bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bokun
/
2 Samuel 4
2 Samuel 4
Belarusian Bokun
← Chapter 3
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 5 →
1
І пачуў Ішбаал, сын Саўла, што памёр Абнэр у Хеўроне, і самлелі рукі ягоныя, і ўвесь Ізраіль стрывожыўся.
2
Сын Саўла меў двух начальнікаў войска, адзін меў імя Баана, а імя другога — Рэхаў, сыны Рымона з Бээроту, з сыноў Бэн’яміна, бо Бээрот залічалі да Бэн’яміна.
3
Жыхары Бээроту ўцяклі ў Гіттаім і жылі там прыхаднямі аж па сёньняшні дзень.
4
А Ёнатан, сын Саўла, меў кульгавага сына. Бо калі ён меў яшчэ пяць гадоў, надыйшла вестка пра Саўла і Ёнатана з Езрээлю, і нянька ягоная схапіла яго і ўцякла. І калі яна пасьпешна ўцякала, ён упаў і скалечыўся. А называўся ён Мэфібашэт.
5
І пайшлі сыны Рымона з Бээроту, Рэхаў і Баана, і ўвайшлі ў сьпякоту дня ў дом Ішбаала. Быў поўдзень, і ён спаў на ложку.
6
І ўвайшлі Рэхаў і Баана, брат ягоны, у сярэдзіну дома, [нібы] ўзяць пшаніцы; і ўдарылі яго ў жывот, і ўцяклі.
7
Калі яны ўвайшлі ў дом, ён спаў на ложку сваім у спальні. Яны ўдарылі яго, і забілі, і адрэзалі галаву яму, і ішлі ўсю ноч дарогай Арабы.
8
І прынесьлі яны галаву Ішбаала Давіду ў Хеўрон і сказалі валадару: «Вось галава Ішбаала, сына Саўла, ворага твайго, які цікаваў на жыццё тваё. Даў ГОСПАД сёньня гаспадару нашаму, валадару, адпомсьціць Саўлу і насеньню ягонаму».
9
У адказ Рэхаву і Баану, брату ягонаму, сынам Рымона з Бээроту, сказаў Давід: «На жыцьцё ГОСПАДА, Які вызваліў жыцьцё маё з ўсякае бяды.
10
Калі таго, хто паведаміў мне і сказаў: “Саўл памёр”, думаючы, што гаворыць мне радасную вестку, я схапіў і забіў у Цыклягу, замест таго, каб даць яму нагароду за вестку,
11
тым больш цяпер, калі ліхія людзі забілі нявіннага чалавека ў доме ягоным на ложку ягоным, няўжо не павінен я спагнаць кроў ягоную з рук вашых і зьнішчыць вас з зямлі?»
12
І загадаў Давід слугам сваім забіць іх. І яны забілі іх, і адсеклі рукі і ногі, і павесілі іх каля сажалкі ў Хеўроне. А галаву Ішбаала занесьлі і пахавалі ў магіле Абнэра ў Хеўроне.
← Chapter 3
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 5 →
All chapters:
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24