bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bokun
/
Deuteronomy 1
Deuteronomy 1
Belarusian Bokun
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 25
Chapter 26
Chapter 27
Chapter 28
Chapter 29
Chapter 30
Chapter 31
Chapter 32
Chapter 33
Chapter 34
Chapter 2 →
1
Вось словы, якія прамовіў Майсей да ўсяго Ізраіля за Ярданам у пустыні, у Арабе насупраць Суфу, паміж Паранам, Тафелем, Лябанам, Хацэротам і Дызагабам,
2
на адлегласьці ў адзінаццаць дзён [дарогі] ад Харэву да Кадэш-Барнэа праз горы Сэір.
3
У саракавым годзе, у адзінаццатым месяцы, у першы дзень месяца сказаў Майсей сынам Ізраіля ўсё, што яму ГОСПАД даручыў сказаць ім.
4
Пасьля перамогі над Сыгонам, валадаром Амарэйцаў, які жыў у Хешбоне, і Огам, валадаром Башану, які жыў у Аштароце ў Эдрэі,
5
за Ярданам, у зямлі Мааў, пачаў Майсей тлумачыць закон гэты і казаць:
6
«ГОСПАД, Бог наш, гаварыў да нас на Харэве, кажучы: “Досыць ужо вам быць на гэтай гары.
7
Завярніцеся і вырушыце, і ідзіце на гару Амарэйцаў і да ўсіх суседзяў іхніх, у Арабу, у горы і ў даліны, і ў Нэгеў, і на бераг мора, і ў зямлю Хананейцаў, і ў Лібан, аж да вялікай ракі Эўфрат.
8
Глядзіце, вось Я даю вам гэтую зямлю. Ідзіце, вазьміце яе на ўласнасьць, бо яе запрысяг ГОСПАД аддаць Абрагаму, Ісааку і Якубу, і насеньню іхняму пасьля іх”.
9
І сказаў я вам ў той час: “Не магу я адзін весьці вас;
10
ГОСПАД, Бог ваш, памножыў вас, і сёньня вас так многа, як зорак у небе.
11
Няхай ГОСПАД, Бог бацькоў вашых, дадасьць да гэтай лічбы ў тысячу разоў і дабраславіць вас, як Ён абяцаў вам.
12
Не магу я адзін забясьпечыць патрэбы вашыя, пераносіць цяжары вашыя і спрэчкі вашыя.
13
Выбярыце сабе ў пакаленьнях вашых людзей мудрых, разумных і выспрабаваных, і я пастаўлю іх начальнікамі вашымі”.
14
І вы адказалі мне: “Добрая рэч гэта, якую ты хочаш зрабіць”.
15
І выбраў я тады з начальнікаў пакаленьняў вашых мужоў справядлівых і паважаных, і паставіў іх начальнікамі над вамі: тысячнікамі, сотнікамі, пяцідзясятнікамі, дзясятнікамі і загадчыкамі працы для пакаленьняў вашых.
16
У той час загадаў я судзьдзям вашым: “Слухайце справу братоў вашых і судзіце справядліва як брата, так і чужынца.
17
Не глядзіце на асобу на судзе: выслухайце як вялікага, так і малога, ня бойцеся анікога, бо гэта суд Божы. А калі б якая справа была вам цяжкай, скіроўвайце яе да мяне, і я выслухаю яе”.
18
У той час сказаў я вам усё, што вы маеце рабіць.
19
Потым пакінулі мы Харэў і прайшлі усю тую пустыню, вялікую і страшную, якую вы бачылі, у напрамку гор Амарэйскіх, як загадаў нам ГОСПАД, Бог наш, і прыйшлі ў Кадэш–Барнэа.
20
І сказаў я вам: “Вы прыйшлі да гор Амарэйскіх, якія мае нам даць ГОСПАД, Бог наш.
21
Агледзь зямлю, якую дае табе ГОСПАД, Бог наш, увайдзі і вазьмі яе ў валоданьне, як сказаў табе ГОСПАД, Бог бацькоў тваіх; ня бойся і нічога не палохайся”.
22
І прыступілі вы ўсе да мяне, і сказалі: “Пашлём людзей перад намі, каб агледзелі зямлю і паведамілі пра дарогу, якою маем ісьці, і пра гарады, у якія маем увайсьці”.
23
Слова гэтае мне спадабалася, і я выбраў спаміж вас дванаццаць мужчынаў, па адным з кожнага пакаленьня.
24
Яны выйшлі і скіраваліся ў горы, і дайшлі аж да даліны Эшколь, і агледзелі яе.
25
І ўзялі яны ў рукі свае плады тае зямлі, і прынесьлі нам, і сказалі: “Добрая тая зямля, якую дае нам ГОСПАД, Бог наш”.
26
Але вы не хацелі ісьці і не паслухалі слова ГОСПАДА, Бога нашага.
27
І наракалі ў намётах сваіх, кажучы: “З нянавісьці да нас вывеў нас ГОСПАД з зямлі Эгіпецкай, каб выдаць нас у рукі Амарэйцаў на загубу.
28
Куды пойдзем? Нашыя браты напалохалі сэрцы нашыя, кажучы: ‘Народ той шматлікі і перавышае нас ростам, гарады там вялікія і аж у неба ўмацаваныя; бачылі мы нават там сыноў Анака’”.
29
І сказаў я вам: “Не дрыжыце і ня бойцеся іх.
30
ГОСПАД, Бог наш, Які ідзе перад намі, будзе за нас ваяваць, як зрабіў у Эгіпце на вачах нашых.
31
Бачыў ты таксама ў пустыні, як ГОСПАД насіў цябе, як звычайна носіць бацька сына свайго малога, ва ўсякай дарозе, якой вы ішлі, аж пакуль не прыйшлі вы ў гэтае месца.
32
Але вы так і не паверылі ГОСПАДУ, Богу вашаму,
33
Які ідзе перад вамі ў дарозе, каб шукаць вам месца, дзе маглі б паставіць намёты — ноччу ў агні, каб асьвятляць вам дарогу, а ўдзень — у воблаку”.
34
Калі ГОСПАД пачуў голас словаў вашых, Ён разгневаўся і прысягнуў, кажучы:
35
“Ня ўбачыць ніводзін чалавек з гэтага пакаленьня ліхога тую добрую зямлю, якую Я пад прысягай абяцаў бацькам вашым,
36
за выняткам Халева, сына Ефуны. Ён яе ўбачыць, яму і сынам яго дам Я гэтую зямлю, па якой ён хадзіў, бо ён быў паслухмяны ГОСПАДУ”.
37
З-за вас і на мяне загневаўся ГОСПАД і сказаў: “І ты туды ня ўвойдзеш.
38
Егошуа, сын Нуна, слуга твой, ён туды ўвойдзе. Яго падбадзёрвай, бо ён увядзе Ізраіля ў валоданьне [зямлёю].
39
Дзеці вашыя, пра якіх вы гаварылі, што павядуць іх у палон, і сыны вашыя, якія сёньня не разумеюць, што добрае, а што ліхое, яны ўвойдуць; ім дам Я зямлю гэтую, і яны завалодаюць ёю.
40
А вы павярніце i ідзіце праз пустыню ў напрамку Мора Чырвонага”.
41
Адказалі вы мне: “Саграшылі мы перад ГОСПАДАМ, мы пойдзем і будзем ваяваць, як загадаў нам ГОСПАД, Бог наш”. І вы перапаясаліся зброяй баявой і адважыліся пайсьці на гару.
42
І ГОСПАД сказаў мне: “Скажы ім: ‘Не ўзыходзьце і не ваюйце, бо Я ня з вамі, каб не пабілі вас ворагі вашыя’”.
43
Перасьцерагаў я вас, але вы не хацелі слухаць, і супрацівіліся загаду ГОСПАДА і, гнаныя пыхаю, узыйшлі на гару.
44
І выйшлі супраць вас Амарэйцы, якiя жылі на той гары, і пагналі вас, як робяць пчолы, і білі вас ад Сэіру аж да Хармы.
45
І вярнуліся вы, і плакалі перад ГОСПАДАМ, але ГОСПАД ня выслухаў голасу вашага i не зьвярнуў увагі на вас.
46
І былі вы ў Кадэшы шмат часу, столькі дзён, колькі там заставаліся.
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 25
Chapter 26
Chapter 27
Chapter 28
Chapter 29
Chapter 30
Chapter 31
Chapter 32
Chapter 33
Chapter 34
Chapter 2 →
All chapters:
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31
32
33
34