bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bible (CHNT) 1999
/
Acts 27
Acts 27
Belarusian Bible (CHNT) 1999
← Chapter 26
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 25
Chapter 26
Chapter 27
Chapter 28
Chapter 28 →
1
Калі было вырашана плысьці нам у Італію, аддалі Паўла і разам з ім іншых вязьняў Юлію, сотніку кагорты Аўгуста.
2
Селі мы на Гадрамітыйскі карабель, каторы меў плысьці каля ўзьбярэжжаў Азіі, і затым адплылі, а з намі быў Арыстарх, Македонец з Тэсалёнікі.
3
На другі дзень прыплылі ў Сідон, і Юлі, які па-людзку абыходзіўся з Паўлам, дазволіў яму пайсьці да сяброў ды заагледзіцца ў дарогу.
4
Адсюль паплылі мы ўздоўж Кіпру, таму што былі супраціўныя вятры,
5
і пераплылі мора каля Цыліцыі і Памфіліі, ды прыбылі ў Міру, што ў Ліцыі.
6
І там сотнік знайшоў Александрыйскі карабель, што плыў у Італію, і памясьціў нас на ім.
7
І многа дзён, плывучы памалу, заледзь апынуліся насупраць Кніду з прычыны неспрыяльнага ветру, ды падплылі да Крыту каля Сальмону.
8
І, плывучы з трудом уздоўж яго берагоў, мы дабраліся да аднаго месца, званага Добры Порт, каля якога быў горад Лясэя.
9
Калі ж прайшло многа часу і плаваньне сталася ўжо небяспечным, бо ўжо і пост прайшоў, Павал перасьцерагаў іх,
10
кажучы ім: “Людзі, я прадбачу, што плаваньне становіцца небясьпечным ды згубным ня толькі для ладунку і карабля, але і для нашага жыцьця”.
11
Але сотнік верыў болей стырніку і гаспадару карабля, чым словам Паўла.
12
А як порт не надаваўся для зімоўкі, большасьць вырашыла адплысьці адтуль, спадзяючыся дабрацца неяк на зімоўку ў порт Фэнікс на Крыце, выстаўлены на паўднёва-заходнія і паўночна-заходнія вятры.
13
І калі падуў паўдзённы вецер, яны, думаючы выканаць свой намер, выправіліся і паплылі ўздоўж берагоў Крыту.
14
Але небавам наляцеў на іх бурны вецер, званы эўраквілён.
15
Калі карабель быў падхоплены, і ня мог плысьці супраць ветру, мы здаўшы карабель на вецер, і хвалі панесьлі нас.
16
Апынуўшыся каля нейкага вострава, званага Каўда, з трудом утрымалі мы ратунковую лодку.
17
Калі яна была ўцягнута, маракі забясьпечылі карабель, абцягваючы яго вяроўкамі. І, баючыся, каб не папасьці на мялізну, спусьцілі ветразь і здаліся на хвалі.
18
А як вялікая бура кідала намі, пачалі назаўтра выкідваць ладунак,
19
а на трэці дзень сваімі рукамі выкінулі некаторыя прылады карабля.
20
Калі ж праз многа дзён ані сонца не паказвалася, ані зоркі, а бура шалела, зьнікла ўжо ўсякая надзея нашага выратаваньня.
21
І калі яны ўжо есьці не хацелі, сказаў ім Павал, стаўшы між іх: “Трэба было слухаць мяне і не адплываць ад Крыту, і не выстаўляцца на гэтую нядолю і шкоду.
22
І цяпер раю вам не губляць настрою, бо ніхто з вас ня згіне, апрача толькі карабля.
23
У гэту ноч аб’явіўся мне анёл Бога, катораму належу ды катораму служу,
24
і сказаў: “Ня бойся, Паўле; трэба табе стануць перад цэзарам, і вось Бог табе падараваў усіх, што плывуць разам з табою”.
25
Дык будзьце добрай думкі, мужы, бо веру Богу, што будзе так, як мне сказана.
26
Мы мусім даплысьці да нейкага вострава”.
27
А ў чатырнаццатую ноч, калі нас кідала па Адрыятыку, здавалася маракам каля поўначы, што падплываюць да нейкай сухмені.
28
Дык спусьцілі шнур з волавам і намералі дваццаць сажаняў, і, крыху адплыўшы, спусьцілі і знайшлі пятнаццаць сажаняў.
29
Баючыся, каб не папасьці на скалістыя месцы, кінулі з карна чатыры якары ды чакалі сьвітаньня.
30
Калі маракі, імкнучыся ўцячы з карабля, спусьцілі лодку на мора пад выглядам, што хочуць спераду закінуць якар,
31
Павал сказаў сотніку і жаўнерам: “Калі яны не застануцца на караблі, вы ня зможаце выратавацца”.
32
Тады жаўнеры парэзалі вяроўкі ад лодкі ды дазволілі ёй зваліцца ў мора.
33
Калі пачынала днець, Павал заахвочваў усіх пасіліцца: “Сёньня ўжо чатырнаццаты дзень, як вы чакаеце, ня еўшы і ня маючы нічога ў вуснах.
34
Дык прашу вас, пасіліцеся. Гэта прычыніцца да вашага выратаваньня, ніводнаму з вас волас з галавы не спадзе”.
35
Па гэтых словах узяў хлеб, падзякаваў Богу на віду ўсіх і, паламаўшы, пачаў есьці.
36
Яны тады ўсе супакоіліся ды самі прынялі ежу.
37
А было ўсіх нас на караблі дзьвесьце семдзесят шэсьць чалавек.
38
І калі наеліся, аблягчылі карабель, выкідваючы пшаніцу ў мора.
39
Калі разьвіднела, не пазналі зямлі, убачылі аднак нейкую затоку з плоскім берагам, да каторай хацелі давесьці карабель.
40
І паадразалі якары, і пакінулі іх у моры, і, разьвязаўшы стырно, паставілі пад вецер ды скіраваліся да берага.
41
Папаліся аднак на мялізну і асадзілі на ёй карабель. Нос карабля быў увязшы і быў нерухомы, а карно разьбівалася сілаю хваляў.
42
Жаўнеры ж былі дагаварыўшыся пазабіваць вязьняў, каб хто, даплыўшы да берагу, ня ўцёк.
43
Але сотнік, хочучы ўхаваць Паўла, забараніў ім. І тым, што ўмелі плаваць, загадаў, каб першыя кінуліся ў ваду ды выйшлі на зямлю,
44
а рэшта, хто на дошках або на частках карабля. І так выбраліся на зямлю ўсе.
← Chapter 26
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 25
Chapter 26
Chapter 27
Chapter 28
Chapter 28 →
All chapters:
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28