bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bible (CHNT) 1999
/
Acts 9
Acts 9
Belarusian Bible (CHNT) 1999
← Chapter 8
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 25
Chapter 26
Chapter 27
Chapter 28
Chapter 10 →
1
Саўл жа, дыхаючы пагрозамі і забойствамі на вучняў Госпадавых, прыйшоў да першасьвятара
2
і прасіў у яго лістоў да сынагогаў у Дамашку, каб, калі там знойдзе каго гэтага напрамку, як мужчын, так і жанчын, вязьніць і дастаўляць у Ерузалім.
3
І ў дарозе, калі ўжо набліжаўся да Дамашку, раптам агарнула яго сьвятло з неба,
4
і, падаючы на зямлю, пачуў голас, кажучы яму: “Саўл, Саўл, чаму Мяне перасьледуеш?”
5
Ён спытаў: “Хто Ты, Госпадзе?” Пачуў голас: “Я — Езус, каторага ты перасьледуеш!
6
Але ўстань і ідзі ў горад, і там скажуць табе, што маеш рабіць”.
7
Тыя ж людзі, што былі з ім у дарозе, стаялі аслупянеўшы, бо чулі голас, але нікога ня бачылі.
8
Саўл жа падняўся з зямлі, раскрыў вочы, але нічога ня бачыў. Дык завялі яго ў Дамашак, трымаючы за руку.
9
І тры дні ня бачыў, ня еў і ня піў.
10
У Дамашку пражываў адзін вучань, імем Ананія, і сказаў яму Госпад у зьяве: “Ананія!” Ён адказаў: “Вось я, Госпадзе”.
11
Госпад кажа яму далей: “Устань і ідзі на вуліцу, што завецца Простая, ды ў доме Юды запытай пра Саўла з Тарсу. Ён вось моліцца,
12
ды ў зьяве ўбачыў чалавека, імем Ананія, які прыйшоў і ўсклаў рукі на яго, каб ён зноў бачыў”.
13
Ананія адказаў: “Госпадзе, я чуў ад многіх пра гэтага чалавека, колькі ён зла ўчыніў сьвятым Тваім ў Ерузаліме.
14
І тут ён мае ўладу ад першасьвятароў вязьніць усіх прызываючых імя Тваё”.
15
Але Госпад сказаў яму: “Ідзі, бо выбраў Я гэтага чалавека як пасудзіну, каб занесьці імя Маё паганам, каралям і сынам Ізраэля.
16
І Я пакажу яму, колькі ён мае цярпець дзеля імя Майго”.
17
І Ананія пайшоў, і ўвайшоў у дом ды, усклаўшы рукі на яго, казаў: “Браце Саўле! Госпад паслаў мяне, Езус, каторы аб’явіўся табе ў дарозе, каторай ты ішоў, каб ты бачыў ды быў напоўнены Духам Сьвятым”.
18
І ў той момант быццам луска адпала з вачэй яго, і ён праглянуў. І, падняўшыся, быў ахрышчаны,
19
і калі спажыў пасілак, набраўся сіл. І некалькі дзён быў з вучнямі ў Дамашку.
20
І зараз жа стаў абвяшчаць у сынагогах Езуса, што Ён — Сын Божы.
21
І ўсе, што чулі гэта, дзівіліся і казалі: “Ці ж гэта ня той самы, што ў Ерузаліме перасьледаваў тых, каторыя прызывалі гэтае імя, і ці не па тое прыбыў сюды, каб, увязьніўшы іх, весьці да першасьвятара?”
22
А Саўл тым адважней выступаў, даводзячы, што гэта Хрыстос, чым бянтэжыў Юдэяў, пражываючых у Дамашку.
23
Па нейкім часе Юдэі змовіліся забіць яго,
24
але Саўл даведаўся пра іх намеры. А яны днём і ноччу пільнавалі брамаў, каб яго забіць.
25
І вучні ноччу спусьцілі яго ў кашы праз мур ды выправілі.
26
Калі Саўл прыбыў у Ерузалім, дык стараўся далучыцца да вучняў, але ўсе баяліся яго, ня веручы, што ён вучань.
27
Толькі Барнаба ўзяў яго і прывёў да апосталаў ды расказаў ім, як у дарозе Саўл убачыў Госпада, і што (Госпад) сказаў яму, ды з якою адвагай выступаў у Дамашку ў імя Езуса.
28
Дзякуючы таму прабываў з імі ў Ерузаліме, сьмела навучаючы ў імя Госпада.
29
Гутарыў таксама і спрачаўся з Геленістамі. Яны ж цікавалі, каб яго забіць.
30
Даведаўшыся пра гэта, браты адвялі яго ў Цэзарэю, а адтуль выправілі ў Тарс.
31
Тым часам Царква цешылася супакоем ва ўсёй Юдэі, Галілеі і Самарыі, будуючыся і ходзячы ў страху Госпадавым, і ў пацяшэньні Духа Сьвятога памнажалася.
32
Здарылася, што Пётар, наведваючы ўсіх, дабраўся і да сьвятых, каторыя пражывалі ў Ліддзе.
33
Там напаткаў ён аднаго чалавека, імем Энэй, які быў спараліжаваны і восем гадоў праляжаў у ложку.
34
Сказаў яму Пётар: “Энэй, Езус Хрыстос цябе аздараўляе. Падыміся і засьцялі сабе”. І ён адразу ўстаў.
35
І бачылі яго ўсе жыхары Лідды і Сарону, і навярнуліся да Госпада.
36
А пражывала ў Ёппе адна вучаніца, імем Табіта, значыць Доркас (Сарна). Яна была поўная добрых учынкаў і дарэньняў, якія рабіла.
37
Сталася ж у тыя дні, што яна захварэла і памерла. Яе памылі ды палажылі ў сьвятліцы.
38
А як Лідда ёсьць недалёка ад Ёппы, дык вучні, даведаўшыся, што там знаходзіцца Пётар, паслалі да яго двух пасланцоў з просьбаю: “Прыйдзі да нас, не марудзь!”
39
І Пётар, устаўшы, пайшоў з імі; і калі прыйшлі, завялі яго ў сьвятліцу і акружылі яго там удовы, паказваючы яму з плачам вопраткі і адзеньне, якія зрабіла Доркас, калі яшчэ жыла з імі.
40
І, выправіўшы ўсіх, Пётр упаў на калені ды маліўся і, павярнуўшыся да цела, сказаў: “Табіта, устань!” І яна адчыніла вочы свае ды, убачыўшы Пятра, села.
41
Пётар жа падаў ёй руку ды падняў яе, затым пазваў сьвятых і ўдоў, і паказаў яе ім жывую.
42
І вестка аб гэтым разыйшлася па ўсёй Ёппе, і многія ўверылі ў Госпада.
43
І яшчэ многа дзён пражываў Пётар у Ёппе ў нейкага гарбара Сымона.
← Chapter 8
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 25
Chapter 26
Chapter 27
Chapter 28
Chapter 10 →
All chapters:
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28