bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bible (CHNT) 1999
/
Acts 21
Acts 21
Belarusian Bible (CHNT) 1999
← Chapter 20
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 25
Chapter 26
Chapter 27
Chapter 28
Chapter 22 →
1
Расстаўшыся з імі, мы паплылі напрасткі ды прыбылі ў Кос, а наступнага дня ў Радос, а адтуль — у Патары.
2
І, знайшоўшы карабель, каторы меў плысьці ў Фэніцыю, мы селі і паплылі.
3
Убачыўшы Кіпр, пакінулі яго зьлева, плывучы ў напрамку Сырыі, і прыбылі ў Тыр, бо там карабель меў выгрузіць ладункі.
4
І, адшукаўшы вучняў, прабылі мы там сем дзён, тыя ж праз Духа казалі Паўлу, каб не ішоў у Ерузалім.
5
Як прайшлі тыя дні, мы выйшлі ў дарогу, а яны ўсе разам з жонкамі і дзецьмі праводзілі нас аж за горад. На ўзьбярэжжы ўпалі мы на калені і маліліся,
6
а затым разьвіталіся; і мы ўзыйшлі на карабель, а яны вярнуліся дадому.
7
Скончыўшы плаваньне, з Тыру прыбылі мы ў Пталемаіду і, прывітаўшыся з братамі, прабылі мы ў іх адзін дзень.
8
На другі дзень, пусьціўшыся ў дарогу, прыбылі мы ў Цэзарэю і ўвайшлі ў дом эвангелісты Філіпа, аднаго з сямёх, ды ў яго затрымаліся.
9
А меў ён чатыры дачкі дзяўчаты, якія праракавалі.
10
Калі мы там прабылі некалькі дзён, прыйшоў з Юдэі нейкі прарок імем Агаб.
11
І калі ён адведаў нас, узяў пояс Паўла, зьвязаў сабе рукі і ногі ды сказаў: “Гэта кажа Дух Сьвяты: Так Юдэі ў Ерузаліме зьвяжуць чалавека, катораму належыць гэты пояс, ды выдадуць яго ў рукі паганаў”.
12
Калі мы гэта пачулі, разам з тамашнімі братамі упрашалі яго, каб не ішоў у Ерузалім.
13
Тады Павал адказаў: “Што вы робіце, плачучы і разрываючы маё сэрца? Я гатовы ня толькі ў вязніцу, але і на сьмерць у Ерузаліме дзеля імя Госпада Езуса”.
14
І ня здолеўшы яго пераканаць, мы саступілі, кажучы: “Хай станецца воля Госпада!”
15
Пасьля, прыгатаваўшыся, выправіліся ў Ерузалім,
16
і праводзілі нас некаторыя з вучняў з Цэзарэі ды завялі нас да нейкага Мназона з Кіпру, аднаго з першых вучняў, у каторага знайшлі мы гасьціну.
17
І калі мы прыбылі ў Ерузалім, браты ахвотна прынялі нас.
18
А на другі дзень Павал разам з намі пайшоў да Якуба, і сабраліся таксама ўсе старшыя.
19
Прывітаўшы іх, ён пачаў падрабязна расказваць, што даканаў Бог сярод паганаў праз ягоную паслугу.
20
Чуючы гэта, яны славілі Бога, але прытым казалі яму: “Бачыш, брат, колькі тысяч Юдэяў уверыла, ды ўсе яны рупліва берагуць закон.
21
Пра цябе ж мы чулі, што ты ўсіх Юдэяў, жывучых між паганаў, адварочваеш ад Майсея, кажучы, што яны не павінны абразаць сваіх сыноў ды трымацца звычаяў.
22
Дык што гэта? Напэўна даведаюцца, што ты прыбыў.
23
Дык зрабі, як мы табе раім: маем тут чатырох мужчын, каторыя злажылі шлюбаваньне.
24
Вазьмі іх з сабой, і ачысьціся разам з імі, і заплаці за іх, каб яны абстрыглі галовы, і тады ўсе пераканаюцца, што тое, што пра цябе даведаліся — няпраўда, але што ты жывеш, захоўваючы закон.
25
А адносна паганаў, каторыя ўверылі, дык мы напісалі, пастанавіўшы, каб ня елі яды, ахвяраванай ідалам, і ўстрымаліся ад крыві і ад таго, што задушана, ды ад распусты”.
26
Тады Павал ўзяў з сабой тых мужчынаў, і на другі дзень разам з імі паддаўся ачышчэньню, і ўвайшоў у сьвятыню, абвяшчаючы заканчэньне дзён ачышчэньня, у які за кожнага з іх мае быць складзена ахвяра.
27
Калі тых сем дзён даходзіла да канца, Юдэі з Азіі, убачыўшы Паўла ў сьвятыні, падбурылі ўвесь натоўп ды кінуліся на яго,
28
падняўшы крык: “Ізраэльцы! На помач! Гэта той чалавек, каторы ўсюды ўсіх вучыць супраць народу і закону, і супраць гэтага месца, а прытым Грэкаў увёў у сьвятыню і апаганіў гэтае сьвятое месца”.
29
Бо перад тым бачылі з ім Трафіма з Эфэзу ды думалі, што Паўла ўвёў яго ў сьвятыню.
30
Дык узварухнуўся ўвесь горад, і зьбегся народ, і схапілі Паўла ды выцягнулі яго па-за сьвятыню, і зараз жа зачынілі брамы.
31
Калі ж хацелі яго забіць, дайшла да трыбуна кагорты вестка, што ўвесь Ерузалім збунтаваўся,
32
дык ён неаднакладна ўзяў жаўнераў ды сотнікаў і зыйшоў да іх. Яны ж, убачыўшы трыбуна і жаўнераў, перасталі біць Паўла.
33
Тады трыбун, падыйшоўшы, узяў яго і загадаў яго зьвязаць двума ланцугамі, ды пытаўся, хто ён і што зрабіў.
34
А з натоўпу кожны крычаў што іншае. І, ня могучы нічога даведацца яснага з прычыны гармідару, казаў завесьці яго ў крэпасьць.
35
Калі ж прыйшлі да сходаў, дзеля пханіны людзей жаўнеры мусілі несьці яго,
36
бо натоўп людзей ішоў за ім, крычучы: “Сьмерць яму!”
37
І калі мелі яго ўвесьці ў крэпасьць, спытаў Павал у трыбуна: “Ці можна мне штосьці сказаць табе?” Ён спытаў: “Ты ўмееш па-грэцку?
38
Ці ты не Эгіпцянін, каторы нядаўна падбурыў ды вывеў у пустыню чатыры тысячы мечаносцаў?”
39
Адказаў Павал: “Я — Юдэй з Тарсу, што ў Цыліцыі, грамадзянін не абы-якога гораду; прашу цябе, дазволь мне гаварыць да народу”.
40
Калі той дазволіў, Павал, стоячы на сходах, даў знак рукой народу, і калі настала цішыня, ён прамоў па-гебрайску ў гэтыя словы:
← Chapter 20
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 25
Chapter 26
Chapter 27
Chapter 28
Chapter 22 →
All chapters:
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28