bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bible (CHNT) 1999
/
Acts 16
Acts 16
Belarusian Bible (CHNT) 1999
← Chapter 15
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 25
Chapter 26
Chapter 27
Chapter 28
Chapter 17 →
1
І прыбыў ён у Дэрбу і Лістру. І быў там адзін вучань імем Цімафей, сын веручай жанчыны і бацькі Грэка.
2
Браты з Лістры і Іконіі добра аб ім сьведчылі.
3
Яго Павал захацеў узяць у дарогу з сабой і абрэзаў яго дзеля Юдэяў, пражываючых у тых мясцовасьцях, бо ведалі яны ўсе, што бацька яго быў Грэкам.
4
Калі ж праходзілі праз гарады, загадваў ім берагчы прынятыя апосталамі і старшымі ў Ерузаліме пастановы.
5
І цэрквы ўмацоўваліся вераю і штодзень расьлі лікам.
6
Затым перайшлі яны Фрыгію і краіну Галятыйскую, бо Дух Сьвяты забараніў ім вясьціць слова ў Азіі.
7
Прыбыўшы ў ваколіцы Мізіі, прабавалі ісьці ў Бітынію, і Дух Езуса не дазволіў ім.
8
Перайшоўшы Мізію, яны направіліся ў Трааду.
9
І тут ноччу Павал меў зьяву: нейкі Македонец, стаў перад ім і прасіў яго, кажучы: “Прыйдзі ў Македонію, дапамажы нам”.
10
Як пабачыў ён зьяву, мы, не марудзячы, вырашылі направіцца ў Македонію, у перакананьні, што Бог паклікаў нас эвангелізаваць іх.
11
Выплыўшы з Трады, паплылі мы проста ў Саматрацыю, а на другі дзень — у Нэапаль;
12
а адтуль — у Філіпы, галоўны горад той часткі Македоніі, каторы ёсьць (рымскай) калёніяй. У гэтым горадзе былі мы некалькі дзён.
13
А ў суботу выйшлі мы за браму да ракі, дзе спадзяваліся знайсьці месца малітвы, і, сеўшы, гутарылі з сабраўшыміся жанчынамі.
14
І слухала адна багабойная жанчына, імем Лідзія, родам з горада Тыятыры, што прадавала пурпур, і Госпад адчыніў ёй сэрца на словы Паўла.
15
І калі была ахрышчана разам з домам сваім, прасіла нас: “Калі маеце мяне за верную Госпаду, увайдзіце ў дом мой і пражывайце”, і змусіла нас.
16
І сталася, калі мы ішлі на малітву, пераняла нас нейкая дзяўчына, якая мела духа, каторы варажыў, і прыносіла яна многа даходу сваім панам.
17
Яна вось, бягучы за Паўлам і за намі, крычала: “Гэтыя людзі — слугі Бога Узвышняга, яны вясьцяць вам дарогу збаўленьня”.
18
І рабіла яна гэта шмат дзён. Павал жа, маючы досыць гэтага, павярнуўся і сказаў духу: “Загадваю табе у імя Езуса Хрыста, выйдзі з яе!”, і ў той момант ён выйшаў.
19
Калі яе паны ўбачылі, што надзея даходу зьнікла, дык схапілі Паўла і Сілу, і завалаклі на рынак да начальнікаў,
20
і, аддаўшы іх магістрату, сказалі: “Гэтыя людзі, будучы Юдэямі, уводзяць у замяшаньне наш народ
21
і абвяшчаюць звычаі, каторыя нам, Рымлянам, ня сьлед прыймаць ды выконваць”.
22
І сабраўся натоўп супраць іх, дык магістрат загадаў зьдзерці з іх адзеньне і хвастаць розгамі.
23
І, зьбіўшы іх моцна, укінулі ў вастрог, загадваючы варце пільна іх вартаваць.
24
Атрымаўшы такі загад, вартавы пасадзіў іх ў унутраную вязьніцу і ногі іх замкнуў у калоду.
25
Апоўначы Павал і Сіла маліліся і сьпявалі Богу гімны, і іншыя вязьні слухалі іх.
26
Раптам сталася вялікае трасеньне, аж захісталіся падмуркі вастрога, і адкрыліся ўсе дзьверы ды з усіх апалі путы.
27
Калі вартавы прачнуўся і ўбачыў дзьверы вастрога адчыненыя, схапіў меч і хацеў забіць сябе, думаючы, што вязьні паўцякалі.
28
Тады Павал закрычаў на ўвесь голас: “Не рабі сабе нічога благога, бо мы ўсе тут”.
29
Тады ён, запатрабаваўшы сьвятла, ускочыў у вязьніцу ды ўпаў, дрыжучы, да ног Паўла і Сілы.
30
І вывеўшы іх навонкі, спытаўся: “Гаспадары, што мне трэба рабіць, каб збавіцца?”
31
Адказалі яму: “Увер у Госпада Езуса, і будзеш збаўлены ты і ўвесь дом твой”.
32
І расказалі слова Госпада яму і ўсім, што былі ў яго доме.
33
І ў тую самую пару ночы ўзяў іх, абмыў раны і, не марудзячы, прыняў хрост разам з усімі сваімі.
34
Увёу іх таксама ў свой дом, запрасіў да стала ды з усім домам вельмі цешыўся, што ўверыў Богу.
35
І калі настаў дзень, магістрат паслаў ліктораў загадаць: “Звольніце гэтых людзей”.
36
Вартавы вастрога пераказаў Паўлу гэты загад: “Магістрат прыслаў, каб выпусціць вас. Дык выйдзіце цяпер ды ідзіце ў супако”.
37
Але Павал сказаў ім: “Перад народам без суду бічавалі нас, Рымскіх грамадзянаў, і пасадзілі ў вастрог, а цяпер цішком выпускаюць нас? О не! Хай самі прыйдуць і выведуць нас”.
38
Лікторы перадалі гэтыя словы магістрату. Дык тыя спалохаліся, пачуўшы, што гэтыя Рымляне,
39
і прыйшлі, перапрасілі іх ды, вывеўшы, прасілі, каб яны пакінулі горад.
40
Яны ж, выйшаўшы з вязьніцы, пайшлі да Лідзіі, пабачыліся з братамі, пацешылі іх і выправіліся ў дарогу.
← Chapter 15
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 25
Chapter 26
Chapter 27
Chapter 28
Chapter 17 →
All chapters:
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28