bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bible (CHNT) 1999
/
Acts 5
Acts 5
Belarusian Bible (CHNT) 1999
← Chapter 4
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 25
Chapter 26
Chapter 27
Chapter 28
Chapter 6 →
1
А адзін чалавек, імем Ананія, са сваёй жонкай Сафірай прадаў палетак
2
ды, зь ведама жонкі, адлажыў сабе частку атрыманых грошаў, а рэшту прынёс і палажыў ля ног апосталаў.
3
Пётар жа сказаў: “Ананія, чаму шатан напоўніў тваё сэрца падмануць Духа Сьвятога, затрымоўваючы частку атрыманых за поле грошаў?
4
Ці ж ты ня мог палетак пакінуць для сябе, а прадаўшы, ці ня мог грошы сабе затрымаць? Дык чаму надумаў гэтакую рэч у сэрцы сваім? Ты ж схлусіў ня людзям, але Богу!”
5
Выслухаўшы гэтыя словы, Ананія ўпаў мёртвы. І ўсіх, што чулі, ахапіў страх вялікі.
6
А некалькі юнакоў усталі, закруцілі палатном цела і вынесьлі ды пахавалі.
7
Сталася, што недзе праз тры гадзіны ўвайшла яго жонка, ня ведаючы, што сталася.
8
Запытаўся ў яе Пётар: “Скажы мне, ці за столькі прадалі вы палетак?” А яна адказала: “Так, за столькі”.
9
Пётар жа сказаў ёй: “Навошта вы змовіліся, каб спакушаць Духа Госпадавага? Вось стаяць у парозе тыя, што пахавалі мужа твайго. Вынясуць яны таксама і цябе”.
10
І яна заразжа ўпала да ног яго і сканала. Калі юнакі ўвайшлі, знайшлі яе мёртвай, дык занесьлі і пахавалі яе каля мужа.
11
Дык ахапіў вялікі страх усю царкву ды ўсіх, што аб гэтым пачулі.
12
Рукамі ж апосталаў былі чынены ў народзе многія знакі і цуды, і зьбіраліся ўсе аднадушна ў прысенку Салямонавым.
13
І ніхто з іншых не адважваўся да іх далучыцца, але хваліў іх народ.
14
І штораз больш павялічваўся лік мужчын і жанчын, веручых у Госпада,
15
дык людзі нават на вуліцу выносілі хворых ды там клалі на насілкі або ложкі, каб хоць цень праходзячага Пятра ўпаў на каторага з іх.
16
Таксама з суседніх гарадоў зьбягалася ў Ерузалім многа народу, дастаўляючы хворых ды апанаваных нячыстымі духамі, і ўсе яны былі аздароўлены.
17
Тады першасьвятар і ўсе, што былі з ім, тагачасная герэзія, садукейская, заварушыліся, палаючы зайздрасьцю,
18
і ўзлажылі рукі на апосталаў, і пасадзілі іх у грамадзкую вязьніцу.
19
А ноччу анёл Госпадаў адчыніў дзьверы вязьніцы, вывеў іх і сказаў:
20
“Ідзіце і вясьціце ў сьвятыні народу ўсе словы жыцьця гэтага”.
21
Пачуўшы гэта, яны на сьвітаньні пайшлі ў сьвятыню і навучалі. Тым часам першасьвятар і тыя, што былі з ім, склікалі Раду ды ўсіх старшынь сыноў Ізраэля і паслалі ў вязьніцу прывесьці іх.
22
Але слугі, пайшоўшы, не знайшлі іх у вязьніцы. А вярнуўшыся, паведамілі,
23
кажучы: “Знайшлі мы вязьніцу старана замкнёную ды вартаўнікоў, стоячых перад дзьвярыма. Адчыніўшы ж, у сярэдзіне не знайшлі мы анікога”.
24
Калі начальнік варты сьвятыні і першасьвятар пачулі гэтыя словы, дык не маглі зразумець, што з імі сталася.
25
У той час нехта, прыйшоўшы, паведаміў: “Гэтыя людзі, каторых вы замкнулі ў вязьніцы, стаяць ў сьвятыні і навучаюць народ”.
26
Тады начальнік са слугамі пайшоў і прывёў іх, але без прымусу, бо баяліся, каб народ не пабіў іх каменьнямі.
27
І, прывёўшы іх, паставілі перад Радай. Тады першасьвятар спытаўся ў іх,
28
кажучы: “Мы вось строга забаранілі вам, каб вы не навучалі ў гэта імя, а вы напоўнілі Ерузалім вашаю навукай ды хочаце ўзьвесьці на нас кроў гэтага Чалавека”.
29
У адказ Пётар і апосталы сказалі: “Болей трэба слухацца Бога, чым людзей.
30
Бог нашых бацькоў уваскрасіў Езуса, каторага вы забілі, прыбіўшы да дрэва.
31
Бог узвысіў Яго правіцай сваёй як Валадара і Збаўцу, каб даць Ізраэлю навярненьне ды адпушчэньне грахоў.
32
І мы вось — сьведкі гэтых падзей, як і Дух Сьвяты, каторага Бог даў паслухмяным Яму”.
33
Чуючы гэтыя словы, тыя закіпелі страшнаю злосьцю і хацелі іх забіць.
34
Тады ўстаў у Радзе адзін фарысэй імем Гамаліель, законавед, паважаны ўсім народам, і загадаў на нейкі час вывесьці апосталаў,
35
і прамовіў: “Мужы Ізраэльцы! Добра абдумайце, як зрабіць з гэтымі людзьмі.
36
Вось недаўна выступіў Тэўда, уважаючыся за нейкага (незвычайнага), і далучыліся да яго каля чатырохсот прыхільнікаў. І быў забіты, і ўсе, што верылі яму, расьсеяліся, і сьлед іх счэз.
37
Потым у дні перапісу выступіў Юда Галілеец, і пацягнуў за сабой людзей. І ён згінуў сам, і ўсе яго прыхільнікі расьсеяліся.
38
І цяпер кажу вам: Пакіньце гэтых людзей (у супакоі) і адпусьціце іх. Бо калі гэты намер і дзейнасьць ад людзей паходзіць, прападзе па сабе,
39
а калі ад Бога, дык вы ня зможаце іх зьнішчыць, ды каб часам не аказалася, што вы ваюеце з Богам”. Паслухалі яго,
40
і паклікалі апосталаў, і, убічаваўшы іх, забаранілі прамаўляць у імя Езуса, і адпусьцілі.
41
І яны выходзілі ад аблічча Рады, цешачыся, што дзеля імя Езуса цярпелі зьнявагу,
42
і, не перастаючы, штодзень у сьвятыні і па дамах навучалі і вясьцілі добрую вестку аб Езусе Хрысьце.
← Chapter 4
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 25
Chapter 26
Chapter 27
Chapter 28
Chapter 6 →
All chapters:
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28