bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bible (CHNT) 1999
/
Acts 19
Acts 19
Belarusian Bible (CHNT) 1999
← Chapter 18
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 25
Chapter 26
Chapter 27
Chapter 28
Chapter 20 →
1
І сталася, калі Апалёс прабываў у Карыньце, Павал, прайшоўшы вышэйшыя ваколіцы, прыйшоў у Эфэз ды напаткаў нейкіх вучняў,
2
і спытаў іх: “Ці атрымалі вы Духа Сьвятога, калі прынялі веру?” А яны яму: “Мы нават ня чулі, што ёсьць Дух Сьвяты”.
3
“Дык які вы хрост прынялі?” — спытаўся, а яны адказалі: “Хрост Янаў”.
4
Тады Павал сказаў: “Ян хрысьціў хростам навяртаньня, кажучы людзям, каб уверылі ў Таго, хто прыйдзе па ім, значыць у Езуса”.
5
Калі яны гэта пачулі, прынялі хрост у імя Госпада Езуса.
6
І калі Павал усклаў на іх рукі, Дух Сьвяты зыйшоў на іх, і гаварылі мовамі і праракавалі.
7
Было ж іх усіх каля дванаццаці мужчынаў.
8
Затым увайшоў у сынагогу і адважна навучаў, і праз тры месяцы гутарыў і пераконваў пра Каралеўства Божае.
9
Калі аднак некаторыя закамянелі і ня верылі, праклінаючы гэты шлях перад грамадамі, дык адлучыўся ён ад іх ды аддзяліў вучняў, і штодзень гутарыў у школе Тыранаса.
10
Працягвалася гэта два гады, так што ўсе жыхары Азіі, Юдэі і Грэкі мелі магчымасьць слухаць слова Госпадава.
11
І Бог чыніў такжа цуды праз рукі Паўла,
12
так што нават хусткі і паясы з яго цела клалі на хворых, і хваробы пакідалі іх, ды выходзілі ліхія духі.
13
Дык некаторыя падарожныя эгзарцысты Юдэйскія спрабавалі прызываць імя Госпада Езуса над апанаванымі ліхім духам, кажучы: “Заклінаю вас праз Езуса, каторага вясьціць Павал”.
14
Рабіла ж гэта сем сыноў нейкага Скевы, першасьвятара Юдэйскага.
15
А ліхі дух адказаў ім: “Езуса ведаю і Паўла ведаю, а вы што за такія?”
16
І кінуўся на іх чалавек, апанаваны ліхім духам, паваліў усіх ды пабіў так, што голыя і пакалечаны ўцяклі з таго дому.
17
І даведаліся пра гэта ўсе Юдэі і Грэкі, пражываючыя ў Эфэзе, ды страх ахапіў ўсіх, і славілі імя Госпада Езуса.
18
І многа веручых прыходзіла, вызнаваючы і выяўляючы ўчынкі свае.
19
Многа такжа з тых, каторыя займаліся чарамі, прыносілі кнігі і палілі іх на вачах усіх; і аблічылі цану іх у пяцьдзесят тысяч сярэбранікаў.
20
Так магутна расло і ўмацоўвалася слова Госпадава.
21
Споўніўшы ўсё гэта, Павал намераваўся ў Духу прайсьці праз Македонію і Ахаю ды ісьці ў Ерузалім, кажучы: “Наведаўшы гэтыя краіны, напраўлюся і Рым паглядзець”.
22
Дык выслаў у Македонію двух сваіх памочнікаў, Цімафея і Эраста, а сам застаўся на нейкі час у Азіі.
23
У той час сталася немалое забурэньне з прычыны дарогі (Госпадавай).
24
Адзін сераброўнік, імем Дэмэтар, які вырабляў серабраныя фігуры Артэміды і гэтым даваў добра зарабляць рамесьнікам,
25
сабраў іх разам з іншымі работнікамі гэтага рамясла і сказаў: “Мужы, вы ведаеце, што з гэтага рамясла нам дабрабыт.
26
Але бачыце і чуеце, што ня толькі у Эфэзе, але блізу ва ўсёй Азіі гэты Павал пераканаў ды зьвёў шмат людзей, даказваючы, што няма багоў, што зроблены рукамі.
27
Дык пагражае небясьпека, што ня толькі нашае рамясло ўпадзе, але і сьвятыня вялікай багіні Артэміды за нішто будзе лічыцца, ды і яна сама, слаўленая ва ўсёй Азіі, будзе пазбаўлена велічы”.
28
Калі гэта пачулі, дужа ўзлаваліся і пачалі крычаць: “Вялікая Артэміда Эфэская!”
29
І замяшаньне ахапіла увесь горад, і, схапіўшы Гая і Арыстарха, Македонцаў, таварышаў Паўла, кінуліся аднадушна ў тэатар.
30
Калі ж Павал хацеў выйсьці да народу, вучні не пусьцілі яго.
31
Таксама некаторыя прыхільныя яму начальнікі паслалі да яго з просьбай, каб ён не ішоў у тэатар.
32
А там адны крычалі адно, а іншыя — другое, сабраньне бо было бурлівае, і многія ня ведалі, чаго сабраліся.
33
З натоўпу быў выведзены Александар, якога выпіхалі Юдэі. Александар даў знак рукою, і хацеў апраўдацца перад народам.
34
Калі ж даведаліся, што ён — Юдэй, то закрычалі ўсе ў адзін голас і каля двух гадзін крычалі: “Вялікая Артэміда Эфэская!”
35
І калі (гарадзкі) пісар супакоіў грамады, сказаў: “Эфэсцы! Ці ёсьць чалавек, каторы ня ведае, што горад Эфэз славіць вялікую Артэміду і што фігура яе Зэўсам спушчана?
36
Гэтаму нельга запярэчыць, таму павінны вы супакоіцца і нічога не рабіць неразважна.
37
Прывялі вы гэтых людзей, каторыя ані не зьневажалі, ані не блюзьнілі на багіню нашу.
38
А калі Дэмэтар і яго рамесьнікі маюць супраць некага справу, дык на рынку праводзяцца суды, і ёсьць праконсулы; хай адны другіх вінавацяць.
39
А калі чаго іншага дамагаецеся, вырашаеца гэта законна на скліканым сходзе.
40
Пагражае бо нам абвінавачаньне адносна сягоньняшняга забурэньня, бо няма ніякае прычыны, дзеля якой маглі б апраўдаць гэтае зборышча”. І па гэтых словах распусьціў сабраньне.
← Chapter 18
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 25
Chapter 26
Chapter 27
Chapter 28
Chapter 20 →
All chapters:
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28