bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bokun
/
Deuteronomy 28
Deuteronomy 28
Belarusian Bokun
← Chapter 27
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 25
Chapter 26
Chapter 27
Chapter 28
Chapter 29
Chapter 30
Chapter 31
Chapter 32
Chapter 33
Chapter 34
Chapter 29 →
1
Дык калі ты будзеш слухаць голас ГОСПАДА, Бога твайго, і спаўняць, і захоўваць ўсе загады Ягоныя, якія я загадваю табе сёньня, то ГОСПАД, Бог твой, узвысіць цябе па-над усе народы, якiя жывуць на зямлі,
2
і сплывуць на цябе ўсе гэтыя дабраславенствы, і споўняцца на табе, калі толькі будзеш слухаць голас ГОСПАДА, Бога твайго.
3
Дабраслаўлёны ты ў горадзе і дабраслаўлёны ў полі.
4
дабраслаўлёны плод ўлоньня твайго і плод зямлі тваёй, плод жывёлы тваёй, і прыплод валоў тваіх і авечак тваіх.
5
дабраслаўлёны кош твой і жорны твае.
6
дабраслаўлёны ты, калі ўваходзіш, і дабраслаўлёны, калі выходзіш.
7
Дасьць табе ГОСПАД, што ворагі твае, якія паўстаюць супраць цябе, будуць пабітыя перад абліччам тваім. Адной дарогай яны пойдуць супраць цябе, а сямёма шляхамі ўцякуць ад цябе.
8
Спашле ГОСПАД дабраславенства на сьвірны твае і на ўсякую працу рук тваіх; і будзе дабраслаўляць цябе на зямлі, якую дасьць табе ГОСПАД, Бог твой.
9
І паставіць цябе ГОСПАД як народ сьвяты, як запрысяг табе, калі будзеш захоўваць прыказаньні ГОСПАДА, Бога твайго, і хадзіць шляхамі Ягонымі.
10
І ўбачаць усе народы на зямлі, што імя ГОСПАДА заклікаюць над табою, і будуць баяцца цябе.
11
І дасьць табе ГОСПАД дастатак усякіх даброцьцяў; і плод ўлоньню твайму, прыплод жывёле тваёй, плён зямлі тваёй, якую запрысяг ГОСПАД бацькам тваім, што дасьць табе.
12
Адкрые табе ГОСПАД шчодрыя скарбы нябесныя, каб даць у свой час дождж зямлі тваёй і дабраславенства ўсім працам рук тваіх; ты будзеш пазычаць многім народам, а сам ні ад каго пазычаць ня будзеш.
13
І зробіць цябе ГОСПАД галавою, а не хвастом, і будзеш ты заўсёды на версе, а не ў нізе, калі будзеш слухаць загады ГОСПАДА, Бога твайго, якія сёньня я загадваю табе, каб ты захоўваў і спаўняў іх,
14
і не адступай ад словаў, якія даручаю табе сёньня, ані ўправа, ані ўлева, і не ідзі за багамі чужымі, і не пакланяйся ім.
15
А калі не захочаш слухаць голас ГОСПАДА, Бога твайго, захоўваць і спаўняць усе загады Ягоныя і прыказаньні, якія я сёньня загадваю табе, то прыйдуць на цябе ўсе гэтыя праклёны і споўняцца на табе.
16
Пракляты ты ў горадзе і пракляты на полі.
17
Пракляты кош твой і кладоўка твая.
18
Пракляты плод улоньня твайго і плён зямлі тваёй, плод жывёлы тваёй і прыплод авечак тваіх.
19
Пракляты ты пры ўваходзе тваім і пры выхадзе тваім.
20
Спашле на цябе ГОСПАД праклён, і трывогу, і няшчасьце ў-ва ўсіх працах тваіх, што будзеш рабіць, пакуль ня зьнішчыць цябе і не прападзеш ты хутка дзеля ліхіх учынкаў сваіх, дзеля якіх пакінуў ты Мяне.
21
Спашле на цябе ГОСПАД пошасьць, пакуль ня выкараніць цябе з зямлі, у якую ты ўвойдзеш на пражываньне.
22
Дакране цябе ГОСПАД сухотамі, гарачкаю, трасцай, сьпякотаю, засухаю, палючым ветрам і іржою, яны будуць мучыць цябе, пакуль ты ня будзеш зьнішчаны.
23
І неба, якое над галавой тваёй, зробіцца медзьдзю, а зямля пад табою — жалезам.
24
Заменіць ГОСПАД дождж на зямлі тваёй у пыл, а з неба будзе падаць на цябе попел, пакуль ня зьнішчыць цябе.
25
І аддасьць цябе ГОСПАД на паражэньне ворагам тваім; адной дарогай будзеш ісьці на іх, а сямю дарогамі будзеш уцякаць ад іх, і станеш ты страхоцьцем для ўсіх валадарстваў зямлі.
26
Труп твой будзе пажываю усім птушкам паднебным і зьвярам зямным, і ніхто ня будзе адганяць іх.
27
Дакране цябе ГОСПАД праказай Эгіпецкай і балячкамі, каростаю і скуламі, якіх ня зможаш вылячыць.
28
Пакарае цябе ГОСПАД вар’яцтвам, сьлепатою і неспакоем сэрца.
29
У поўдзень будзеш хадзіць навобмацак, як сьляпы навобмацак ходзіць у поцемках, і ў-ва ўсіх справах тваіх ня будзеш мець посьпеху. Увесь час будзеш крыўджаны і рабаваны, і ня будзе каму ратаваць цябе.
30
Заручышся з жонкай, а другі хто будзе спаць з ёй. Будзеш будаваць дом, але ня будзеш жыць у ім, пасадзіш вінаграднік, але не зьбярэш пладоў ягоных.
31
Вол твой будзе забіты на вачах у цябе і не пакаштуеш яго. Асёл твой будзе забраны і ня вернецца да цябе; авечкі твае будуць аддадзены ворагам тваім, і ня будзе каму дапамагчы табе.
32
Сыны твае і дочкі твае будуць аддадзены іншаму народу на вачах тваіх, і ўвесь дзень будзеш, плачучы, выглядаць іх дарма, і ня будзе сілы ў руках тваіх.
33
Плады зямлі тваёй і ўсю працу тваю зьесьць народ, якога ня ведаеш, і будзеш ты заўсёды крыўджаны і прыгнечаны ўвесь час.
34
І звар’яцееш, бачачы тое, што пабачаць вочы твае.
35
Дакране цябе ГОСПАД балючымі скуламі на каленях і нагах, і ня зможаш вылечыцца, і пакрыюць цябе ад стопаў аж да чубу галавы.
36
Цябе і валадара твайго, якога выбярэш, завядзе ГОСПАД да народу, якога ня ведаў ты і бацькі твае, і будзеш служыць там багам чужым, дрэву і каменю,
37
і будзеш страхоцьцем, і прыказкай, і пасьмешышчам усім народам, да якіх высяліць цябе ГОСПАД.
38
Насеньня шмат кінеш у зямлю, а зьбярэш мала, бо саранча паесьць усё.
39
Вінаграднікі засадзіш, будзеш даглядаць, а віна піць ня будзеш, ды нічога з іх не зьбярэш, бо будуць паедзены чарвякамі.
40
Аліўкі будзеш мець на ўсіх межах сваіх, але ня выцісьнеш алею, бо змарнеюць і прападуць.
41
Народзіш сыноў і дачок, але не пацешышся з іх, бо павядуць іх у няволю.
42
Усе дрэвы твае і плод зямлі тваёй паядуць жужлы.
43
Чужынец, які жыве з табой на зямлі, падымецца па-над цябе і стане высокім, а ты зыйдзеш і будзеш нізкім.
44
Ён будзе пазычаць табе, а ты не пазычыш яму; ён будзе галавой, а ты будзеш хвастом.
45
І прыйдуць на цябе ўсе гэтыя праклёны, і будуць цябе перасьледваць, і зьдзеквацца над табой, пакуль не прападзеш, бо ня слухаў ты ГОСПАДА, Бога твайго, і не выконваў загадаў Ягоных і прыказаньняў, якія Ён даў табе.
46
Яны будуць знакам і довадам табе і патомству твайму на вякі.
47
За тое, што ты не служыў ГОСПАДУ, Богу твайму, з вясёласьцю і радасьцю сэрца твайго ў дастатку тваім,
48
будзеш служыць ворагу твайму, якога ГОСПАД навядзе на цябе, у голадзе і смазе, у чаласьці і нястачы ўсяго, і ён павесіць ярмо жалезнае на карку тваім, пакуль ня вынішчыць цябе.
49
Навядзе на цябе ГОСПАД народ далёкі; з канца зямлі, як арол, наляціць народ гэты, мовы якога ты не разумееш,
50
народ жудасны, які не ўшануе старога і не пашкадуе дзіцяці.
51
І ён зжарэ плод тваёй жывёлы і зборы зямлі тваёй, пакуль цябе ня выгубіць; і не пакіне табе пшаніцы, віна і алею, прыплоду жывёлы і прыплоду авечак, пакуль цябе ня зьнішчыць.
52
І возьме ён у аблогу цябе ў-ва ўсіх гарадах тваіх, пакуль не разваліць муры твае моцныя і высокія, у якіх ты пакладаў надзею, ў-ва ўсёй зямлі тваёй. І будзе трымаць цябе ў аблозе ў-ва ўсіх гарадах, на ўсёй зямлі, якую даў табе ГОСПАД, Бог твой.
53
Будзеш ты есьці плод улоньня твайго, целы сыноў тваіх і дачок тваіх, якія даў табе ГОСПАД, Бог твой, у аблозе ды ў бядзе, якімі прыцісьне цябе вораг твой.
54
У цябе чалавек чульлівы і вельмі далікатны будзе ненавідзець брата свайго і жонку, якая туліцца да яго, і рэшту дзяцей сваіх, якія засталіся ў яго.
55
Ня дасьць нікому ён целы сыноў сваіх, якія будзе есьці, бо ён ня будзе ўжо больш нічога мець дзеля аблогі і бяды, якімі вораг твой прыцісьне цябе ва ўсіх брамах тваіх.
56
Жанчына ў цябе, вельмі чульлівая і далікатная, і так расьпешчаная, што не хацела нагі паставіць на зямлю дзеля далікатнасьці і расьпешчанасьці, цяпер ліхім вокам гляне на мужа ўлоньня свайго, на сына свайго і дачку сваю
57
і ня дасьць ім ложышча, якое выйшла з улоньня ейнага, і дзяцей, ёю народжаных, бо есьці іх будзе таемна дзеля нястачы ўсяго ў час аблогі і гора, якімі прыцісьне цябе вораг у-ва ўсіх брамах тваіх.
58
Калі ня будзеш захоўваць і выконваць усіх словаў Закону гэтага, якія напісаныя на скрутку гэтым, і ня будзеш баяцца гэтага слаўнага і страшнага імя ГОСПАДА, Бога твайго,
59
то шмат больш павялічыць ГОСПАД плягі твае і плягі на нашчадкаў тваіх, і кары цяжкія і доўгатрывалыя,
60
і навядзе на цябе ўсе плягі Эгіпецкія, якіх ты баяўся, і нахлынуць яны на цябе.
61
І ўсе хваробы і плягі, не запісаныя ў гэтым скрутку Закону, напусьціць ГОСПАД на цябе, пакуль цябе ня выгубіць.
62
І застанецёся вы ў малой лічбе, тады як раней вы былі, як зоркі ў небе, у колькасьці сваёй, бо ня слухаў ты голас ГОСПАДА, Бога твайго.
63
Як перад тым цешыўся ГОСПАД з вас, добра вам робячы і памнажаючы вас, так будзе цешыцца з вас, нішчачы вас і сьціраючы з аблічча зямлі, у якую ідзіцё, каб завалодаць ёю.
64
ГОСПАД расьцярушыць вас сярод усіх народаў, ад канца зямлі да канца зямлі, і там будзеш ты служыць багам чужым, якіх ня ведаў ты і бацькі твае, дрэвам і камяням.
65
І ня будзеш ты мець супакою ў гэтых народаў, стапа нагі тваёй не супачыне. І дасьць там табе ГОСПАД сэрца, якое дрыжыць ад страху, вочы, якія заплаканыя з тугі, і душу збалелую.
66
Жыцьцё тваё будзе вісець перад табою; будзеш баяцца ноччу і днём, і ня будзеш пэўны жыцьця свайго.
67
Раніцаю ты скажаш: “Хто дасьць мне дачакацца вечара?”, а ўвечары: “Хто мне дасьць дачакацца раніцы?” дзеля страху сэрца свайго, якое будзе баяцца ўсяго таго, што ўбачаць вочы твае.
68
І верне цябе ГОСПАД у Эгіпет на караблях тою дарогаю, пра якую Ён казаў табе, што ты яе больш не пабачыш; там будзеце вы прададзеныя ворагам вашым як нявольнікі і нявольніцы і ня будзе каму купляць»
69
Гэткія вось словы запавету, які загадаў ГОСПАД Майсею заключыць з сынамі Ізраіля ў зямлі Мааў, апрача запавету, які заключыў з імі на Харэве.
← Chapter 27
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 25
Chapter 26
Chapter 27
Chapter 28
Chapter 29
Chapter 30
Chapter 31
Chapter 32
Chapter 33
Chapter 34
Chapter 29 →
All chapters:
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31
32
33
34