bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bokun
/
Deuteronomy 31
Deuteronomy 31
Belarusian Bokun
← Chapter 30
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 25
Chapter 26
Chapter 27
Chapter 28
Chapter 29
Chapter 30
Chapter 31
Chapter 32
Chapter 33
Chapter 34
Chapter 32 →
1
І прамовіў Майсей гэтымі словамі да ўсяго Ізраіля:
2
«Маю ўжо сёньня сто дваццаць гадоў. Не магу больш хадзіць, і ГОСПАД сказаў мне: “Не пяройдзеш ты Ярдан гэты”.
3
ГОСПАД, Бог твой, Сам пойдзе перад табою; Ён зьнішчыць народы гэтыя перад абліччам тваім, і ты завалодаеш імі, і Егошуа пойдзе перад табою, як сказаў ГОСПАД.
4
І зробіць ім ГОСПАД, як зрабіў Сыгону і Огу, валадарам Амарэйцаў, і зямлі іхняй, зьнішчыўшы іх.
5
І выдасьць ГОСПАД іх вам, і зробіце вы з імі паводле ўсіх прыказаньняў, якія я загадаў вам.
6
Дзейнічайце мужна і будзьце адважнымі, ня бойцеся і не палохайцеся іх, бо ГОСПАД, Бог твой, ёсьць правадыром тваім, Ён не пакіне цябе і не адступіцца ад цябе».
7
І паклікаў Майсей Егошуа, і сказаў яму перад усім Ізраілем: «Будзь мужным і моцным, бо ты ўвядзеш народ гэты ў зямлю, якую запрысяг ГОСПАД бацькам іхнім даць яе, і ты яе падзеліш жэрабем.
8
А ГОСПАД, Які ёсьць правадыром тваім, Сам будзе з табою, не пакіне цябе і не адступіцца ад цябе, дык ня бойся і не трывожся».
9
І напісаў Майсей Закон гэты, і перадаў яго сьвятарам, сынам Левія, якія насілі Каўчэг Запавету ГОСПАДА, і ўсім старшыням Ізраіля.
10
І загадаў ім Майсей, кажучы: «Праз сем гадоў, у год адпушчэньня даўгоў, у сьвята Намётаў,
11
калі ўвесь Ізраіль прыйдзе перад аблічча ГОСПАДА, Бога твайго, у месцы, якое выбярэ ГОСПАД, перачытаеш словы Закону гэтага ўголас перад усім Ізраілем, каб чулі ўсе.
12
Зьбяры ўвесь народ, мужчынаў і жанчынаў, дзяцей і чужынцаў, якія жывуць з табой, каб яны шукалі і вучыліся баяцца ГОСПАДА, Бога вашага, і захоўвалі, і спаўнялі ўсе словы Закону гэтага.
13
Таксама сыны іхнія, якія яшчэ ня ведаюць гэтага, няхай слухаюць і вучацца баяцца ГОСПАДА, Бога вашага, усе дні, як доўга будзеце жыць на зямлі, якую вы, перайшоўшы Ярдан, ідзіцё атрымаць на ўласнасьць».
14
І сказаў ГОСПАД Майсею: «Вось жа набліжаецца дзень сьмерці тваёй. Пакліч Егошуа і станьце ў Намёце Спатканьбня, і Я дам яму даручэньні». Дык Майсей і Егошуа пайшлі і сталі ў Намёце Спатканьня.
15
І ГОСПАД аб’явіўся там у слупе воблачным, які стаяў каля ўваходу ў намёт.
16
І сказаў ГОСПАД Майсею: «Вось жа ты засьнеш з бацькамі сваімі, а народ гэты паўстане, каб распуставаць з багамі чужымі зямлі гэтай, у якую ўвойдзе; і пакінуць яны Мяне, і парушаць запавет, які Я заключыў з імі.
17
І ўзгарыцца гнеў Мой супраць яго ў той дзень, і пакіну Я іх, і схаваю аблічча Маё ад іх, і будзе ён на загубу; прыйдуць на яго многія беды і ўціскі, так што скажа ён у той дзень: “За тое, што няма Бога са мной, нахлынулі гэтыя беды на мяне”.
18
Я вось схаваю і не пакажу аблічча Майго ў той дзень дзеля ўсіх злачынстваў, якіх ён дапусьціўся, бо пайшоў ён за багамі чужымі.
19
Запішыце цяпер сабе гэты гімн. Навучы яму сыноў Ізраіля, каб быў ён на вуснах іхніх, і гэтая песьня будзе Мне сьведкаю супраць сыноў Ізраіля.
20
Бо Я ўвяду яго ў зямлю, якую запрысяг Я бацькам ягоным, якая ацякае ў малако і мёд. І будзе ён есьці, і наесца да сытасьці, і ў сытасьці павернецца да багоў чужых, і будзе служыць ім, а Мною пагардзіць і разарве запавет Мой.
21
А калі наведаюць яго шматлікія беды і крыўды, песьня гэтая будзе сьведчыць супраць яго, бо вусны нашчадкаў ягоных не забудуцца яе. Бо Я ведаю думкі ягоныя, што ён робіць сёньня, перш, чым увяду яго ў зямлю, якую абяцаў яму».
22
І запісаў Майсей песьню гэтую ў той дзень, і навучыў яе сыноў Ізраіля.
23
А ГОСПАД загадаў Егошуа, сыну Нуна, кажучы: «Будзь мужным і моцным, бо ты ўвядзеш сыноў Ізраіля ў зямлю, якую Я абяцаў ім, і Я буду з табою».
24
І калі Майсей закончыў пісаць словы Закону гэтага ў кнізе,
25
то загадаў лявітам, якія насілі Каўчэг Запавету ГОСПАДА, кажучы:
26
«Вазьміце гэтую кнігу Закону і палажыце яе побач Каўчэгу Запавету ГОСПАДА, Бога вашага, каб была яна сьведкам супраць цябе.
27
Я ведаю ўпартасьць тваю і цьвёрды карак твой. Вось і зараз, калі жыву з вамі, заўсёды вы былі ўпартыя адносна ГОСПАДА, а тым больш па сьмерці маёй.
28
Зьбярыце да мяне ўсіх старшыняў пакаленьняў вашых, а таксама начальнікаў вашых, каб сказаць мне ў вушы іхнія словы гэтыя і паклікаць супраць іх неба і зямлю на сьведкаў.
29
Бо я ведаю, што пасьля сьмерці маёй будзеце чыніць ліхоту і зьвернеце са шляху, які я вам загадаў, і напаткаюць вас у апошнія часы няшчасьці, калі дапусьціцеся ліхоцьця перад абліччам ГОСПАДА і разгневаеце Яго ўчынкамі рук вашых».
30
І прамаўляў Майсей да ўсяго сходу Ізраіля словы песьні гэтай аж да канца:
← Chapter 30
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 25
Chapter 26
Chapter 27
Chapter 28
Chapter 29
Chapter 30
Chapter 31
Chapter 32
Chapter 33
Chapter 34
Chapter 32 →
All chapters:
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31
32
33
34