bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bible (CHNT) 1999
/
Acts 14
Acts 14
Belarusian Bible (CHNT) 1999
← Chapter 13
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 25
Chapter 26
Chapter 27
Chapter 28
Chapter 15 →
1
Падобна ў Іконіі ўвайшлі яны ў Юдэйскую сынагогу і навучалі так, што многа Юдэяў і Грэкаў уверыла.
2
Але тыя Юдэі, што ня ўверылі, падбуралі і пад'юджвалі паганаў супраць братоў.
3
Аднак Павал і Барнаба прабылі там доўгі час і навучалі адважна ў Госпадзе, каторы сьведчыў слову ласкі сваёй цудамі і знакамі, якія чыніў іхнімі рукамі.
4
Дык жыхары горада падзяліліся: і адны былі з Юдэямі, а другія — з апосталамі.
5
Калі аднак апосталы даведаліся, што пагане і Юдэі сумесна з начальнікамі сваімі маняцца зьняважыць іх і ўкаменаваць,
6
уцяклі ў гарады Лікаонскія, Лістру і Дэрбу, і ў іхнія ваколіцы,
7
і там эвангелізавалі.
8
У Лістры жыў адзін чалавек, хворы на ногі, калека ад нараджэньня, які ніколі не хадзіў.
9
Ён слухаў, што казаў Павал. Той жа глянуў на яго ўважна ды, бачачы, што ён мае веру, патрэбную для аздараўленьня,
10
сказаў моцным голасам: “Стань проста на ногі твае!” І той падскочыў і стаў хадзіць.
11
І грамады, бачачы, што ўчыніў Павал, пачалі моцна крычаць па-лікаонску: “Багі сталіся падобнымі да людзей і зыйшлі да нас!”
12
І назвалі Барнабу Зэўсам, а Паўла — Мэркурам, бо ён быў правадыром у слове.
13
А сьвятар Зэўса, каторы меў сьвятыню перад горадам, прывёў прад браму валы ды прынёс вянкі, і хацеў разам з народам скласьці ахвяру.
14
Калі пра гэта даведаліся Барнаба і Павал, разьдзёрлі адзеньне ды кінуліся ў народ, крычучы:
15
“Людзі, што гэта вы робіце? І мы людзі сьмяротныя, падобныя да вас. Эвангелізуем вас, каб вы адвярнуліся ад гэтых марнасьцяў да Бога жывога, каторы стварыў неба і зямлю, і мора, ды ўсё, што ў іх знаходзіцца.
16
Дапусьціў Ён у даўнейшых часах, каб народ кожны хадзіў сваімі дарогамі,
17
але не пераставаў сьведчыць ад сабе, чынячы дабро, даючы вам дождж з неба, урадлівыя леты, кормячы вас ды сэрцы вашыя напаўняючы радасьцю”.
18
І гэтымі словамі ледзь стрымалі натоўп, каб не складалі ім ахвяры.
19
Тым часам падыйшлі Юдэі з Антыёхіі і Іконіі, і падбурылі грамады, і ўкаменавалі Паўла ды выцягнулі яго за горад, думаючы, што ён мёртвы.
20
Але калі сабраліся вакол яго вучні, падняўся і пайшоў у горад, а на другі дзень разам з Барнабай направіўся ў Дэрбу.
21
І ў гэтым горадзе вясьцілі Эвангельле, і здабылі многа вучняў, а пасьля вярнуліся ў Лістру, Іконію ды Антыёхію,
22
умацоўваючы душы вучняў, заахвочваючы іх да трываньня ў веры, бо каб ўвайсьці ў Каралеўства Божае, трэба прайсьці праз многа мукаў.
23
Потым з малітвай і постам для кожнае царквы прызначылі старшых ды даручылі іх Госпаду, у каторага ўверылі.
24
І прайшлі праз Пісідыю ў Памфілію,
25
і вясьцілі слова ў Пэргэ, а затым пайшлі ў Аталію.
26
І адкуль паплылі ў Антыёхію, адтуль былі аддадзены ласцы Божай на справу, якую выканалі.
27
Вярнуўшыся, склікалі царкву і расказалі, што ўчыніў Бог з імі, ды як адкрыў Ён дзьверы веры паганам.
28
І шмат часу былі яны сярод вучняў.
← Chapter 13
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 25
Chapter 26
Chapter 27
Chapter 28
Chapter 15 →
All chapters:
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28