bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bokun
/
Deuteronomy 17
Deuteronomy 17
Belarusian Bokun
← Chapter 16
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 25
Chapter 26
Chapter 27
Chapter 28
Chapter 29
Chapter 30
Chapter 31
Chapter 32
Chapter 33
Chapter 34
Chapter 18 →
1
Не складай у ахвяру ГОСПАДУ, Богу твайму, авечку і вала, калі б мелі загану або які-колечы недахоп, бо брыдзіцца гэтым ГОСПАД, Бог твой.
2
Калі знойдзецца ў асяродзьдзі тваім, у адным з гарадоў тваіх, якія дасьць табе ГОСПАД, Бог твой, мужчына або жанчына, якія зробяць тое, што ліхім будзе перад ГОСПАДАМ, Богам тваім, і парушаць запавет Ягоны,
3
і пойдуць служыць багам чужым і пакланяцца ім ці сонцу, ці месяцу, ці ўсяму войску нябеснаму, што я забараніў табе,
4
і пра гэта паведамяць табе, ты выслухаеш і старанна дасьледуеш справу, і калі акажацца праўдаю, што такой брыдоты дапусьціліся ў Ізраілі,
5
завядзеш таго мужчыну або жанчыну, якія дапусьціліся гэтай агіднай рэчы ў Ізраілі, да брамы гораду твайго і ўкамянуеш.
6
Паводле словаў двух або трох сьведкаў асудзіцца вінаваты на сьмерць; нельга асуджаць паводле словаў аднаго сьведкі.
7
Рука сьведкаў будзе першай, каб забіць асуджанага, а потым рука ўсяго народу, каб вынішчыць зло з асяродзьдзя твайго.
8
Калі па якой справе цяжка будзе табе вырашыць паміж крывёй і крывёй, паміж спрэчкай і спрэчкай, паміж бойкай і бойкай, і будуць нязгодныя рашэньні ў брамах тваіх, то ўстань і пайдзі на месца, якое выбярэ ГОСПАД, Бог твой,
9
і прыйдзі да сьвятароў лявітаў і да судзьдзі, які будзе ў гэтыя дні чыніць суд, і спытайся ў іх, і яны скажуць табе, як прысудзіць.
10
І зрабі, як яны скажуць табе ў месцы, якое выбраў ГОСПАД, і пільнуйся выканаць усё так, як яны навучаць цябе,
11
паводле загаду, які яны загадаюць, і паводле рашэньня, якое табе скажуць. Не адхіляйся ані на права, ані на лева.
12
Хто з пыхлівасьці не хацеў бы паслухаць волі сьвятара, які ў той час спаўняе службу ГОСПАДУ, Богу твайму, або рашэньне судзьдзі, будзе пакараны сьмерцю той чалавек, каб вынішчыць зло з Ізраіля.
13
А ўвесь народ, чуючы гэта, будзе баяцца і ўжо болей ня будзе пыхлівы.
14
Калі ты прыйдзеш у зямлю, якую дасьць табе ГОСПАД, Бог твой, і завалодаеш ёю, і абжывешся на ёй, і скажаш: “Пастаўлю я над сабою валадара, як маюць усе народы, якія навакол нас”,
15
таго толькі паставіш над сабой валадаром, каго ГОСПАД, Бог твой, выбярэ спасярод братоў тваіх, ня можа быць валадаром над табой іншаземец, які ня ёсьць братам тваім.
16
Толькі няхай не набывае ён сабе шмат коней і не вяртае народ у Эгіпет, каб мець шмат коней, бо ГОСПАД сказаў вам: “Ніколі больш гэтаю дарогаю ня вернецеся”.
17
Няхай ня будзе мець ён шмат жонак, каб не адвярнулася сэрца ягонае, і не зьбірае лішне срэбра і золата.
18
Калі сядзе ён на пасадзе валадарскім, няхай перапіша сабе на скрутку сьпіс гэтага Закону з кнігі, якая ў сьвятароў лявітаў,
19
і мае яго пры сабе, і чытае яго ўсе дні жыцьця свайго, каб навучыўся баяцца ГОСПАДА, Бога свайго, і захоўваць словы Закону гэтага і прыказаньні гэтыя, каб выконваць іх,
20
каб не вывышшалася сэрца ягонае над братамі ягонымі, і каб не адхіляўся ён ад загадаў ані ў права, ані ў лева, каб доўга валадарыў сам і дзеці ягоныя ў Ізраілі.
← Chapter 16
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 25
Chapter 26
Chapter 27
Chapter 28
Chapter 29
Chapter 30
Chapter 31
Chapter 32
Chapter 33
Chapter 34
Chapter 18 →
All chapters:
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31
32
33
34