bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bible (CHNT) 1999
/
Acts 18
Acts 18
Belarusian Bible (CHNT) 1999
← Chapter 17
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 25
Chapter 26
Chapter 27
Chapter 28
Chapter 19 →
1
Пасьля гэтага пакінуў ён Атэны ды прыбыў у Карынт.
2
Тут напаткаў ён нейкага Юдэя, імем Аквіля, родам з Понту, каторы з жонкаю Прысцыляй прыбыў нядаўна з Італіі, бо Кляўды выселіў з Рыму ўсіх Юдэяў, і прыйшоў да іх.
3
Ведаў вось ён тое самае рамясло, таму абжыўся ў іх і працаваў; і майстравалі палаткі.
4
І ў кожную суботу гутарыў у сынагозе ды пераконваў Юдэяў ды Грэкаў.
5
Па вяртаньні Сілы і Цімафея з Македоніі Павал выключна пасьвяціўся слову, сьведчачы Юдэям, што Езус ёсьць Хрыстос.
6
А калі працівіліся і блюзьнілі, атрос сваё адзеньне ды сказаў ім: “Кроў вашая на вашу галаву! Я не вінаваты. Ад гэтае хвіліны пайду да паганаў”.
7
І перайшоў адтуль, і пасяліўся ў доме аднаго багабойнага чалавека, імем Ціт Юстус, дом якога быў побач з сынагогай.
8
Начальнік жа сынагогі, Крысп, з усім сваім домам уверыў у Госпада. І многа Карыньцянаў, слухаючы, уверыла і прыняло хрост.
9
Ноччу Госпад прагаварыў да Паўла ў зьяве: “Ня бойся, але гавары і не маўчы,
10
бо Я з табою і ніхто не кране цябе, каб пашкодзіць табе, бо многа маю ў гэтым горадзе народу”.
11
Дык застаўся і вясьціў ім слова Божае год ды шэсьць месяцаў.
12
А калі Галіён стаўся праконсулам Ахаі, Юдэі аднадушна паўсталі супраць Паўла і прывялі яго на суд,
13
кажучы: “Ён нагаворвае людзей, каб славілі Бога не паводле закону”.
14
Калі ўжо Павал меў адчыніць вусны, Галіён сказаў Юдэям: “Калі б быў які праступак або злачынства, о Юдэі, дык я заняўся б вамі.
15
Але калі вы спрачаецеся пра словы і назовы ды пра ваш закон, дык самі разьбірайцеся. Я не хачу быць суддзёю ў такіх справах”.
16
Затым выгнаў іх з суда.
17
А ўсе (Грэкі) схапілі начальніка сынагогі Састэна і білі яго перад судом, але Галіён не зьвяртаў на гэта ўвагі.
18
А Павал, яшчэ даўжэйшы час прабыўшы ў Карыньце, разьвітаўся з братамі ды разам з Прысцыляй і Аквілям паплыў у Сырыю. А ў Кенхрах абстрыг галаву, бо такое зрабіў шлюбаваньне.
19
І дабраліся ў Эфэз, і там ён іx пакінуў, а сам пайшоў у сынагогу і гутарыў з Юдэямі.
20
Калі ж прасілі яго, каб заставаўся даўжэй, не згадзіўся,
21
але разьвітваючыся з імі, сказаў: “Вярнуся да вас, калі Бог захоча”, і паплыў з Эфэзу.
22
Прыбыўшы ў Цэзарэю, зьлез на бераг, прывітаўся з царквою і направіўся ў Антыёхію.
23
Забавіўшыся нейкі час там, зноў падаўся ў дарогу, падарожнічаючы праз Галятыю і Фрыгію, умацоўваючы ў веры ўсіх вучняў.
24
Адзін жа Юдэй, імем Апалёс, родам з Александрыі, чалавек красамоўны і моцны ў Пісаньні, прыбыў у Эфэз.
25
Ведаў ён дарогу Госпадаву і, палаючы Духам, гаварыў ды навучаў рупліва пра Езуса, ведаючы толькі Янаў хрост.
26
Ён пачаў адважна вучыць у сынагогах. Калі пачулі яго Прысцыля і Аквіля, забралі з сабой ды выясьнілі яму дакладней дарогу Божую.
27
А калі задумаў ён ісьці ў Ахаю, то браты напісалі ліст да вучняў, каб прынялі яго. Калі ж ён прыбыў, дапамагаў многа тым, што ўверылі праз ласку,
28
бо адкрыта адкідаў цьверджаньні Юдэяў, даводзячы публічна з Пісаньня, што Езус ёсьць Хрыстос.
← Chapter 17
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 25
Chapter 26
Chapter 27
Chapter 28
Chapter 19 →
All chapters:
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28