bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bokun
/
2 Samuel 18
2 Samuel 18
Belarusian Bokun
← Chapter 17
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 19 →
1
Давід, агледзеўшы людзей сваіх, паставіў над імі тысячнікаў і сотнікаў.
2
Пасьля падзяліў Давід людзей сваіх на тры дружыны: адну дружыну даручыў Ёаву, другую — Абішаю, сыну Цэруі, трэйцюю — Іттаю з Гату. І сказаў валадар народу: «Я таксама пайду з вамі».
3
Але народ адказаў: «Не, ты ня пойдзеш, бо калі мы адступім, на нас ня зьвернуць увагі. І хоць бы загінула палова нас, не лічылася б гэта, а ты адзін — тое, што нас дзесяць тысячаў. Дык лепш, калі ты будзеш дапамагаць нам з гораду».
4
І сказаў ім валадар: «Я зраблю тое, што вам здаецца добрым». І стаў валадар у браме, а ўсё войска праходзіла сотнямі і тысячамі.
5
І загадаў валадар Ёаву, Абішаю і Іттаю: «Лагоднымі будзьце з юнаком Абсаломам». І ўвесь народ чуў загад валадара, дадзены начальнікам адносна Абсалома.
6
І выйшла войска на бой на раўніне супраць Ізраіля, і пачаўся бой ў лесе Эфраіма.
7
І войска Давіда пабіла там народ Ізраіля. І была ў той дзень страшэнная параза, і палегла дваццаць тысячаў чалавек.
8
І бой пашырыўся на ўсю ваколіцу, і лес у той дзень выгубіў народу больш, чым меч.
9
І сталася, што Абсалом, едучы на муле, сутыкнуўся са слугамі Давіда. І мул пабег пад вялікі і сукаваты дуб, і Абсалом учапіўся валасамі за галіны, і павіс між небам і зямлёй, а мул пабег далей.
10
Нехта ўбачыў гэта і паведаміў Ёаву: «Бачыў я Абсалома, які вісіць на дубе».
11
І сказаў Ёаў чалавеку, які пра гэта паведаміў яму: «Калі ты бачыў яго, чаму ты не забіў яго на тым месцы? Я даў бы табе дзесяць срэбнікаў і адзін пояс».
12
А ён адказаў Ёаву: «Нават калі б на рукі мае ты палажыў і тысячу срэбнікаў, я ніколі не падняў бы рукі сваёй на сына валадарскага. Чулі ж мы, як валадар загадаў табе, Абішаю і Іттаю: “Захавайце мне юнака Абсалома”.
13
І калі б я супраць сумленьня свайго ўчыніў няпраўду, а ніякая справа не схаваецца ад валадара, ці ты сам ня выступіў бы супраць мяне».
14
І сказаў Ёаў: «Не хачу марудзіць з табою». І ўзяў ён у рукі свае тры стралы, і ўбіў іх у сэрца Абсалома, калі ён яшчэ жывы вісеў на дуб.
15
І падбегла дзесяць юнакоў, зброяносцы Ёава, і забілі яго.
16
І затрубіў Ёаў у рог, і народ спыніўся перасьледаваць Ізраіля, бо Ёаў стрымаў людзей.
17
І яны прынесьлі Абсалома, і кінулі яго ў лесе ў вялікую яму, і накідалі на ім вялікую кучу камянёў. А Ізраільцяне ўцяклі ў намёты свае.
18
Калі яшчэ жыў, Абсалом паставіў сабе слуп ў даліне валадарскай, бо ён казаў: «Я ня маю сына, які б захаваў памяць пра імя маё». І назваў ён помнік імем сваім. І да гэтага дня называецца ён Яд-Абсалом.
19
І сказаў Ахімаац, сын Цадока: «Пабягу і паведамлю валадара, што ГОСПАД зьявіў яму справядлівасьць, вызваляючы яго ад рукі ворагаў ягоных».
20
І сказаў яму Ёаў: «Ня будзеш ты ў гэты дзень весьнікам добрай весткі, але паведаміш іншым разам. Бо сёньня нядобрае прынясеш, таму што сын валадара забіты».
21
І сказаў Ёаў Кушцу: «Ідзі і скажы валадару, што ты бачыў». Ён пакланіўся Ёаву і пабег.
22
У другі раз Ахімаац, сын Цадока, сказаў Ёаву: «Што б ні было, я таксама пабягу за Кушцам!» А Ёаў сказаў: «Чаму ты хочаш бегчы, сын мой, калі няма добрай весткі».
23
Ён адказаў: «Што б ні сталася, пабягу». І Ёаў сказаў яму: «Бяжы!» І Ахімаац, пабегшы напрасткі, выперадзіў Кушца.
24
А Давід сядзеў паміж дзьвюма брамамі. І вартаўнік, які хадзіў па даху брамы над мурам, падняўшы вочы, заўважыў, што нейкі мужчына бяжыць самотны.
25
Ён крыкнуў і гэтак паведаміў валадару. І валадар сказаў: «Калі адзін, то прыносіць добрую вестку». А той бег і набліжаўся.
26
І ўбачыў вартаўнік другога чалавека, які бег, і закрычаў ён прыдзьвернаму: «Нейкі чалавек бяжыць самотна». А валадар сказаў: «Гэта таксама з добрай весткай».
27
І паведаміў вартаўнік: «Пазнаю, што хада першага як бег Ахімааца, сына Цадока». І сказаў валадар: «Ён — чалавек добры, прыходзіць з добрай вескай».
28
І закрычаў Ахімаац, і сказаў валадару: «Мір!» І, пакланіўшыся валадару да зямлі, сказаў: «Дабраслаўлёны ГОСПАД, Бог твой, Які даў табе людзей, што паднялі рукі свае на гаспадара майго, валадара!»
29
Валадар спытаўся: «Ці добра з юнаком Абсаломам?» Ахімаац адказаў: «Бачыў я вялікае замяшаньне, калі слуга валадара Ёаў пасылаў слугу твайго, але ня ведаю, што там было».
30
І загадаў валадар: «Адыйдзіся і стань там». І той адыйшоў, і стаў збоку.
31
І прыйшоў акурат Кушац і сказаў: «Добрую прыношу вестку, гаспадару мой, валадар. Бо зьявіў сёоньня табе ГОСПАД справядлівасьць, выбаўляючы цябе з рук усіх тых, якія збунтаваліся супраць цябе».
32
І спытаўся валадар у Кушца: «Ці добра з юнаком Абсаломам?» І адказаў яму Кушац: «Няхай будзе з ворагамі гаспадара майго, валадара, і з усімі, якія зламысна паўсталі супраць цябе, тое самае, што і юнаку гэтаму».
← Chapter 17
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 19 →
All chapters:
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24