bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bokun
/
Deuteronomy 21
Deuteronomy 21
Belarusian Bokun
← Chapter 20
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 25
Chapter 26
Chapter 27
Chapter 28
Chapter 29
Chapter 30
Chapter 31
Chapter 32
Chapter 33
Chapter 34
Chapter 22 →
1
Калі ў зямлі, якую дасьць табе ГОСПАД, Бог твой, будзе знойдзены труп чалавека забітага, і невядомы будзе забойца,
2
то няхай выйдуць старэйшыя родам і судзьдзі твае, і адмераюць далёкасьць трупа ад гарадоў, якія навакол.
3
І старшыні гораду, які будзе найбліжэй забітага, возьмуць цялушку, якая яшчэ не працавала і не насіла ярма,
4
і цялушку гэту прывядуць старшыні да рэчкі, якая не высыхае, і на месца неаранае і неабсеянае, і зломяць ёй карак каля рэчкі.
5
І прыйдуць сьвятары, сыны Левія, якіх выбраў ГОСПАД, Бог твой, каб служылі Яму і дабраслаўлялі ў імя Ягонае, і паводле слова іхняга павінна вырашацца ўсякая спрэчная справа і справа скалячэньня.
6
Усе старшыні гораду, які найбліжэй забітага, будуць мыць рукі свае над цялушкай, карак якой зламалі каля рэчкі,
7
і скажуць яны: “Нашыя рукі ня вылілі гэтае крыві і вочы нашыя ня бачылі нічога.
8
Міласьцівы будзь да народу Твайго, Ізраіля, які адкупіў Ты, ГОСПАДЗЕ, і не палічы гэтае крыві нявіннай народу Твайму, Ізраілю”. І адпушчана будзе ім гэтая кроў.
9
Такім чынам змыеш нявінную кроў спаміж сябе i зробіш тое, што ёсьць справядлівым у вачах ГОСПАДА.
10
Калі выступіш на вайну супраць ворагаў тваіх, і аддасьць іх ГОСПАД, Бог твой, у рукі твае, і возьмеш палонных,
11
і ўбачыш між палоннымі жанчыну прыгожую, і закахаешся ў яе, і захочаш ажаніцца з ёю,
12
то ўвядзеш яе ў дом свой, яна абстрыжэ галаву і абрэжа пазногці свае,
13
і скіне з сябе адзеньне паланянкі, і седзячы ў доме тваім будзе аплакваць бацьку свайго і маці сваю адзін месяц. Потым увойдзеш да яе, і будзеш яе мужам, а яна будзе жонкай тваёй.
14
Калі яна табе перастане падабацца, адпусьціш яе, куды захоча, не прадасі яе за срэбра і ня ўчыніш з ёй як з нявольніцай, бо ты ўвайшоў да яе.
15
Калі які муж будзе мець дзьве жонкі, адну любімую, а другую нелюбімую, і яны народзяць яму сыноў, любімая і нелюбімая, і першародны будзе сын нелюбімай,
16
то калі хацеў бы падзяліць спадчыну паміж сыноў сваіх, ня можа сына любімай зрабіць першародным, вывышаючы яго над сына нелюбімай,
17
але сына нелюбімай прызнае першародным і дасьць яму з усяго, што мае, падвойную частку, бо ён ёсьць пачатак сілы ягонай, і яму належыцца права першародзтва.
18
Калі хто будзе мець сына непаслухмянага і ўпорыстага, які ня слухаў бы волі бацькі сайго і маці сваёй, і хоць караны быў, але працівіўся ім,
19
няхай возьмуць яго і прывядуць да старшыняў гораду свайго і да брамы гораду,
20
і скажуць ім: “Сын наш гэты непаслухмяны і ўпорысты, ня хоча ён слухаць нашых напамінаў, пагарджае імі, аддаецца распусьце і п’янству”.
21
Тады мужчыны гораду ўкамянуюць яго да сьмерці, каб вынішчыць зло з асяродзьдзя вашага. І ўвесь Ізраіль, чуючы гэта, будзе баяцца.
22
Калі хто дапусьціцца злачынства, каранага сьмерцю, і будзе ён забіты і павешаны на дрэве,
23
дык труп ягоны ня будзе вісець на дрэве, але ў той самы дзень няхай будзе пахаваны, бо пракляты Богам кожны, хто вісіць на дрэве. Ніколі не пагань зямлю сваю, якую даў табе на ўласнасьць ГОСПАД, Бог твой.
← Chapter 20
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 25
Chapter 26
Chapter 27
Chapter 28
Chapter 29
Chapter 30
Chapter 31
Chapter 32
Chapter 33
Chapter 34
Chapter 22 →
All chapters:
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31
32
33
34