bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bokun
/
Deuteronomy 27
Deuteronomy 27
Belarusian Bokun
← Chapter 26
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 25
Chapter 26
Chapter 27
Chapter 28
Chapter 29
Chapter 30
Chapter 31
Chapter 32
Chapter 33
Chapter 34
Chapter 28 →
1
І загадаў Майсей разам са старшынямі Ізраіля ўсяму народу, кажучы: «Захавайце ўсякі загад, які я вам сёньня абвяшчаю.
2
Калі пяройдзеш Ярдан і ўвойдзеш у зямлю, якую дасьць табе ГОСПАД, Бог твой, пастаў вялізарныя камяні і абмаж іх вапнай,
3
каб мог напісаць на іх усе словы закону гэтага, калі пяройдзеш Ярдан, каб увайсьці ў зямлю, якую дасьць табе ГОСПАД, Бог твой, у зямлю, якая ацякае ў малако і мёд, як сказаў табе ГОСПАД, Бог бацькоў тваіх.
4
Калі пяройдзеце Ярдан, пастаўце гэтыя камяні, як я вам сёньня загадваю, на гары Эваль і абмажце іх вапнай.
5
І пабудуй там ахвярнiк ГОСПАДУ, Богу твайму, з камянёў, якіх не кранула жалеза,
6
з камянёў нячэсаных, і складзі на ім ахвяру цэласпаленьня ГОСПАДУ, Богу твайму.
7
І складзі ахвяру мірную, і еш там, і цешся перад абліччам ГОСПАДА, Бога твайго;
8
i напішы на камянях усе словы Закону гэтага выразна і ясна».
9
І прамовілі Майсей і сьвятары лявіты да ўсяго Ізраіля, кажучы: «Маўчы, Ізраіль, і слухай. У дзень сёньняшні стаўся ты народам ГОСПАДА, Бога твайго.
10
Будзеш слухаць голас Ягоны і выконваць загады і прыказаньні Ягоныя, якія я загадваю табе».
11
У той дзень загадаў Майсей народу, кажучы:
12
«Калі пяройдзеце Ярдан, стануць на гары Гарызім, каб дабраслаўляць народ, вось гэтыя: Сымон, Левій, Юда, Ісахар, Язэп і Бэн’ямін.
13
А на гары Эваль для праклінаньня будуць стаяць вось гэтыя: Рубэн, Гад, Асэр, Завулён, Дан і Нэфталі.
14
І пачнуць лявіты, і загамоняць гучным голасам да ўсяго Ізраіля:
15
“Пракляты чалавек, які зробіць статую або літога ідала, брыдоту перад ГОСПАДАМ, твор рук рамесьніка, і паставіць яго ў месцы схаваным!” І ўвесь народ адкажа: “Амэн”.
16
“Пракляты той, хто пагарджае бацькам сваім і маці сваёй”. І ўвесь народ адкажа: “Амэн”.
17
“Пракляты той, хто перасоўвае мяжу бліжняга свайго”. І ўвесь народ адкажа: “Амэн”.
18
“Пракляты той, хто падманвае сьляпога ў дарозе”. І ўвесь народ адкажа: “Амэн”.
19
“Пракляты той, хто крыўдзіць чужынца, сірату і ўдаву”. І ўвесь народ адкажа: “Амэн”.
20
“Пракляты той, хто лажыцца з жонкай бацькі свайго, бо ён адкрывае крысо плашча ягонага”. І ўвесь народ адкажа: “Амэн”.
21
“Пракляты той, хто лажыцца з усялякай жывёлаю”. І ўвесь народ адкажа: “Амэн”.
22
“Пракляты той, хто лажыцца з сястрой сваёй, з дочкай бацькі свайго або маці сваёй”. І ўвесь народ адкажа: “Амэн”.
23
“Пракляты той, хто лажыцца з цешчай сваёй”. І ўвесь народ адкажа: “Амэн.”
24
“Пракляты той, хто тайна забівае бліжняга свайго”. І ўвесь народ адкажа: “Амэн.”
25
“Пракляты той, хто бярэ хабар, каб праліць кроў нявінную”. І ўвесь народ адкажа: “Амэн”
26
“Пракляты той, хто не трымаецца словаў Закону гэтага, і не спаўняе іх на дзеле”. І ўвесь народ адкажа: “Амэн.”
← Chapter 26
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 25
Chapter 26
Chapter 27
Chapter 28
Chapter 29
Chapter 30
Chapter 31
Chapter 32
Chapter 33
Chapter 34
Chapter 28 →
All chapters:
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31
32
33
34