bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bokun
/
Deuteronomy 18
Deuteronomy 18
Belarusian Bokun
← Chapter 17
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 25
Chapter 26
Chapter 27
Chapter 28
Chapter 29
Chapter 30
Chapter 31
Chapter 32
Chapter 33
Chapter 34
Chapter 19 →
1
Сьвятары лявіты, усё пакаленьне Левія, ня будуць мець часткі ані спадчыны ў Ізраілі. Будуць харчавацца з ахвяраў, паленых на ўшанаваньне ГОСПАДА і спадчыны Ягонай.
2
Не атрымаюць яны спадчыны сярод братоў сваіх, бо ГОСПАД — спадчына іхняя, як Ён гэта сказаў ім.
3
Вось што належыць сьвятару з таго, што народ складае ў ахвяру: тыя, хто складаюць у ахвяру вала або авечку, даюць сьвятару лапатку, пашчэмку і страўнік.
4
Аддаюць яму пяршыны збожжа свайго, віна, алею і пяршыны воўны ад стрыжкі авечак.
5
Бо іх выбраў ГОСПАД, Бог твой, з усіх пакаленьняў тваіх, каб яны былі перад абліччам ГОСПАДА, Бога твайго, служылі і дабраслаўлялі ў імя ГОСПАДА, яны і сыны іхнія ў-ва ўсе дні.
6
Калі лявіт, якi жыве ў адным з гарадоў усяго Ізраіля, захоча калі-небудзь пайсьці паводле жаданьня душы сваёй у месца, выбранае ГОСПАДАМ,
7
і будзе служыць у імя ГОСПАДА, Бога свайго, як усе браты ягоныя лявіты, якія там на службе перад ГОСПАДАМ,
8
няхай атрымлівае для пражываньня свайго частку, роўную з іншымі, незалежна ад прыбытку з продажу свайго бацькоўскага дому.
9
Калі ты ўвойдзеш у зямлю, якую дае табе ГОСПАД, Бог твой, сьцеражыся, каб не захацеў ты насьледаваць брыдотаў гэтых народаў.
10
Няхай ня знойдзецца ў цябе той, хто б сына свайго або дачку праводзіў праз агонь, або займаўся варажбой ці чарадзействам,
11
ці займаўся закляцьцямі, пытаўся ў духаў або выклікаў памёршых.
12
Агідны перад ГОСПАДАМ кожны, хто гэтак робіць. Дзеля гэтых брыдотаў выганяе іх ГОСПАД ад аблічча твайго.
13
Верным будзь і беззаганным перад ГОСПАДАМ, Богам тваім.
14
Тыя вось народы, у зямлю якіх ты ўваходзіш, слухаюць варажбітоў і выклікальнікаў духаў; гэтага не дазваляе табе ГОСПАД, Бог твой.
15
Прарока як мяне ўзьніме табе з народу твайго і з братоў тваіх ГОСПАД, Бог твой; Яго слухайце.
16
Прасіў ты пра гэта ў ГОСПАДА, Бога твайго, на Харэве, у дзень зграмаджэньня, калі ты казаў: “Не магу болей слухаць голас ГОСПАДА, Бога майго, і глядзець болей на агонь гэты вялікі, каб не памерці”.
17
І сказаў мне ГОСПАД: “Слушна тое, што яны сказалі табе.
18
Я пастаўлю ім спаміж братоў іхніх Прарока, падобнага табе, i ўкладу словы Мае ў вусны Ягоныя, Ён скажа ім усё, што Я загадаю Яму.
19
Хто ж словаў Маіх, якія будзе абвяшчаць Прарок той у імя Маё не захоча слухаць, Я пакараю таго.
20
А прарок, які адважыцца гаварыць у імя Маё таго, чаго Я не загадаў, або ў імя чужых багоў, такі прарок павінен памерці”.
21
А калі ты падумаеш у сэрцы тваім: “Як я магу пазнаць словы, якія ГОСПАД не гаварыў?”
22
Гэтакі будзеш мець знак: калі прарок прадказаў у імя ГОСПАДА, а ня споўнілася, значыцца ГОСПАД гэтага не казаў, але ў пыхлівасьці сваёй гэта сам прарок прыдумаў, таму ня бойся яго.
← Chapter 17
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 25
Chapter 26
Chapter 27
Chapter 28
Chapter 29
Chapter 30
Chapter 31
Chapter 32
Chapter 33
Chapter 34
Chapter 19 →
All chapters:
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31
32
33
34