bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bible (CHNT) 1999
/
Acts 4
Acts 4
Belarusian Bible (CHNT) 1999
← Chapter 3
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 25
Chapter 26
Chapter 27
Chapter 28
Chapter 5 →
1
Калі ж яны прамаўлялі да народу, падыйшлі да іх сьвятары і начальнік варты сьвятыні ды садукеі,
2
абураныя, што яны вучаць народ ды што вясьцяць у Езусе ўваскрасеньне памёршых.
3
Дык узлажылі на іх рукі і даручылі іх варце да наступнага дня, бо быў ужо вечар.
4
А многія з тых, што слухалі слова, уверылі; і лік мужчын быў каля пяці тысяч.
5
На другі дзень у Ерузаліме сабраліся іх начальнікі, старшыні і кніжнікі,
6
і першасьвятар Анна, і Каяфа, і Ян, і Аляксандар ды колькі іх было са сьвятарскага роду.
7
І паставілі іх пасярэдзіне і пыталіся: “Якою моцай ці ў чыё імя вы гэта зрабілі?”
8
Тады Пётар, напоўнены Сьвятым Духам, сказаў ім: “Правадыры народу і старшыні!
9
Калі сягоньня дзеля дабрадзейства хвораму чалавеку, праз якое ён быў аздароўлены, вы дапытваеце нас,
10
дык хай будзе ведама ўсім вам ды ўсяму народу Ізраэля, што ў імя Езуса Хрыста Назарэйца, каторага вы ўкрыжавалі і каторага Бог уваскрасіў з памёршых, праз Яго гэты чалавек стаіць перад вамі здаровы.
11
Ён — камень, каторы вы, будаўнікі, адкінулі, а Ён вось стаўся галавою вугла.
12
І няма ў нікім іншым збаўленьня, бо няма іншага імя пад небам, дадзенага людзям, у каторым маглі б мы быць збаўлены”.
13
Яны вось, бачачы адвагу Пятра і Яна ды даведаўшыся, што яны людзі без навукі і простыя, зьдзівіліся і пазналі іх, што яны былі з Езусам.
14
Ды бачачы стаячага з імі аздароўленага чалавека, нічога не маглі сказаць насупраць.
15
Дык загадалі ім выйсьці з залі Рады і радзіліся,
16
кажучы: “Што маем зрабіць з гэтымі людзьмі? Бо ўсім жыхарам Ерузаліма ясна, што споўнены імі знак, і мы ня можам запярэчыць.
17
Але каб не разыходзілася гэта ў народзе, сурова забаронім ім, каб не прамаўлялі да нікога ў гэтае імя”.
18
І зноў пазвалі іх і забаранілі ім зусім прамаўляць і навучаць у імя Езуса.
19
Аднак Пётар і Ян адказалі ім: “Судзіце самі, ці справядліва на віду Бога вас больш слухаць, чым Бога?
20
Бо мы ня можам бо мы не гаварыць пра тое, што мы бачылі і чулі”.
21
Дык яны панавілі пагрозы і, не знаходзячы за што караць, выпусцілі іх дзеля народу, бо ўсе славілі Бога з прычыны таго, што сталася.
22
Бо той чалавек, з якім стаўся знак аздараўленьня, меў болей сарака гадоў.
23
Асвабоджаныя, яны прыйшлі да сваіх і абвясьцілі, што казалі ім першасьвятары і старшыні.
24
Тыя ж, выслухаўшы (аповед), аднадушна паднялі голас да Бога і маліліся: “Госпадзе, Ты, што стварыў неба і зямлю, і мора, ды ўсё, што ёсьць на іх.
25
Ты праз Духа Сьвятога сказаў вуснамі Давіда, слугі твайго: “Чаго бунтуюцца народы, ды людзі задумалі ліхое?
26
Паўсталі каралі зямлі ды князі зыйшліся ў адно супраць Госпада і супраць памазанца Яго”.
27
Бо сапраўды зыйшліся ў гэтым горадзе супраць сьвятога Слугі Твайго Езуса, каторага Ты намасьціў, Герод і Понці Пілат з паганамі ды народам Ізраэля,
28
каб зьдзейсьніць тое, што рука і рада Твая прызначылі стацца.
29
І цяпер, Госпадзе, зьвярні вочы на пагрозы іхнія ды дай слугам Тваім з усёю адвагай вясьціць слова Тваё,
30
ды працягні руку Тваю, каб аздараўляць, і чыніць знакі і цуды праз імя сьвятога Слугі Твайго Езуса”.
31
І калі яны памаліліся, задрыжэла месца, на якім былі яны сабраўшыся, ды ўсе былі напоўнены Духам Сьвятым і вясьцілі Слова Божае адважна.
32
І адзін дух ды адно сэрца ажыўлялі ўсіх веручых; што мелі, ні адзін не называў сваім, бо ўсё ў іх было супольнае.
33
І апосталы з вялікай сілай сьведчылі пра ўваскарасеньне Госпада Езуса, і ласка вялікая была на ўсіх іх.
34
І не было між іх нікога ў недастатку, бо кожны ўласьнік зямлі або дому прадаваў іх ды прыносіў атрыманыя грошы,
35
ды складаў ля ног апосталаў, і дзялілі іх між тых, што мелі патрэбу.
36
Язэп жа, празваны апосталамі Барнабай, што значыць Сын пацяшэньня, левіт, родам з Кіпру,
37
меўшы палетак зямлі, прадаў яго і прынёс грошы, і паклаў ля ног апосталаў.
← Chapter 3
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 25
Chapter 26
Chapter 27
Chapter 28
Chapter 5 →
All chapters:
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28