bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bible (CHNT) 1999
/
Acts 10
Acts 10
Belarusian Bible (CHNT) 1999
← Chapter 9
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 25
Chapter 26
Chapter 27
Chapter 28
Chapter 11 →
1
А ў Цэзарэі жыў адзін чалавек на імя Карнэль, сотнік кагорты, званай Італійскай,
2
пабожны і багабаязны з усім домам сваім. Багата ён даваў міласьціну людзям ды заўсёды маліўся да Бога.
3
Каля дзевятае гадзіны дня ён у зьяве выразна ўбачыў анёла Божага, уваходзячага да яго і кажучага яму: “Карнэль!”
4
Ён жа, углядаючыся ў яго, ахоплены страхам сказаў: “Што, гаспадару?” Анёл сказаў Яму: “Малітвы твае і міласьціны твае падняліся на памяць перад абліччам Бога.
5
Дык зараз жа пашлі людзей у Ёппу і прывядзі нейкага Сымона, званага Пятром.
6
Ён гасьціць у нейкага гарбара Сымона, якога дом каля мора”.
7
Калі зыйшоў анёл, каторы з ім гутарыў, Карнэль паклікаў двух сваіх дамоўнікаў і багабойнага ваяку, з тых, што былі яму падначалены,
8
ды, расказаўшы ім усё, паслаў іх у Ёппу.
9
На другі дзень, калі яны былі ў дарозе ды набліжаліся да горада, Пётар узыйшоў на дах памаліцца, а была меней болей шостая гадзіна.
10
І пачуў ён голад, і захацелася яму есьці; пакуль жа гатавалі, найшло на яго захапленьне,
11
і ён убачыў адкрытае неба ды нейкую рэч спускаючыся, падобную да вялікага абруса, за чатыры канцы спусканага на зямлю.
12
Былі на ім усякія чацьвераногія, і паўзуны зямныя, і нябесныя птушкі.
13
І азваўся голас да яго: “Устань, Пётар, забівай і еш!”
14
А Пётар сказаў: “Ніякім чынам, Госпадзе, бо я ніколі ня еў нічога паганага і нячыстага”.
15
І голас паўторна азваўся да яго: “Што Бог ачысьціў, не называй таго нячыстым”.
16
І паўтарылася гэта тры разы. І зараз жа той прадмет быў узяты ў неба.
17
І калі Пётар разважаў, што можа азначаць зьява, якую бачыў, перад брамай затрымаліся пасланьнікі Карнэля і пыталіся пра дом Сымона.
18
Яны пыталіся ў голас, ці тут гасьціць Сымон, называны Пятром.
19
А Пятру, разважаючаму пра зьяву, сказаў Дух: “Вось гэтыя тры мужчыны пытаюцца пра цябе.
20
Дык устань, зыйдзі на ніз ды ідзі да іх, не сумняваючыся, бо Я іх паслаў”.
21
Дык зыйшоў Пётар да тых людзей і сказаў: “Гэта я той, каторага шукаеце. Што за прычына, дзеля якой вы прыбылі?”
22
Яны адказалі: “Сотнік Карнэль, чалавек справядлівы і багабойны, аб чым можа засьведчыць увесь народ Юдэйскі, атрымаў ад анёла сьвятога даручэньне паклікаць цябе ў свой дом і выслухаць тое, што ты скажаш”.
23
Тады Пётр запрасіў іх у дом і пачаставаў. А на другі дзень у таварыстве некаторых братоў з Ёппы разам з імі выбраўся ў дарогу.
24
На другі дзень прыбылі ў Цэзарэю. Карнэль жа чакаў на іх, склікаўшы сваіх сваякоў і блізкіх прыяцеляў.
25
І калі Пётар уваходзіў, Карнэль выйшаў яму на сустрач, упаў яму да ног і пакланіўся.
26
Пётар жа падняў яго, кажучы: “Устань, бо і я такі самы чалавек”.
27
І, гутарачы з ім, увайшоў у дом і знайшоў там шмат сабраўшыхся,
28
і сказаў ім: “Ведаеце, што Юдэю нельга спатыкацца або гасьціць з чужынцамі. Але Бог мне аб’явіў, што ніводнага чалавека нельга лічыць паганым і нячыстым.
29
Таму вось, запрошаны, я, не сумняваючыся, прыбыў. Дык цяпер пытаюся, навошта мяне запрасілі?”
30
І Карнэль адказаў: “Чатыры дні таму а дзевятай гадзіне маліўся я ў сваім доме, і явіўся перада мною муж у бліскучай шаце,
31
і сказаў: “Карнэль, твая малітва выслухана, і Бог успомніў на твае міласьціны.
32
Дык пашлі ў Ёппу і пакліч Сымона, званага Пятром. Ён гасьціць у доме Сымона гарбара каля мора”.
33
Дык я паслаў, не марудзячы, па цябе, і ты добра зрабіў, што прыйшоў. Цяпер усе мы стаім перад Богам, каб паслухаць усяго, што табе Госпад даручыў”.
34
Тады Пётар, адкрыўшы вусны, сказаў: “Я сапраўды пераконваюся, што Бог не зважае на асобу,
35
але ў кожным народзе мілы яму той, хто баіцца Яго і спаганяе справядлівасьць.
36
Паслаў Ён сваё Слова сынам Ізраэля, абшчаючы ім мір праз Езуса Хрыста. Ён — Госпад усіх.
37
Вы ведаеце, што адбывалася ва ўсёй Юдэі, пачынаючы ад Галілеі, па хросьце, які прапаведываў Ян;
38
пра Езуса з Назарэту, каторага Бог намасьціў Духам Сьвятым і магутнасьцю, што хадзіў Ён, чынячы дабро і аздараўляючы ўсіх апанаваных дэманам, бо Бог быў з Ім.
39
І мы — сьведкі ўсяго, што Ён учыніў у зямлі Юдэйскай і ў Ерузаліме. Яго вось забілі, павесіўшы на дрэве.
40
Але Бог уваскрасіў Яго на трэці дзень і даў Яму аб’яўляцца,
41
ды не ўсяму народу, але сьведкам, выбраным наперад Богам, нам, каторыя з Ім елі і пілі па ўваскрасеньні Ягоным.
42
І Ён нам загадаў вясьціць і сьведчыць народу, што Ён устаноўлены Богам суддзёю жывых і памёршых.
43
І ўсе прарокі сьведчаць гэта, што кожны, хто верыць у Яго, атрымае адпушчэньне грахоў праз імя Яго”.
44
І калі Пётар яшчэ гаварыў гэта, Дух Сьвяты зыйшоў на ўсіх, каторыя слухалі слова.
45
Дык веручыя з абрэзаных, прыйшоўшыя з Пятром, былі надта зьдзіўлены, што дар Духа Сьвятога вылітыы быў таксама на паганаў,
46
бо чулі іх гаворачымі (чужымі) мовамі і славячымі Бога. Тады вось азваўся Пётар:
47
“Хто можа забараніць хрысьціць тых, што атрымалі Духа Сьвятога, як і мы?”
48
І загадаў іх хрысьціць у імя Езуса Хрыста. Тады прасілі яго затрымацца ў іх некалікі дзён.
← Chapter 9
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 25
Chapter 26
Chapter 27
Chapter 28
Chapter 11 →
All chapters:
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28