bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bible (CHNT) 1999
/
Acts 11
Acts 11
Belarusian Bible (CHNT) 1999
← Chapter 10
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 25
Chapter 26
Chapter 27
Chapter 28
Chapter 12 →
1
Апосталы ж і браты, што былі ў Юдэі, даведаліся, што і пагане прынялі слова Божае.
2
Дзеля таго, калі Пётар прыбыў у Ерузалім, веручыя з абрэзаных дакаралі яго:
3
кажучы: “Ты пайшоў да людзей неабрэзаных ды еў з імі”.
4
Тады Пётар пачаў выясьняць па парадку, кажучы:
5
“Калі я быў у горадзе Ёппе і маліўся, у захапленьні ўбачыў зьяву, як нейкі прадмет, падобны на вялікі абрус, за чатыры канцы спускаўся з неба, аж спусьціўся каля мяне.
6
І, прыглядаючыся да яго пільна, заўважыў на ім чацьвераногіх зямлі, зьвяроў і паўзуноў ды птушкі нябесныя.
7
Ды пачуў я голас, кажучы мне: “Устань, Пётар, забівай і еш!”
8
Я адказаў: “Ніякім чынам, Госпадзе! Ніколі штосьці паганага або нячыстага ня браў я ў свае вусны”.
9
Але голас з неба азваўся паўторна: “Што Бог ачысьціў, ты не называй нячыстым!”
10
І так паўтарылася тры разы, і зноў усё было ўзята ў неба.
11
І зараз жа перад домам, у якім мы прабывалі, паявіліся трох мужчын, пасланыя з Цэзарэі да мяне.
12
І сказаў мне Дух, каб я, не сумняваючыся, пайшоў з імі. А разам са мной пайшлі таксама тых шэсьць братоў, і мы разам прыбылі ў дом таго чалавека.
13
Ён вось нам расказаў, як убачыў анёла, які зьявіўся ў яго доме, і сказаў: “Пашлі ў Ёппу і пакліч Сымона, званага Пятром.
14
Ён скажа табе словы, праз якія будзеш збаўлены ты і ўвесь дом твой”.
15
Калі ж я пачаў навучаць, Дух Сьвяты зыйшоў на іх, як і на нас на пачатку.
16
І прыпомніў я тады словы, сказаныя Госпадам: “Ян хрысьціў вадою, вы ж будзеце ахрышчаны Духам Сьвятым”.
17
Дык калі Бог даў ім такі самы дар, як і нам, каторыя ўверылі ў Госпада Езуса Хрыста, то хто ж я, каб мог працівіцца Богу”.
18
Пачуўшы гэта, усе супакоіліся ды славілі Бога, і казалі: “Дык і паганам даў Бог ласку навяртаньня дзеля жыцьця”.
19
А тыя, што былі расьсеяны дзеля перасьледваньня, узьнікішага з прычыны Сьцяпана, дабраліся аж да Фэніцыі, і Кіпру, і Антыёхіі, абвяшчаючы слова адно толькі Юдэям.
20
З іх жа некаторыя былі Кіпрыйцы і Цырэнэйцы, якія, прыбыўшы ў Антыёхію, сталі навучаць і Грэкаў, абвяшчаючы добрую вестку пра Госпада Езуса.
21
І рука Госпадава была з імі, і многія ўверылі і навярнуліся да Госпада.
22
І вестка пра гэта дайшла да вушэй царквы ў Ерузаліме, дык паслалі Барнабу ў Антыёхію.
23
Калі ён прыбыў і ўбачыў ласку Божую, усьцешыўся ды заахвочваў усіх, каб усім сэрцам трывалі пры Госпадзе.
24
А быў ён чалавек добры і поўны Духа Сьвятога ды веры. І вялікая грамада прыхінулася да Госпада.
25
Пасьля ён направіўся ў Тарс, каб адшукаць Саўла.
26
І калі знайшоў яго, прывёў у Антыёхію, ды цэлы год працавалі разам у царкве, навучаючы вялікую грамаду людзей. І ў Антыёхіі першы раз вучняў назвалі хрысьціянамі.
27
У той вось час з Ерузаліму ў Антыёхію прыбылі прарокі.
28
І вось адзін з іх, імем Агаб, устаўшы, прадказваў праз Духа, што па ўсёй зямлі мае быць вялікі голад; і стаўся ён за Кляўдыя.
29
Дык вучні вырашылі, што кожны па магчымасьці мае ўспамагчы братоў, пражываючых у Юдэі.
30
Так яны і зрабілі, пасылаючы (дапамогу старшым) праз Барнабу і Саўла.
← Chapter 10
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 25
Chapter 26
Chapter 27
Chapter 28
Chapter 12 →
All chapters:
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28