bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bible (CHNT) 1999
/
Acts 26
Acts 26
Belarusian Bible (CHNT) 1999
← Chapter 25
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 25
Chapter 26
Chapter 27
Chapter 28
Chapter 27 →
1
Агрыпа сказаў Паўлу: “Дазваляецца табе гаварыць у тваёй абароне”. Тады Павал, працягнуўшы руку, пачаў апраўдывацца:
2
“Кароль Агрыпа! Лічу я сябе шчасьлівым, што магу сягоньня выступаць у абароне сваёй перад табой супраць усяго, у чым вінавацяць мяне Юдэі.
3
Тым болыш, што ты ведаеш усе звычаі і спрэчныя справы. Таму прашу цярпліва мяне выслухаць.
4
Жыцьцё маё ад маладосьці, якое праходзіла ў народзе маім і ў Ерузаліме, ведаюць усе Юдэі.
5
Яны ведаюць мяне ад даўна і, каб хацелі, маглі б засьведчыць, што я як фарысэй жыў паводле (прынцыпаў) найдасканалейшае сэкты нашай рэлігіі.
6
І цяпер стаю перад судом ды суджаны за тое, што здавераны ў абяцаньні, дадзеным Богам бацькам нашым,
7
каторага спаўненьня спадзяюцца дванаццаць пакаленьняў нашых, служачы заўсёды, днём і ноччу. Дзеля гэтае надзеі, валадару, і вінавацяць мяне Юдэі.
8
Чаму вам здаецца немагчымым, што Бог уваскрашае памёршых?
9
Калісьці і мне самому здавалася, што мушу выступаць усякімі спосабамі супраць імя Езуса з Назарэту.
10
Я гэтак і рабіў у Ерузаліме; і, узяўшы ўпаважненьне ад першасьвятароў, кідаў у вязьніцы многіх сьвятых, і даваў голас мой, калі іх забівалі.
11
І часта ва ўсіх сынагогах карамі прымушаў іх да блюзьнерства, і перасьледаваў іх бяз меры нават па іншых гарадах.
12
І так ехаў я ў Дамашак з уладаю і з даручэньнем ад першасьвятароў,
13
і ў дарозе апоўдні ўбачыў я, о валадару, сьвятло з неба, ярчэйшае за сонца, каторае агарнула мяне і маіх таварышаў падарожжа.
14
І калі ўпалі мы ўсе на зямлю, пачуў я голас, каторы гаварыў да мяне па-гебрайску: “Саўл, Саўл, чаму Мяне перасьледуеш? Трудна табе ўпірацца проці ражна!”
15
Я запытаў: “Хто Ты, Госпадзе?” А Госпад адказаў: “Я — Езус, каторага ты перасьледуеш.
16
Але падніміся і стань на ногі, бо аб’явіўся Я табе таму, каб паставіць цябе слугою і сьведкай таго, што пабачыў, ды таго, што табе аб’яўлю,
17
і абараню цябе ад народу Юдэйскага і ад паганаў, да каторых цябе пасылаю,
18
каб адкрыў ты ім вочы, каб адвярнуліся ад цемры да сьвятла і ад улады шатана да Бога, каб атрымалі адпушчэньне грахоў, удзел са сьвятымі праз веру ў Мяне”.
19
Дзеля таго, валадару, ня мог я працівіцца зьяве з неба,
20
але перш тым, што ў Дамашку, і ў Ерузаліме, і ва ўсёй краіне Юдэі, і паганам вясьціў, каб пакутавалі ды навярталіся да Бога і спаўнялі ўчынкі праўдзівага навяртаньня.
21
Дзеля гэтае прычыны схапілі мяне Юдэі ў сьвятыні ды хацелі забіць.
22
Але з помаччу Божай жыву да сёньня і далей сьведчу малым і вялікім, не навучаючы больш таго, што прадказвалі прарокі і Майсей,
23
што Хрыстос мае цярпець, што будзе Першым з уваскрасеньня мёртвых, ды што будзе вясьціць сьвятло для народу і для паганаў”.
24
А калі ён так выступаў у абароне, Фэст закрычаў у голас: “Паўле, ты губляеш розум. Вялікая навука давяла цябе да шалу”.
25
На гэта Павал: “Дастойны Фэст, я не шалею, ды словы, што гавару, праўдзівыя і прадуманыя!
26
Ведае пра гэта кароль, да каторага гавару сьмела. Я перакананы, што яму ўсе гэтыя справы вядомыя. Не адбывалася ж гэта ўсё ў якім заканурку.
27
Ці верыш, кароль Агрыпа, прарокам? Ведаю, што верыш”.
28
На гэта Агрыпа сказаў Паўлу: “Мала не хапае, каб ты пераканаў мяне ды зрабіў з мяне хрысьціяніна”.
29
А Павал: “Дай Бог, каб скарэй, ці пазней, ня толькі ты, але таксама ўсе, што мяне сягоньня слухаюць, сталіся б такімі, як я, апрача гэтых путаў”.
30
І ўстаў кароль, і намесьнік, і Бэрэніка, ды тыя, што з імі сядзелі,
31
і, выходзячы, казалі адны другім: “Гэты чалавек не зрабіў нічога, каб караць сьмерцю або вязьніцаю”.
32
А Агрыпа сказаў Фэсту: “Можна было б асвабадзіць яго, калі б ён не адклікаўся да цэзара”.
← Chapter 25
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 25
Chapter 26
Chapter 27
Chapter 28
Chapter 27 →
All chapters:
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28