bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bible (CHNT) 1999
/
Acts 12
Acts 12
Belarusian Bible (CHNT) 1999
← Chapter 11
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 25
Chapter 26
Chapter 27
Chapter 28
Chapter 13 →
1
У гэтым часе Герод пачаў перасьледаваць некаторых з царквы
2
А Якуба, брата Яна, забіў мячом.
3
І калі заўважыў, што гэта спадабалася Юдэям, увязьніў апрача таго і Пятра. А былі гэта дні Праснакоў.
4
Калі яго схапіў, укінуў у вязьніцу ды аддаў пільнаваць чатыром вартаўнікам, манючыся па сьвяце Пасхі вывесьці яго народу.
5
І быў Пётар вартаваны ў вастрозе. А царква безупынна малілася за яго да Бога.
6
У ноч, па каторай Герод меўся вывесьці яго, Пётар, скаваны падвойным ланцугом, спаў між двух жаўнераў, і вартаўнікі перад брамай пільнавалі вастрог.
7
І вось паявіўся анёл Госпадаў, і сьвятло зазьзяла ў каморы; і, ткнуўшы ў бок, абудзіў Пятра і сказаў: “Устань хутчэй”! І апалі ланцугі з рук ягоных.
8
І сказаў яму анёл: "Падперажыся ды абуй сандалы твае!” І ён так зрабіў. Далей казаў яму: "Надзень вопратку тваю ды хадзі за мной”.
9
І, выйшаўшы, ішоў за ім, але ня ведаў, ці гэта праўда, што анёл робіць, ці можа бачыць прывід.
10
Мінулі першую і другую варту ды дайшлі да жалезнай брамы, каторая вяла ў горад, якая сама адчынілася перад імі. Выйшлі тады і прайшлі адну вуліцу, і зараз анёл пакінуў яго.
11
Тады Пётар ачухаўся і сказаў: "Цяпер ведаю сапраўды, што Госпад паслаў анёла свайго ды вырваў мяне з рукі Герода і ад усяго, чаго чакаў народ Юдэйскі."
12
Паразважаўшы, пайшоў у дом Марыі, маткі Яна, званага Маркам, дзе былі сабраўшыся многія на малітве.
13
І калі пастукаў у дзьверы, прыбегла дзяўчына на імя Рода, паслухаць, хто там.
14
І, пазнаўшы голас Пятра, з радасьці не адчыніла дзьвераў, але пабегла паведаміць, што Пётар стаіць перад дзьвярыма.
15
А яны сказалі ёй: "Дурніца”! Яна ж даказвала, што гэта так. Яны сказалі: "Гэта хіба анёл ягоны".
16
А Пётар стукаўся далей. Калі ж нарэшце адчынілі, убачылі яго і надта зьдзівіліся.
17
Ён жа, даўшы ім знак рукою маўчаць, расказаў, як Госпад вывеў яго з вастрога, і сказаў: "Паведаміце пра гэта Якубу і братам". І, выйшаўшы, пайшоў у другое месца.
18
Калі ж настаў дзень, між жаўнераў узьнікла немалая трывога дзеля зьнікненьня Пятра.
19
Герод загадаў шукаць яго, а, не знайшоўшы, праслухаў вартаўнікоў і загадаў іх пакараць сьмерцю. І, перабраўшыся з Юдэі ў Цэзарэю, там затрымаўся.
20
А ён дужа злаваўся на жыхароў Тыру і Сідону. Але яны аднадушна прыбылі да яго, і, перацягнуўшы на свой бок Бласта, палацовага каралеўскага, прасілі аб мір, бо іх край жывіўся з каралеўскага.
21
У вызначаны ж дзень кароль Герод, адзеўшыся ў каралеўскія шаты, сеў на пасадзе і прамаўляў да іх.
22
А народ крычаў: “Гэта голас бога, а не чалавека!”
23
І як бач ударыў яго анёл Госпадаў, таму што ён не аддаў Богу належнай хвалы, і ён памёр, сточаны чарвямі.
24
Слова ж Госпадава расло і памнажалася.
25
А Барнаба і Саўл, споўнішы сваё даручэньне, вярнуліся з Ерузаліму, узяўшы з сабой Яна, званага Маркам.
← Chapter 11
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 25
Chapter 26
Chapter 27
Chapter 28
Chapter 13 →
All chapters:
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28