bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bible (CHNT) 1999
/
Acts 8
Acts 8
Belarusian Bible (CHNT) 1999
← Chapter 7
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 25
Chapter 26
Chapter 27
Chapter 28
Chapter 9 →
1
А Саўл згаджаўся з забойствам яго. З таго дня пачалося вялікае перасьледаваньне царквы ў Ерузаліме; і ўсе, за выключэньнем апосталаў, расьсеяліся па Юдэі і Самарыі.
2
А багабойныя людзі пахавалі Сьцяпана і зрабілі вялікае галашэньне па ім.
3
Саўл жа пустошыў царкву, урываючыся ў дамы і арыштоўваючы мужчын і жанчын, і аддаючы іх у вязьніцу.
4
А тыя, што паразьбягаліся, хадзілі, абвяшчаючы слова (Божае).
5
Філіп так прыбыў у горад Самарыйскі і вясьціў ім Хрыста.
6
І грамады аднадушна слухалі, што казаў Філіп, бо ня толькі чулі словы, але і бачылі знакі, якія ён рабіў.
7
З многіх вось апанаваных выходзілі з вялікім крыкам нячыстыя духі, і шмат спараліжаваных і кульгавых было аздароўлена.
8
І вялікая радасьць сталася ў тым горадзе.
9
А ў горадзе быў адзін чалавек, імем Сымон, каторы раней займаўся чарадзействам і зьдзіўляў народ Самарыі, хвалячыся, што ён нехта вялікі.
10
І паважалі яго ўсе ад найменшага да найбольшага, і казалі: “Ён – моц Божая, што завецца Вялікая”.
11
І лічыліся з ім, бо ён доўгі час чмуціў іх сваімі чарамі.
12
Але калі ўверылі Філіпу, які абвяшчаў Каралеўства Божае і імя Езуса Хрыста, дык мужчыны і жанчыны прыймалі хрост.
13
Тады і Сымон сам уверыў і па атрыманьні хросту далучыўся да Філіпа. І дзівіўся ён надта, бачачы чыненыя цуды і знакі вялікія.
14
Апосталы ж, што былі ў Ерузаліме, пачуўшы, што Самарыя прыняла Слова Божае, паслалі туды Пятра і Яна.
15
Яны прыбылі і маліліся за Самаран, каб атрымалі Духа Сьвятога,
16
бо яшчэ ніхто з іх ня быў атрымаўшы, але былі яны толькі ахрышчаны ў імя Госпада Езуса.
17
Тады апосталы ўскладалі на іх рукі, і яны атрымоўвалі Духа Сьвятога.
18
Калі Сымон убачыў, што апосталы ўскладаньнем рук удзяляюць Духа Сьвятога, прынёс ім грошы,
19
просячы: “Дайце і мне гэту ўладу, каб калі ўскладу на каго рукі, атрымаў ён Духа Сьвятога”.
20
Пётар жа сказаў яму: “Хай серабро тваё ідзе на гібель разам з табой, бо ты маніўся за грошы набыць дар Божы!
21
Ня маеш ты часткі і долі ў гэтым слове, бо сэрца тваё крывадушнае перад Богам.
22
Дык пакайся за гэтую сваю нягоднасьць і малі Бога, можа Ён даруе табе ліхі твой намер.
23
Я бо бачу цябе ў горычы жоўці ды ў путах сапсуцьця”.
24
І Сымон адказаў: “Маліце за мяне Госпада, каб не спаткала мяне нічога таго, што вы казалі”.
25
І апосталы, даўшы сьведчаньне (аб Хрысьце) і абвясьціўшы Слова Божае, вярталіся ў Ерузалім, эвангелізуючы ў многіх вёсках Самаранскіх.
26
І анёл Госпадаў сказаў Філіпу: “Устань і ідзі на поўдзень па дарозе, каторая ідзе з Ерузаліма ў Газу; яна цалкам пустая”.
27
Ён падняўся і пайшоў. Акурат тады пакланіцца Богу прыбыў у Ерузалім муж Этыёпскі, эўнух, урадовец Кандакі, каралевы Этыёпскай, загадчык усіх яе скарбаў.
28
Ён вось вяртаўся ў сваім возе, чытаючы прарока Ісаю.
29
Дык Дух кажа Філіпу: “Падыйдзі і далучыся да гэтага возу”.
30
Калі Філіп падбег, пачуў, як той чытаў прарока Ісаю, дык запытаўся ў яго: “Ці разумееш, што чытаеш?”
31
Той адказаў: “Як магу разумець, калі ніхто мне ня выясьніў?” І запрасіў Філіпа ўзьлезьці ў воз і сесьці побач.
32
А месца Пісаньня, што ён чытаў, было гэткае: “Як авечка на зарэз ведзена ды як ягня безгалосае перад тым, хто яго стрыжэ, так Ён не адкрыў вуснаў сваіх.
33
У паніжэньні Яго адмовілі Яму справядлівасьць. Пра род Ягоны хто раскажа? Бо з зямлі ўзята жыцьцё Яго”.
34
Эўнух папытаўся ў Філіпа: “Прашу цябе, выясьні, пра каго тут кажа прарок? Пра сябе, ці пра каго другога?”
35
Тады Філіп, адчыніўшы свае вусны, пачынаючы ад Пісаньня гэтага, абвяшчаў яму Езуса.
36
І калі ехалі па дарозе, пад’ехалі да вады. Дык кажа эўнух: “Вось вада, ці не магу быць ахрышчаны?”
37
Дык сказаў Філіп: “Калі верыш усім сэрцам, дык можна”. І, адказваючы, сказаў (эўнух): “Веру, што Езус Хрыстос ёсьць Сын Божы”.
38
І казаў затрымацца, і яны абодва, Філіп і эўнух, увайшлі ў ваду, і (Філіп) ахрысьціў яго.
39
А калі выйшлі з вады, Дух Госпадаў схапіў Філіпа, і эўнух ня бачыў яго ўжо больш, але паехаў у сваю дарогу радасны.
40
А Філіп апынуўся ў Азоце, і, праходзячы праз ўсе гарады, эвангелізаваў, аж пакуль да Цэзарэі.
← Chapter 7
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 25
Chapter 26
Chapter 27
Chapter 28
Chapter 9 →
All chapters:
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28