bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bokun
/
2 Samuel 12
2 Samuel 12
Belarusian Bokun
← Chapter 11
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 13 →
1
І паслаў ГОСПАД Натана да Давіда, і ён, прыйшоўшы да яго, сказаў: «У адным горадзе жыло двое людзей, адзін быў багаты, а другі — бедны.
2
Багаты меў вельмі шмат авечак і валоў.
3
А бедны ня меў нічога, апрача аднае малой авечачкі, якую купіў. Ён карміў яе, і яна расла пры ім разам з дзецьмі ягонымі, разам ела хлеб ягоны і піла з кубка ягонага, спала каля яго і была яму быццам дачка.
4
Аднойчы прыйшоў госьць да багатага, але яму было шкада браць з авечак сваіх і валоў, каб прыгатаваць ежу падарожніку, які прыйшоў да яго. І ўзяў ён авечку беднага чалавека, і прыгатаваў страву чалавеку, які прыйшоў да яго».
5
І Давід запалаў гневам на чалавека таго і сказаў Натану: «На жыцьцё ГОСПАДА, варты сьмерці той чалавек, які так зрабіў.
6
А за авечку няхай аднагародзіцца ў чатыры разы за тое, што так зрабіў і што не пашкадаваў яго».
7
І сказаў Натан Давіду: «Ты — той чалавек! Гэта кажа ГОСПАД, Бог Ізраіля: “Я памазаў цябе на валадара над Ізраілем і выратаваў цябе з рукі Саўла,
8
і даў табе дом гаспадара твайго і жонкі гаспадара твайго на ўлоньне тваё, і аддаў табе дом Ізраіля і Юды, а калі яшчэ гэтага табе замала, дадаў бы табе яшчэ болей.
9
Дык чаму ты ўзгардзіў словам ГОСПАДА і дапусьціўся гэтага злачынства перад Ім? Урыю Хетыта ты забіў мячом, а жонку ягоную ўзяў сабе за жонку. Мужа ейнага забіў мячом сыноў Амона.
10
Таму вось меч не адступіць ад дому твайго на вякі за тое, што ты ўзгардзіў Мною і ўзяў жонку Урыі Хетыта, каб была жонкай тваёй”.
11
Таму вось што кажа ГОСПАД: «Вось, Я навяду на цябе бяду, якая выйдзе з дому твайго, і вазьму жонкі твае на вачах тваіх, і перадам іх бліжняму твайму, і будзе ён спаць з жонкамі тваімі пад гэтым сонцам.
12
Ты зрабіў гэта патаемна, а Я зраблю гэта перад абліччам усяго Ізраіля і перад абліччам сонца».
13
І сказаў Давід Натану: «Саграшыў я перад ГОСПАДАМ!» І сказаў Натан Давіду: «ГОСПАД зьняў з цябе грэх, ты ня будзеш пакараны сьмерцю.
14
Але, як ты даў праз гэта магчымасьць блявузгаць ворагам ГОСПАДА, дык сын, які народзцца ў цябе, памрэ».
15
І Натан вярнуўся ў дом свой, а ГОСПАД паразіў дзіця, якое нарадзіла жонка Урыі Давіду, і яно цяжка захварэла.
16
І прасіў Давід ГОСПАДА за дзіця, і посьціў, і ўваходзіў у дом, і начаваў, лежачы на зямлі.
17
І прыйшлі старэйшыя дому ягонага да яго, каб падняць яго з зямлі, але ён не хацеў, і ня еў хлеб з імі.
18
Ў сёмы дзень памерла дзіцятка, і слугі Давіда баяліся паведаміць яму, што дзіця памерла, бо гаварылі яны: «Калі яшчэ дзіця жыло, гаварылі мы да яго, але ён не хацеў слухаць голасу нашага. А цяпер як можам сказаць: “Дзіця памерла”. Можа зрабіць ён [сабе] што благое».
19
Калі Давід спасьцярог, што слугі гавораць між сабою паціху, зразумеў, што дзіця памерла. І спытаўся ён слугаў сваіх: «Ці памерла дзіця?» Тыя адказалі: «Памерла».
20
І падняўся Давід з зямлі, памыўся, намасьціўся, зьмяніў адзеньне, і ўвайшоў у дом ГОСПАДА, і пакланіўся. Пасьля вярнуўся у дом свой і запатрабаваў, каб далі яму хлеб, і еў.
21
І сказалі яму слугі ягоныя: «Як гэта робіш? Пакуль яшчэ дзіця жыло, дзеля дзіцяці посьціў ты і плакаў, а калі дзіця памерла, ты ўстаў і еў хлеб?»
22
Валадар адказаў: «Пакуль дзіця жыло, я дзеля дзіцяці посьціў і плакаў, бо я казаў сабе: “Хто ведае, можа, ГОСПАД зьлітуецца нада мной, і дзіця будзе жыць?”
23
А цяпер, калі дзіця памерла, навошта маю посьціць? Ці ж я змагу яго вярнуць? Я пайду да яго, але яно да мяне ня вернецца».
24
І спаўчуваў Давід жонцы сваёй Батшэве, і ўвайшоў да яе, і спаў з ёю. І яна нарадзіла яму сына, і ён даў яму імя Салямон. І ГОСПАД палюбіў яго,
25
і паслаў да яго, і праз прарока Натана даў яму імя Едыдыя па загаду ГОСПАДА.
26
А Ёаў працягваў ваяваць супраць Раббы сыноў Амона, і здабыў горад сталічны.
27
І паслаў Ёаў весьнікаў да Давіда, паведамляючы: «Я ваяваў супраць Раббы і здабыў Горад водаў.
28
І ты цяпер зьбяры рэшту народу, і стань аблогаю вакол гораду, і вазьмі яго, бо калі я здабуду горад, ці ж не імем маім будзе ён названы?»
29
І Давід сабраў увесь народ, і пайшоў на Раббу, і ваяваў супраць яе, і здабыў яе.
30
І зьняў ён з галавы Мільхома дыядэму вагой у талент золата, якая мела вельмі каштоўны камень, і аздобіла яна галаву Давіда. Таксама вынес ён з гораду вельмі вялікую здабычу.
31
А народ, які ў ім быў, ён вывеў і паклаў пад пілы, ламы і жалезныя сякеры, а таксама загнаў іх у печы цагельныя. Так учыніў ён з усімі гарадамі Аманіцкімі. І вярнуўся Давід з усім войскам у Ерусалім.
← Chapter 11
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 13 →
All chapters:
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24