bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bokun
/
Deuteronomy 30
Deuteronomy 30
Belarusian Bokun
← Chapter 29
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 25
Chapter 26
Chapter 27
Chapter 28
Chapter 29
Chapter 30
Chapter 31
Chapter 32
Chapter 33
Chapter 34
Chapter 31 →
1
Калі споўняцца на табе ўсе словы гэтыя дабраславенства і праклёну, якія я абвясьціў табе, і ты прымеш іх у сэрца сваё сярод усялякіх народаў, у якія выгнаў цябе ГОСПАД, Бог твой,
2
і вернешся да Яго, і будзеш слухаць голас Ягоны ў-ва ўсім, што я сёньня табе загадваю, ты і сыны твае, усім сэрцам тваім і ўсёй душою тваёй,
3
тады адменіць ГОСПАД, Бог твой, няволю тваю і пашкадуе цябе, і зноў сабярэ цябе з усіх народаў, у якія цябе перад гэтым выгнаў.
4
Хоць бы ты быў выгнаны на канец неба, адтуль сьцягне і адтуль зьбярэ цябе ГОСПАД, Бог твой, і возьме цябе,
5
і ўвядзе ў зямлю, якую мелі бацькі твае, і атрымаеш яе ў валоданьне, і дабраславіць цябе, і павялічыць цябе больш за бацькоў тваіх.
6
ГОСПАД, Бог твой, абрэжа сэрца тваё і сэрца насеньня твайго, каб любіў ты ГОСПАДА, Бога твайго, усім сэрцам тваім ды ўсёю душою тваёй, каб жыў ты.
7
Тады зьверне ГОСПАД, Бог твой, усе гэтыя праклёны на ворагаў тваіх і на тых, якія ненавідзяць цябе і крыўдзяць цябе.
8
Ты вось навернешся, і будзеш слухаць голас ГОСПАДА, і выканаеш усе прыказаньні, якія я загадваю табе сёньня.
9
ГОСПАД, Бог твой, дасьць табе посьпех у-ва ўсіх працах рук тваіх, у пладах улоньня твайго, і ў прыплодзе жывёлы тваёй, і ва ўрадлівасьці зямлі тваёй табе на дабро. Бо ўласкавіцца ГОСПАД, каб цешыцца з цябе, даючы ўсякія даброцьці, як цешыўся Ён з бацькоў тваіх,
10
калі будзеш слухаць голас ГОСПАДА, Бога твайго, і захоўваць будзеш загады Ягоныя і прыказаньні, якія запісаны ў Законе гэтым, і навернешся да ГОСПАДА, Бога твайго, усім сэрцам тваім і ўсёй душой тваёй.
11
Загад гэты, які я табе сёньня даю, ня ёсьць невыканальны для цябе, па-над магчымасьць тваю.
12
Ня ў небе ён памешчаны, каб мог ты жаліцца: “Хто з нас будзе магчы ўзыйсьці ў неба і прынесьці яго нам, каб маглі мы пачуць і выканаць яго?”
13
І не за морам ён, каб мог ты жаліцца і казаць: “Хто з нас можа пераплысьці мора і прынесьці яго да нас, каб мы маглі пачуць і выканаць тое, што загадана?”
14
Але ж слова гэтае блізка каля цябе, яно ў вуснах тваіх і ў сэрцы тваім, каб мог ты яго выканаць.
15
Глядзі, я прапаную табе сёньня жыцьцё і шчасьце, сьмерць і няшчасьце.
16
Калі будзеш выконваць загады ГОСПАДА, Бога твайго, якія я загадваю табе сёньня, каб любіў ты ГОСПАДА, Бога твайго, і хадзіў шляхамі Ягонымі, і захоўваў загады Ягоныя, і прыказаньні, і законы, будзеш жыць, і памножыць Ён цябе, і будзе дабраслаўляць цябе ў зямлі, якую ідзеш атрымаць на ўласнасьць.
17
А калі адвернецца сэрца тваё і не захочаш слухаць, і, зьведзены, паклонішся багам чужым, і будзеш ім служыць,
18
то я прадказваю вам сёньня, што прападзецё і за кароткі час пагінеце на зямлі за Ярданам, якую ідзеш атрымаць на ўласнасьць.
19
За сьведкаў клічу неба і зямлю, што прапаную вам жыцьцё і сьмерць, дабраславенства і праклён. Выбірай жыцьцё, каб жыў ты і насеньне тваё,
20
і любі ГОСПАДА, Бога твайго, і слухай голас Ягоны, і туліся да Яго, бо Ён — жыцьцё тваё і даўгавечнасьць твая, каб жыў ты на зямлі, якую абяцаў ГОСПАД бацькам тваім, Абрагаму, Ісааку і Якубу, што дасьць ім яе».
← Chapter 29
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 25
Chapter 26
Chapter 27
Chapter 28
Chapter 29
Chapter 30
Chapter 31
Chapter 32
Chapter 33
Chapter 34
Chapter 31 →
All chapters:
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31
32
33
34