bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bible (CHNT) 1999
/
Acts 6
Acts 6
Belarusian Bible (CHNT) 1999
← Chapter 5
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 25
Chapter 26
Chapter 27
Chapter 28
Chapter 7 →
1
У тыя дні, калі лік вучняў узрастаў, пачалі Геленісты наракаць на Гебраяў, што ў штодзённым служэньні іхнія удовы былі крыўджаны.
2
Тады Дванаццаць, склікаўшы грамаду вучняў, сказалі ім: “Не выпадае нам пакінуць Слова Божае і заняцца абслугай сталоў.
3
Таму вось, браты, нагледзьце з-паміж сябе сем мужоў, маючых добрае сьведчаньне і поўных Духа і мудрасьці, якім мы даручым гэтую работу.
4
А мы ўсьцяж будзем на малітве і паслузе слова”.
5
І спадабалася гэтае слова ўсім сабраўшымся, і выбралі Сьцяпана, чалавека, поўнага веры і Духа Сьвятога, і Філіппа, і Прахора, і Ніканора, і Тымона, і Пармэна, і Мікалая, Антыяхійца, прзэліта,
6
і паставілі іх перад апосталамі, каторыя, молячыся, усклалі на іх рукі.
7
І Слова Божае расло, і павялічвалася вельмі лічба вучняў у Ерузаліме; нават вялікая грамада сьвятароў уверыла.
8
Сьцяпан жа, поўны ласкі і моцы, чыніў цуды ды вялікія знакі ў народзе.
9
Тады падняліся некаторыя з сынагогі, званай Лібэртынскай і з Цырэнэйскай ды з Александрыйскай, ды тыя, што былі з Цыліцыі ды з Азіі, і спрачаліся са Сьцяпанам.
10
І не маглі яны ўстаяць супраць мудрасьці і Духа, у якім ён прамаўляў.
11
Тады падбілі яны людзей, каторыя казалі: “Мы чулі, як ён казаў блюзьнерствы на Майсея і Бога”.
12
І ўзбурылі народ, і старшыняў, і кніжнікаў. Яны, зьбегшыся, схапілі яго і завялі ў Раду.
13
І паставілі там фальшывых сьведкаў, каторыя сьведчылі: “Гэты чалавек не перастае гаварыць супраць гэтага сьвятога месца ды супраць закону.
14
Бо мы чулі, як ён казаў, што Езус Назарэец зруйнуе гэтае месца і пазьмяняе звычаі, якія нам перадаў Майсей”.
15
І ўсе, што засядалі ў Радзе, прыглядаліся яму пільна і бачылі твар ягоны, як воблік анёла.
← Chapter 5
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 25
Chapter 26
Chapter 27
Chapter 28
Chapter 7 →
All chapters:
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28