bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bokun
/
Deuteronomy 14
Deuteronomy 14
Belarusian Bokun
← Chapter 13
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 25
Chapter 26
Chapter 27
Chapter 28
Chapter 29
Chapter 30
Chapter 31
Chapter 32
Chapter 33
Chapter 34
Chapter 15 →
1
Вы — дзеці ГОСПАДА, Бога вашага; ня будзеце рабіць нарэзы на скуры, выстрыгаць валасоў над вачыма вашымі па памёршых,
2
бо ты — народ сьвяты для ГОСПАДА, Бога твайго, цябе Ён выбраў, каб стаўся ты асабліваю ўласнасьцю Ягонай спасярод усіх народаў на зямлі.
3
Ня еш нічога паганага.
4
Вось зьвяры, якія вы можаце есьці: вол, баран, каза,
5
алень, сарна, буйвал, лань, казуля, антылёпа, горны казёл.
6
Можаце есьці кожную жывёлу, якая мае разьдзеленыя капыты і на абодвух капытах глыбокі разрэз, і тую жывёлу, якая жуе жвайку, можаце есьці.
7
Але некаторых, якія жуюць жвайку і маюць разьдзеленыя капыты з глыбокім разрэзам, такіх як вярблюд, заяц і тушканчык, ня ешьце, таму што хоць яны жуюць жвайку, але капыты ў іх не разьдзелены, яны для вас нячыстыя.
8
Сьвіньня таксама, хоць капыты ў яе разьдзеленыя, але не жуе жвайку, будзе для вас нячыстай; мяса яе ня ешьце і падліны не датыкайцеся.
9
З усіх жывёлаў, якія ў вадзе, ешьце ўсіх, якія маюць плаўнікі і луску.
10
А тых, што без плаўніка і лускі, ня ешьце, бо яны для вас нячыстыя.
11
Усе чыстыя птушкі — ешьце.
12
Спасярод птушак ня будзеце есьці: арла, грыфа і марскога арла,
13
каршука і сокала паводле роду іх,
14
і ўсякага крука паводле роду яго,
15
страуса, саву, чайкі і ястраба з гатункамі яго,
16
пугача, ібіса і лебедзя,
17
і пэлікана, і сіпа, і рыбалова,
18
чаплі і бусла з гатункамі яго, і ўдода, і кажана.
19
Кожная жужла крылатая для вас нячыстая, ня будзеце яе есьці.
20
Усякія птушкі чыстыя можаце есьці.
21
Ня будзеце есьці ніякай падліны. Дасі яе чужынцу, які здарыцца ў мясцовасьці тваёй, або прадасі чужому, бо ты — народ сьвяты для ГОСПАДА, Бога твайго. Не вары казьляняці ў малацэ маці ягонай.
22
Выдзяляй дзясятую частку з усіх пладоў насеньня, з таго, што зямля штогод родзіць,
23
і еш перад ГОСПАДАМ, Богам тваім, на тым месцы, якое Ён выбярэ, каб было там імя Ягонае, дзесяціну збожжа твайго, і віна, і алівы, і першароднай жывёлы, і авечак тваіх, каб навучыўся ты ў-ва ўсе дні баяцца ГОСПАДА, Бога твайго.
24
Калі ж далёкай будзе дарога твая і ня зможаш гэта прынесьці на месца, якое выбярэ ГОСПАД, Бог твой, каб там было імя Ягонае, і калі ГОСПАД, Бог твой, дабраславіў цябе,
25
то памяняй гэта на срэбра, і вазьмі срэбра ў руку тваю, і ідзі на месца, якое выбярэ ГОСПАД, Бог твой,
26
і купляй там за гэта срэбра ўсё, чаго жадае душа твая, ці з жывёлы, ці з авечак, таксама віно і сікеру, ды ўсё, чаго жадае душа твая; і будзеш есьці там перад ГОСПАДАМ, Богам тваім, і будзеш весяліцца ты і ўся сям’я твая.
27
І не пакідай лявіта, які ў брамах тваіх, бо ён ня мае часткі ані спадчыны з табою.
28
Пад канец трэйцяга году адлажы ўсе дзесяціны з пладоў трэйцяга году і пакінь у сьценах жытла твайго.
29
І прыйдзе лявіт, бо ён ня мае часткі і спадчыны з табой, прыйдзе чужынец, сірата або ўдава, якія знаходзяцца ў брамах тваіх, і будуць яны есьці і наядуцца, каб дабраславіў цябе ГОСПАД, Бог твой, у кожнай працы рукі тваёй, якую будзеш рабіць.
← Chapter 13
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 25
Chapter 26
Chapter 27
Chapter 28
Chapter 29
Chapter 30
Chapter 31
Chapter 32
Chapter 33
Chapter 34
Chapter 15 →
All chapters:
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31
32
33
34