All chapters:
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24