bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bokun
/
Deuteronomy 16
Deuteronomy 16
Belarusian Bokun
← Chapter 15
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 25
Chapter 26
Chapter 27
Chapter 28
Chapter 29
Chapter 30
Chapter 31
Chapter 32
Chapter 33
Chapter 34
Chapter 17 →
1
Захоўвай месяц Авіў і сьвяткаваньне Пасхі на ўшанаваньне ГОСПАДА, Бога твайго, бо ў гэтым месяцы Авіў вывеў цябе ГОСПАД, Бог твой, з Эгіпту ноччу.
2
Складзеш ахвяру пасхальную ГОСПАДУ, Богу твайму, з авечак і цялят у месцы, якое Сам ГОСПАД, Бог твой, выбярэ, каб было там імя Яго.
3
Ня еш з ёю хлеба квашанага. Сем дзён будзеш есьці з гэтымі ахвярамі праснакі, хлеб бедаваньня, бо пасьпешна выйшаў ты з зямлі Эгіпецкай, каб ты памятаў пра дзень выхаду з зямлі Эгіпецкай усе дні жыцьця свайго.
4
Не павінна быць у цябе нічога кваснага ў-ва ўсіх межах тваіх на працягу сямі дзён; з мяса, якое будзе складзена ў ахвяру вечарам, у першы дзень, нічога няхай не застанецца праз ноч да раніцы.
5
Ня можаш ты складаць ахвяру Пасхі ў якім-колечы з гарадоў тваіх, якія дасьць табе ГОСПАД, Бог твой,
6
але толькі ў тым месцы, якое выбярэ ГОСПАД, Бог твой, каб было там імя Ягонае, складзеш ахвяру Пасхі вечарам пры захадзе сонца ў той самы час, калі выйшаў ты з Эгіпту.
7
Сьпячы і зьеш на тым месцы, якое выбярэ ГОСПАД, Бог твой; на раніцы ўстанеш і вернешся ў намёты свае.
8
Шэсьць дзён будзеш есьці праснакі, а на сёмы дзень будзе ўрачысты сход на ўшанаваньне ГОСПАДА, Бога твайго, не працуй [у гэты дзень].
9
Адлічыш сабе сем тыдняў ад таго дня, у якім серп пачне жаць збожжа,
10
і будзеш сьвяткаваць сьвята Тыдняў на ўшанаваньне ГОСПАДА, Бога твайго, з ахвярай паводле шчодрасьці рукі тваёй, складзенай згодна з тым, як дабраславіў цябе ГОСПАД, Бог твой.
11
Весяліся перад ГОСПАДАМ, Богам тваім, і ты, і сын твой, і дачка твая, i слуга твой, і служка твая, і лявіт, які ў вас, i прыбылец, і сірата, і ўдава, якая з табой у месцы, якое выбярэ ГОСПАД, Бог твой, каб там было імя Ягонае.
12
І нагадаеш сабе, што ты быў нявольнікам у Эгіпце, таму будзеш захоўваць і рабіць тое, што загадана табе.
13
Будзеш сьвяткаваць сьвята Намётаў сем дзён пасьля збору пладоў з току твайго і тоўчні тваёй.
14
У гэта сьвята будзеш банкетаваць ты, і сын твой, і дачка твая, слуга твой і служка твая, таксама лявіт, чужынец, сірата і ўдава, якія жывуць у брамах тваіх.
15
Сем дзён будзеш сьвяткаваць сьвяты ГОСПАДУ, Богу твайму, у месцы, якое выбярэ Сам ГОСПАД; бо дабраслаўляць цябе будзе ГОСПАД, Бог твой, у-ва ўсіх пладах тваіх і ва ўсякай працы рук тваіх, і будзеш поўны радасьці.
16
Тры разы ў год няхай пакажацца кожны мужчына перад аблічча ГОСПАДА, Бога твайго, у месцы, якое Ён выбярэ Сабе: на сьвята Праснакоў, на сьвята Тыдняў і на сьвята Намётаў. І ніхто няхай не прыходзіць да ГОСПАДА з пустымі рукамі.
17
І кожны няхай ахвяруе паводле таго, што будзе мець, паводле дабраславенства ГОСПАДА, Бога твайго, якое Ён дасьць табе.
18
У-ва ўсіх гарадах тваіх, якія дасьць табе ГОСПАД, Бог твой, паставіш судзьдзяў і загадчыкаў працы на ўсе пакаленьні, каб судзілі людзей судом справядлівым.
19
Не крыві закону. Не глядзі на асобу і на падарункі, якія засьляпляюць вочы мудрым і перакручваюць справы справядлівых.
20
Да справядлівасьці імкніся, каб ты жыў і атрымаў зямлю, якую дасьць табе ГОСПАД, Бог твой.
21
Не садзі сабе гаёў з якіх-колечы дрэваў каля ахвярнiка ГОСПАДА, Бога твайго, які збудуеш сабе.
22
Ня стаў сабе слупы, бо гэта ненавідзіць ГОСПАД, Бог твой.
← Chapter 15
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 25
Chapter 26
Chapter 27
Chapter 28
Chapter 29
Chapter 30
Chapter 31
Chapter 32
Chapter 33
Chapter 34
Chapter 17 →
All chapters:
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31
32
33
34