bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bokun
/
2 Samuel 21
2 Samuel 21
Belarusian Bokun
← Chapter 20
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 22 →
1
І панаваў голад на зямлі ў дні Давіда тры гады, год за годам. І раіўся Давід у ГОСПАДА, а ГОСПАД сказаў: «Над Саўлам і над домам ягоным цяжыць кроў, бо ён вымардаваў Гібэонцаў».
2
І, сабраўшы Гібэонцаў, сказаў ім валадар, а Гібэонцы не былі з сыноў Ізраіля, але з рэшты Амарэйцаў. Сыны Ізраіля пакляліся ім не чапаць іх, але Саўл стараўся зьнішчыць іх з руплівасьці сваёй дзеля сыноў Ізраіля і Юды.
3
І сказаў Давід Гібэонцам: «Што я павінен вам зрабіць? І чым вас уласкавіць, каб вы дабраславілі спадчынуе ГОСПАДА?»
4
Гібэонцы сказалі яму: «Ня трэба нам ані срэбра, ані золата ад Саўла або ад дому ягонага, і ня трэба нам, каб быў забіты чалавек з Ізраіля». І сказаў ім валадар: «Што вы толькі скажаце, я зраблю вам».
5
І сказалі яны валадару: «З сыноў таго чалавека, які нас нішчыў і меў намер выгубіць нас, каб не засталося нікога з нас у межах Ізраіля,
6
няхай будуць дадзены нам сем чалавек, а мы іх павесім перад ГОСПАДАМ у Гібэоне на гары ГОСПАДА». І валадар сказаў: «Я дам».
7
Але пашкадаваў валадар Мэфібашэта, сына Ёнатана, сына Саўла, дзеля прысягі, складзенай ГОСПАДУ між Давідам і сынам Саўла Ёнатанам.
8
І ўзяў валадар двух сыноў Рыцпы, дачкі Аі, якіх бацькам быў Саўл, Армона і Мэрыббаала, і пяць сыноў Мэраб, дачкі Саўла, бацькам якіх быў Адрыэль, сын Барзілая з Мэхолы.
9
І Давід аддаў іх у рукі Гібэонцаў, якія павесілі іх на гары перад ГОСПАДАМ. І загінулі гэтыя сямёра разам, і былі яны забітыя ў першыя дні жніва, на пачатку жніва ячменю.
10
А Рыцпа, дачка Аі, узяла лахманы і разаслала іх на камяні, і сядзела там ад пачатку жніва аж пакуль не пайшоў на іх дождж з неба, і не дазваляла нападаць на іх птушкам нябесным удзень і зьвярам палявым уначы.
11
І было паведамлена Давіду пра тое, што рабіла Рыцпа, дачка Аі, наложніца Саўла.
12
І выправіўся Давід, і забраў ад жыхароў Ябэшу ў Гілеадзе косткі Саўла і косткі Ёнатана, сына ягонага, якія тыя здабылі патаемна з плошчы ў Бэт-Шане, дзе іх былі павесіўшы Філістынцы, калі забілі Філістынцы Саўла ў Гільбоа.
13
І перанёс ён адтуль косткі Саўла і косткі Ёнатана, сына ягонага, і сабралі косткі павешаных.
14
І пахавалі іх і косткі Саўла і Ёнатана, сына ягонага, у зямлі Бэн’яміна ў Цэлі, у магіле Кіша, бацькі ягонага. І зрабілі ўсё, што загадаў валадар. І таксама гэтым быў праслаўлены Бог над зямлёю.
15
І пачалася зноў вайна Філістынцаў супраць Ізраіля. І пайшоў Давід са слугамі сваімі, і ваяваў з Філістынцамі. І Давід адчуў сябе змучаным.
16
І Ішбі-бэ-Ноб, які быў з нашчадкаў Рафы, і дзіда ягоная важыла трыста сыкляў медзі, і падпаясаны ён быў новым мячом, хацеў забіць Давіда.
17
Але Абішай, сын Цэруі, прыйшоў яму на дапамогу. І ўдарыў ён Філістынца, і забіў яго. І людзі Давіда пакляліся і сказалі: «Ужо больш ня пойдзеш з намі ваяваць, каб не патух сьветач Ізраіля».
18
Неўзабаве зноў пачалася вайна ў Нобе супраць Філістынцаў. І Сіббэхай з Хушу забіў Сафа з роду Рафы.
19
І яшчэ была вайна супраць Філістынцаў у Гобе. І Эльханан, сын Яіра з Бэтлеему, забіў Галіята з Гату, у якога цаўё дзіды было быццам навой ткацкі.
20
І была яшчэ вайна ў Гаце, і быў вялізарны чалавек, які меў па шэсьць пальцаў на кожнай руцэ і на кожнай назе, разам дваццаць чатыры пальцы, з роду Рафы.
21
І ён зьневажаў Ізраіля, і забіў яго Ёнатан, сын Шаммы, брата Давіда.
22
Гэтыя чатыры чалавекі былі з роду Рафы з Гату. Яны пагінулі ад рукі Давіда і слугаў ягоных.
← Chapter 20
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 22 →
All chapters:
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24