bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bible (CHNT) 1999
/
Acts 22
Acts 22
Belarusian Bible (CHNT) 1999
← Chapter 21
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 25
Chapter 26
Chapter 27
Chapter 28
Chapter 23 →
1
“Мужы браты і бацькі, паслухайце, што я вам цяпер скажу ў сваё апраўданьне”.
2
Пачуўшы, што ён гаворыць на гэбрайскаи мове, яны тым больш сьціхлі. Ён жа казаў:
3
“Я — Юдэй, народжаны ў Тарсе, што ў Цыліцыі, выгадаваны ў гэтым горадзе, ля ног Гамаліеля атрымаў руплівае ўзгадаваньне ў праўдзе айцоўскага закону, шчыры слуга Бога, як і вы ўсе сягоньня.
4
Перасьледаваў я гэты шлях аж да кары сьмерці, бяручы ў путы і кідаючы ў вязьніцу мужчын і жанчын,
5
што могуць засьведчыць першасьвятар і Рада. Ад іх атрымаў лісты я да братоў і направіўся ў Дамашак з мэтаю арыштоўваць тых, што былі там, ды дастаўляць у Ерузалім для пакараньня.
6
І здарылася, калі я ішоў і набліжаўся да Дамашку, каля поўдня раптам агарнула мяне вялікае сьвятло з неба.
7
І я ўпаў на зямлю, і пачуў голас, які казаў мне: “Саўл, Саўл, чаму ты перасьледуеш Мяне?”
8
Я спытаў: “Хто Ты, Госпадзе?” Ён сказаў мне: “Я — Езус з Назарэту, каторага ты перасьледуеш”.
9
Тыя, ж што былі са мною, бачылі, праўда, сьвятло, але голасу Яго ня чулі, які гаварыў са мной.
10
Дык я спытаў: “Што маю рабіць, Госпадзе?” Госпад жа сказаў мне: “Устань і ідзі ў Дамашак, ды там скажуць табе ўсё, што маеш рабіць”.
11
І як я асьлеп ад яркасьці таго сьвятла, дык ведзены за руку таварышамі, прыбыў у Дамашак.
12
І нейкі Ананія, чалавек пабожны, жывучы паводле закону, пра што сьведчаць усе жывучыя там Юдэі,
13
прыбыў да мяне і, падыйшоўшы, сказаў: “Саўле, браце, праглянь!” І я ў тую ж хвіліну ўбачыў яго.
14
А ён кажа: “Бог бацькоў нашых выбраў цябе, каб пазнаў ты волю Ягоную і ўбачыў Справядлівага, ды пачуў голас з вуснаў Яго,
15
бо будзеш сьведчыць аб ім усім людзям, што ты бачыў і чуў.
16
Дык не марудзь. Прыймі хрост і абмый грахі твае, прызваўшы імя Ягонае”.
17
А калі вярнуўся я ў Ерузалім і маліўся ў сьвятыні, апынуўся ў захапленьні
18
і ўбачыў Яго, як Ён мне казаў: “Пасьпяшайся і выйдзі з Ерузаліму, бо ня прыймуць твайго сьведчаньня пра Мяне”.
19
Я ж сказаў: “Госпадзе, яны ж ведаюць, што я тых, што вераць у Цябе, замыкаў у вязьніцах і бічаваў у сынагогах;
20
а калі пралівана была кроў Сьцяпана, сьведкі Твайго, і я ўдзельнічаў, і згаджаўся на гэта ды пільнаваў адзеньня забойцаў ягоных”.
21
Ён жа сказаў мне: “Ідзі, бо я цябе пашлю далёка да паганаў”.
22
І слухалі яны яго да гэтых словаў і тады закрычалі: “Прымі з зямлі такога, бо яму нельга жыць!”
23
А калі яны крычалі, і махалі адзеньнем, і кідалі пясок у паветра,
24
трыбун загадаў завесьці яго ў крэпасьць ды бічаваньнем змусіць яго прызнацца, каб даведацца прычыну, дзеля якой так крычаць на яго.
25
І калі яго вязалі рамнямі, Павал зьвярнуўся да стаячага побач сотніка, кажучы: “Ці маеце права без суду бічаваць грамадзяніна Рымскага?”
26
Пачуўшы гэта, сотнік пайшоў да трыбуна і сказаў яму: “Што робіш? Гэты ж чалавек — Рымлянін”.
27
Трыбун падыйшоў і спытаўся ў яго: “Скажы, ці ты — Рымлянін?” А Павал сказаў: “Так”.
28
Трыбун адказаў: “Я за вялікую суму здабыў гэтае грамадзянства”. А Павал сказаў: “Я маю яго ад нараджэньня”.
29
Адразу таму адыйшлі ад яго тыя, што меліся выпытваць яго. А трыбун, даведаўшыся, што Павал ёсьць Рымлянін, спалохаўся, што загадаў яго зьвязаць.
30
На другі дзень трыбун, хочучы лепш даведацца, з якой прычыны вінавацяць яго Юдэі, зьняў з яго рамяні, ды загадаў прыйсьці першасьвятарам і ўсёй Радзе, і, прывёўшы Паўла, паставіў яго перад імі.
← Chapter 21
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 25
Chapter 26
Chapter 27
Chapter 28
Chapter 23 →
All chapters:
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28