bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bible (CHNT) 1999
/
Acts 2
Acts 2
Belarusian Bible (CHNT) 1999
← Chapter 1
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 25
Chapter 26
Chapter 27
Chapter 28
Chapter 3 →
1
І калі спаўняўся дзень Пяцідзесятніцы, усе былі разам у тым жа месцы.
2
І раптам стаўся шум з неба, як бы ад наляцеўшага буйнага ветру, ды напоўніў увесь дом, дзе яны сядзелі.
3
І паказаліся ім паасобна языкі як бы агнявыя і паселі на кожнага з іх.
4
І напоўнены былі яны ўсе Духам Сьвятым, і пачалі гаварыць іншымі мовамі так, як ім Дух даваў прамаўляць.
5
А былі тады ў Ерузаліме пабожныя Юдэі з усіх народаў пад сонцам.
6
І калі ўзьняўся гэты шум, зьбеглася мноства людзей. І кожны быў зьдзіўлены, бо кожны чуў іх прамаўляючых у сваёй мове.
7
Аслупянелі яны і дзівіліся ды казалі: “Ці ж гэтыя усе, што прамаўляюць, не Галілейцы?
8
Дык як жа мы кожны чуем у сваёй мове, у якой мы нарадзіліся.
9
Парты і Мэды, Эляміты і жыхары Мэсапатаміі, Юдэі і Кападокіі, Понту і Азіі,
10
Фрыгіі і Памфіліі, Эгіпту і частак Лібіі, што каля Цырэны, і прыбыльцы з Рыму,
11
а таксама Юдэі і празэліты, Крыцяне і Арабы, чуем іх, што яны гавораць пра веліч Божую ў нашых мовах”.
12
Зьдзіўляліся вось усе, і, не разумеючы гэтага, пыталіся адзін другога: “Што гэта значыць?”
13
А іншыя насьмяхаліся і казалі: “Хіба яны напіліся маладога віна”.
14
Тады Пётар, стаўшы з Адзінаццацю, падняў голас свой і сказаў ім: “Мужы Юдэйскія ды ўсе жыхары Ерузаліма, хай будзе вам гэта ведама, і выслухайце словы мае!
15
Гэтыя бо людзі ня п’яныя, як вы думаеце, бо (яшчэ) трэцяя гадзіна дня,
16
але гэта спаўняецца тое, што сказана праз прарока Ёэля:
17
“І будзе: у апошнія дні, – кажа Бог, – вылью Духа Майго на кожнае цела; і будуць праракаваць сыны вашыя і дочкі; вашыя, і юнакі вашыя будуць бачыць зьявы, і старыя вашыя будуць сьніць сны.
18
І на нявольнікаў Маіх і на нявольніц вылью у тыя дні Духа Майго, і будуць праракаваць.
19
І пакажу цуды на небе, ўгары, ды знакі на зямлі, унізе, кроў і агонь, і стаўбы дыму.
20
Сонца абернецца ў цемру і месяц — у кроў перш, чым прыйдзе дзень Госпадаў, вялікі і слаўны.
21
І будзе: кожны, хто будзе прызываць імя Госпада, будзе збаўлены”.
22
Мужы Ізраэльскія, паслухайце словы гэтыя: Езуса,мужа засьведчанага для вас Богам моцамі, цудамі і знакамі, каторыя Бог учыніў праз Яго між вамі, як вы самі ведаеце,
23
Яго вось, паводле вызначанага рашэньня і огляда Божага выдадзенага, вы, рукамі беззаконных укрыжаваўшы, забілі.
24
Але Бог уваскрасіў Яго, вызваліўшы з мукаў сьмерці, бо немагчыма было, каб яна авалодала Ім.
25
Бо Давід кажа пра Яго: “Бачыў я перад сабой Госпада заўсёды, бо Ён праваруч мяне, каб я не захістаўся.
26
Дзеля таго ўзрадавалася сэрца маё, і ўзвесяліўся язык мой, і цела маё супачываць будзе з надзеяй.
27
Бо не пакінеш душы маёй у пекле, ды не дасі Сьвятому Твайму бачыць зьнішчэньне.
28
Ты даў мне пазнаць дарогі жыцьця, Ты напоўніш мяне радасьцяй ад аблічча Твайго”.
29
Мужы браты, дазвольце сказаць вам адкрыта пра патрыярха Давіда, што ён і памёр, і быў пахаваны, ды магіла яго захавалася ў нас да сёньняшняга дня.
30
Як прарок ён ведаў, што Бог кляўся і прысягнуў яму, што плод паясьніцы яго засядзе на пасадзе яго,
31
і, прадбачачы, прадказаў уваскрасеньне Хрыста, што Ён не застанецца ў пекле, ды што цела Яго ня ўбачыць зьнішчэньня.
32
Гэтага вось Езуса ўваскрасіў Бог, а мы ўсе — сьведкі гэтага.
33
Ён быў правіцаю Божаю ўзвышаны ды атрымаў ад Айца абяцаньне Духа Сьвятога і выліў Яго, як вы бачыце гэта самі і чуеце.
34
Бо Давід не ўзыйшоў у неба, аднак кажа: “Сказаў Госпад Госпаду майму: Сядзь па правіцы Маёй,
35
пакуль не палажу непрыяцеляў Тваіх у падножжа ног Тваіх”.
36
Дык хай цьвёрда ведае ўвесь дом Ізраэля, што гэтага Езуса, каторага вы ўкрыжавалі, Бог устанавіў Госпадам і Хрыстом”.
37
Калі яны пачулі гэта, спакарыліся сэрцам ды пыталіся ў Пятра і іншых апосталаў: “Дык што маем мы рабіць, мужы браты?”
38
Пётар сказаў ім: “Пакайцеся, і хай кожны з вас прыйме хрост у імя Езуса Хрыста на адпушчэньне вашых грахоў, і атрымаеце дар Духа Сьвятога.
39
Бо вам належыцца абяцанае і дзецям вашым, ды ўсім далёкім, каго пакліча Госпад, Бог наш”.
40
І многімі іншымі словамі сьведчыў і напамінаў, кажучы: “Ратуйцеся ад гэтага роду распуснага”.
41
Дык тыя, каторыя прынялі яго словы, былі ахрышчаны. І ў той дзень далучылася каля трох тысячаў душ.
42
І трывалі яны ў навуцы апосталаў ды ў супольнасьці, у ламаньні хлеба і ў малітвах.
43
І страх ахапіў кожную душу, бо апосталы чынілі многа знакаў і цудаў.
44
Усе тыя, што ўверылі, прабывалі разам ды ўсё мелі супольнае,
45
і прадавалі маёмасьць і ўласнасьць ды дзялілі паміж усіх тых, што мелі патрэбу.
46
І штодзень аднадушна прабывалі ў сьвятыні, і, ламаючы хлеб па дамах, спажывалі ежу ў радасьці і прастаце сэрца,
47
славячы Бога і маючы ласку ва ўсяго народу. Госпад жа штодзень дадаваў тых, што мелі быць збаўлены.
← Chapter 1
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 25
Chapter 26
Chapter 27
Chapter 28
Chapter 3 →
All chapters:
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28