bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bokun
/
Deuteronomy 2
Deuteronomy 2
Belarusian Bokun
← Chapter 1
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 25
Chapter 26
Chapter 27
Chapter 28
Chapter 29
Chapter 30
Chapter 31
Chapter 32
Chapter 33
Chapter 34
Chapter 3 →
1
І, павярнуўшы, накіраваліся мы праз пустыню ў бок Мора Чырвонага, як мне сказаў ГОСПАД, і шмат часу абыходзілі наўкола гару Сэір.
2
І ГОСПАД сказаў мне:
3
“Досыць вам хадзіць кругом гэтае гары, зьвярніце на поўнач.
4
Вось жа загадай народу і скажы: ‘Вы будзеце праходзіць праз пасяленьні братоў вашых, сыноў Эзава, што жывуць у Сэіры, яны баяцца вас, але і вы будзьце ўважлівыя,
5
не чапайце іх, бо Я ня дам вам зямлі іхняй ні на стапу нагі дзеля таго, што гару Сэір Я даў у валоданьне Эзаву.
6
Ежу купляйце ў іх за срэбра і ешце; таксама ваду купляйце ў іх за срэбра i піце.
7
Бо ГОСПАД, Бог твой, Які дабраславіў цябе ў кожнай справе рук тваіх, суправаджаў цябе, як ты сорак гадоў праходзіў гэтую пустыню вялікую. ГОСПАД, Бог твой, у гэтыя сорак гадоў быў з табой, і нічога табе не бракавала”.
8
І абмінулі мы братоў нашых, сыноў Эзава, якія жылі ў Сэіры, дарогай на Арабу, Элят і Эцыён-Гэбэр, і завярнулі, і пайшлі дарогай, якая вядзе ў пустыню Мааў.
9
І сказаў мне ГОСПАД: “Не варагуй супраць Мааву і не пачынай з імі вайны, Я ня дам нічога ў валоданьне табе з іх зямлі, бо Я аддаў Ар у валоданьне сынам Лёта”.
10
Першымі пасяленцамі яе былі Эмімы, народ вялікі, шматлікі і такі ж высокі, як сыны Анака.
11
Залічалі іх да Рэфаімаў, як і сыноў Анака. Але Мааўляне называюць іх Эмімамі.
12
У Сэіры жылі раней Харэі, але сыны Эзава выгналі іх і выгубілі, каб пасяліцца на іх месцы, як зрабіў Ізраіль у зямлі, якую даў яму ГОСПАД у валоданьне.
13
“Дык уставайце і перайдзіце праз рэчку Зарэд”. І перайшлі мы рэчку Зарэд.
14
Час жа, які мы ішлі з Кэдэш-Барнэа да рэчкі Зарэд, трываў трыццаць восем гадоў, аж пакуль ня згінула ў табары ўсё тое пакаленьне людзей, здатных да бою, як ім гэта запрысяг ГОСПАД.
15
Таксама рука ГОСПАДА была супраць іх, каб зьнішчыць іх.
16
Калі згінулі ўсе, здатныя да бою, і перавяліся ў табары,
17
сказаў мне ГОСПАД:
18
“Ты сёньня пяройдзеш Ар, мяжу Мааву,
19
і падойдзеш блізка да сыноў Амона. Высьцерагайся, не ваюй з імі і не пачынай бою, бо Я ня дам табе нічога з зямлі сыноў Амона, бо Я аддаў яе ў валоданьне сынам Лёта”.
20
І яна лічылася зямлёй Рэфаімаў, калісьці жылі ў ёй Рэфаімы, якіх сыны Амона завуць Замзумімамі.
21
Народ гэта вялікі, шматлікі і высокі ростам, як сыны Анака, але зьнішчыў іх ГОСПАД перад сынамi Амону, якія іх выгналі і пасяліліся на месцы іхнім.
22
Таксама зрабіў ГОСПАД сынам Эзава, што жывуць у Сэіры, вынішчаючы перад імі Харэяў, якіх яны выгналі, і самі жывуць у мясьцінах іхніх аж да гэтага часу.
23
У той спосаб і Авімаў, што жылі ў мясцовасьці аж да Газы, выгубілі Кафтарымы, якія прыйшлі з Кафтору, каб пасяліцца на месцы іхнім.
24
“Уставайце, вырушце ў дарогу, пераходзьце рэчку Арнон. Вось, Я аддаў у рукі твае Сыгона, валадара Хешбону, Амарэйца. Бяры на ўласнасьць зямлю ягоную, і пачынай вайну супраць яго.
25
Сёньня Я пачну распаўсюджваць страх і жах перад табою на народы пад усім небам, каб пачуўшы імя тваё, яны баяліся і дрыжэлі перад табою”.
26
І паслаў я паслоў з пустыні Кедэмот да Сыгона, валадара Хешбону, са словамі мірнымі:
27
“Дазволь мне прайсьці праз зямлю тваю. Я пайду гасьцінцам, проста, ня збочваючы ані направа, ані налева.
28
Жыўнасьць прадавай мне за плату, каб меў я што есьці. Таксама ваду прадавай мне за грошы, каб я меў што піць. Дазволь мне толькі прайсьці пехатою,
29
як дазволілі мне сыны Эзава, што жывуць у Сэіры, і Мааўляне, якiя жывуць у Ары, аж пакуль я дайду да Ярдану і перайду ў зямлю, якую мае даць нам ГОСПАД, Бог наш”.
30
Але валадар Хешбону Сыгон не захацеў дазволіць нам прайсьці праз зямлю ягоную, бо закамяніў яму дух ГОСПАД, Бог наш, і сэрца яго зрабіў упорыстым, каб быў ён аддадзены ў рукі твае, як гэта і сталася.
31
І ГОСПАД сказаў мне: “Вось, Я пачынаю аддаваць табе Сыгона і зямлю ягоную. Пачынай займаць яе!”
32
І выйшаў супраць нас Сыгон з усім народам сваім на вайну ў Ягац.
33
І выдаў яго нам ГОСПАД, Бог наш; і пабілі мы яго, і сыноў ягоных, і ўвесь народ ягоны.
34
У той час узялі мы ўсе гарады ягоныя і палажылі клятву на кожны горад, мужчынаў і жанчынаў і дзяцей, нікога з іх не астаўляючы ў жывых,
35
апроч жывёлы, якую пазабіралі сабе, і здабычы з гарадоў, занятых намі.
36
Ад Араэру, што на беразе рэчкі Арнон, і ад гораду ў даліне, аж да Гілеаду, не было для нас гораду недаступнага; усё аддаў нам ГОСПАД, Бог наш,
37
за выняткам зямлі сыноў Амона, да зямлі якога ты не набліжаўся, і мясцовасьцяў вакол рэчкі Ябок, гарадоў ў горах, і іншых месцаў, да якіх забараніў табе ісьці ГОСПАД, Бог наш.
← Chapter 1
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 25
Chapter 26
Chapter 27
Chapter 28
Chapter 29
Chapter 30
Chapter 31
Chapter 32
Chapter 33
Chapter 34
Chapter 3 →
All chapters:
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31
32
33
34