bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bible (CHNT) 1999
/
Acts 23
Acts 23
Belarusian Bible (CHNT) 1999
← Chapter 22
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 25
Chapter 26
Chapter 27
Chapter 28
Chapter 24 →
1
Павал жа, гледзячы адважна на Раду, прамовіў: “Мужы браты! Да сёньняшняга дня я жыў на віду Бога з чыстым сумленьнем”.
2
Тады першасьвятар Ананія загадаў тым, што пры ім стаялі, ударыць яго ў твар.
3
Тады Павал сказаў яму: “Хай ўдарыць цябе Бог, сьцяна пабеленая: То ты сеў мяне судзіць паводле закону, а загадваеш мяне біць насуперак закону”.
4
А каторыя пры ім стаялі, сказалі: “Першасьвятару Божаму ты дакараеш?”
5
Сказаў Павал: “Ня ведаў, браты, што гэта першасьвятар. Бо напісана: “Начальніку народу твайго не дакарай”.
6
І Павал, ведаючы, што адна частка садукеяў, а другая — з фарысэяў складаецца, закрычаў перад Радай: “Я — фарысэй, мужы браты, і сын фарысэяў! Стаю перад судом за тое, што спадзяюся ўваскрасеньня памёршых”.
7
Калі гэта сказаў, узьнялася звадка паміж фарысэямі і садукеямі, ды дайшло да разьдзяленьня паміж сабраўшыхся.
8
Бо садукеі кажуць, што няма ўваскрасеньня, ані анёла, ані духа, а фарысэі прызнаюць адно і другое.
9
І зрабіўся вялікі гармідар, і ўскочылі некаторыя з кніжнікаў спаміж фарысэяў, і зацята крычалі: “Нічога благога ў гэтым чалавеку не знайшлі мы. Можа, сапраўды гаварыў да яго дух або анёл”.
10
І калі дайшло да вялікага замяшаньня, трыбун, баючыся, каб не разарвалі Паўла, загадаў жаўнерам зыйсьці, і ўзяць яго спасярод іх, і завесьці ў крэпасьць.
11
У наступную ноч аб’явіўся яму Госпад і сказаў: “Адвагі! Трэба бо, каб ты і ў Рыме сьведчыў пра Мяне, так як (сьведчыў) у Ерузаліме”.
12
А як настаў дзень, сабралася зборышча Юдэяў, каторыя пакляліся ня есьці, і ня піць, пакуль не заб’юць Паўла.
13
Такую змову зрабіла болей за сорак чалавек, што гэтак запрысягліся.
14
Яны пайшлі да першасьвятароў і старшыняў і сказалі: “Мы прысяглі нічога ня браць у вусны, пакуль не заб’ём Паўла.
15
Цяпер вы, разам з Радай, пераканайце трыбуна, каб прывесьці яго да вас пад выглядам падрабязнейшага абсьледаваньня яго справы, а мы гатовыя забіць яго перш, чым дойдзе”.
16
Калі пра змову пачуў сын сястры Паўла, прыйшоў ды ўвайшоў у крэпасьць, і расказаў пра гэта Паўлу.
17
Павал жа пазваў аднаго з сотнікаў і сказаў: “Завядзі гэтага юнака да трыбуна, бо мае нешта яму паведаміць”.
18
Дык той узяў яго з сабой, завёў да трыбуна і сказаў: “Вязень Павал пазваў мяне і папрасіў, каб я завёў да цябе гэтага юнака. Ён мае нешта табе сказаць”.
19
Трыбун узяў яго за руку і, адвёўшы на бок, запытаўся: “Што маеш мне сказаць?”
20
Ён адказаў: “Юдэі вырашылі прасіць цябе, каб заўтра прывёў Паўла ў Раду пад выглядам падрабязьнейшага абсьледаваньня яго справы.
21
Ты, аднак, ня вер ім, бо болей сарака з іх цікуе на яго. Яны запрысягліся ня есьці і ня піць, пакуль не заб’юць яго, і ўжо прыгатаваныя, чакаючы на твой дазвол”.
22
Дык трыбун адпусьціў юнака і загадаў, каб нікому не гаварыў, што пра гэта яго паведаміў.
23
І, паклікаўшы двух сотнікаў, загадаў: “Прыгатуйце дзьвесьце жаўнераў і семдзесят коньнікаў, ды дзьвесьце дзіднікаў, каб у тры гадзіны ночы ішлі ў Цэзарэю.
24
Прыгатуйце і жывёлу да язды, каб, пасадзіўшы Паўла на яе, здаровага даставілі намесьніку Фэліксу”.
25
Напісаў прытым ліст такога зьместу:
26
“Кляўды Лізі высокадастойнаму намесьніку Фэліксу прывітаньне.
27
Гэтага чалавека схапілі Юдэі і хацелі забіць. Я ж, пасьпяшаўшы з войскам, вырваў яго, даведаўшыся, што ён — Рымлянін.
28
Хочучы пазнаць прычыну, дзеля якой яго вінавацілі, даставіў яго ў іх Раду,
29
і знайшоў, што вінавацяць яго ў спрэчных пытаньнях іхняга закону, а не ў злачынстве, або ў чым вартым сьмерці або вастрогу.
30
Калі ж мне паведамілі аб змове на гэтага чалавека, я выслаў яго безадкладна да цябе, паведамляючы вінавацеляў, каб падалі абвінавачваньне на яго перад табой”.
31
Дык жаўнеры паводле загаду ўзялі Паўла і ноччу павялі яго ў Антыпатрыду.
32
Назаўтра, пакінуўшы коньнікаў з ім, каб праводзілі яго, самі вярнуліся ў крэпасьць.
33
Тыя ж прыбылі ў Цэзарэю, і аддалі ліст намесьніку, ды паставілі Паўла перад ім.
34
А ён, прачытаўшы ліст, спытаў, з якой ён правінцыі. Калі ж даведаўся, што з Цыліцыі,
35
сказаў: “Выслухаю цябе, калі прыбудуць твае вінавацелі”. І загадаў пільнаваць яго ў прэторыі Герода.
← Chapter 22
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 25
Chapter 26
Chapter 27
Chapter 28
Chapter 24 →
All chapters:
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28