bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bokun
/
2 Samuel 24
2 Samuel 24
Belarusian Bokun
← Chapter 23
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
1
І зноў узгарэўся гнеў ГОСПАДА на Ізраіля, і намовіў Давіда супраць Ізраіля, кажучы: «Ідзі і палічы Ізраіля і Юду».
2
І сказаў валадар Ёаву, начальніку войска, які быў пры ім: «Абыйдзі ўсе пакаленьні Ізраіля ад Дану аж да Бээр-Шэвы і палічы народ, каб я ведаў лік народу».
3
Ёаў сказаў валадару: «Няхай ГОСПАД, Бог твой, павялічыць у сто разоў народ, колькі ёсьць цяпер, і няхай вочы гаспадара майго, валадара, убачаць гэта! Але навошта, гаспадару мой, валадар, захацеў ты зрабіць гэта?»
4
Але загад валадара Ёаву і начальнікам войска перамог. І выйшлі Ёаў і начальнікі войска ад валадара, каб палічыць народ Ізраіля.
5
І пераправіліся яны праз Ярдан, і затрымаліся ў Араэры, на поўдзень ад гораду, які на сярэдзіне лагчыны Гад, у накірунку Язэру.
6
І пайшлі яны ў Гілеад і ў зямлю Хетытаў у Кадэш, а адтуль пайшлі ў Дан, а з Дана павярнулі ў Сідон.
7
Пасьля прыйшлі яны ў крэпасьць Тыр, і ў-ва ўсе гарады Хівеяў і Хананейцаў, і накіраваліся ў Нэгеў Юдэйскі і ў Бээр-Шэву.
8
Так абыйшлі яны ўсю зямлю і праз дзевяць месяцаў і дваццаць дзён вярнуліся ў Ерусалім.
9
І Ёаў перадаў валадару лік перапісанага народу. Ізраіль налічыў васемсот тысячаў ваяроў, здатных да бою, а Юда — пяцьсот тысячаў ваяроў.
10
І задрыжэла сэрца Давіда дзеля таго, што палічыў ён народ, і сказаў Давід ГОСПАДУ: «Цяжка саграшыў я гэтым учынкам. І цяпер, ГОСПАДЗЕ, даруй віну слугі твайго, бо вельмі я неразумна зрабіў».
11
Калі назаўтра ўстаў Давід рана, слова ГОСПАДА было скіравана да прарока Гада, відушчага Давіда, кажучы:
12
«Ідзі і скажы Давіду: “Гэта кажа ГОСПАД. Тры пакараньні Я кладу табе. Выбяры сабе адно з іх, каб Я зрабіў табе гэта”».
13
І пайшоў Гад да Давіда, і паведаміў яму гэта: «Выбірай сабе, ці будзе панаваць голад тры гады ў зямлі тваёй, або тры месяцы ты будзеш уцякаць перад ворагамі тваімі, якія будуць перасьледаваць цябе, або на працягу трох дзён будзе панаваць пошасьць на зямлі тваёй. І цяпер рассудзі і вырашы, што мне адказаць Таму, Які мяне паслаў».
14
І адказаў Давід Гаду: «Гора мне! Але лепш патрапіць ў рукі ГОСПАДА, бо Ён — міласэрны, чым у рукі людзей!»
15
І спаслаў ГОСПАД заразу на Ізраіля ад раніцы да ўмоўленага часу. І памерла тады, пачынаючы ад Дану да Бээр-Шэвы семдзясят тысячаў чалавек.
16
І выцягнуў ужо анёл руку сваю на Ерусалім, каб яго зьнішчыць, але ГОСПАД зьлітаваўся дзеля няшчасьця і сказаў анёлу, што нішчыў людзей: «Досыць, цяпер спыні руку тваю!» А быў анёл ГОСПАДАЎ каля току Араўны Евусея.
17
Давід, бачачы анёла, які забіваў людзей, маліў ГОСПАДА: «Я саграшыў, я ўчыніў беззаконьне, але гэтыя авечкі, што яны зрабілі? Прашу, няхай рука Твая павернецца на мяне і на дом бацькі майго!»
18
У той дзень прыйшоў Гад да Давіда і сказаў яму: «Ідзі і пастаў ахвярнік ГОСПАДУ на таку Араўны Евусея».
19
І пайшоў Давід паводле слова Гада, як загадаў ГОСПАД.
20
І глянуў Араўна, і ўбачыў валадара і слугаў ягоных, што ідуць да яго. І выйшаў ён, і пакланіўся валадару тварам да зямлі,
21
і сказаў: «Што за прычына, што прыходзіць гаспадар мой да слугі свайго?» І сказаў яму Давід: «Купіць у цябе ток і паставіць на ім ахвярнік ГОСПАДУ, і тады спыніцца зараза, якая пануе паміж людзьмі».
22
І сказаў Араўна Давіду: «Няхай бярэ гаспадар мой, валадар, і складае ахвяру, як падабаецца яму. Вось, валы на цэласпаленьне, вось, малацілкі і ёрмы валовыя на дровы.
23
Усё аддае Араўна валадару!» І сказаў Араўна валадару: «Няхай ГОСПАД, Бог твой, будзе да цябе ласкавы!»
24
Валадар у адказ яму сказаў: «Ніякім чынам! Я куплю за грошы ад цябе і не складу дармовае цэласпаленьне ГОСПАДУ». І купіў Давід ток і валоў за пяцьдзясят сыкляў срэбра.
25
І пабудаваў Давід там ахвярнік ГОСПАДУ, і склаў ахвяры цэласпаленьня і ахвяры мірныя. І зьлітаваўся ГОСПАД над зямлёю, і перастаў караць Ізраіля.
← Chapter 23
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
All chapters:
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24