bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bokun
/
Deuteronomy 29
Deuteronomy 29
Belarusian Bokun
← Chapter 28
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 25
Chapter 26
Chapter 27
Chapter 28
Chapter 29
Chapter 30
Chapter 31
Chapter 32
Chapter 33
Chapter 34
Chapter 30 →
1
І склікаў Майсей увесь Ізраіль, і сказаў ім: «Вы бачылі ўсё, што ў зямлі Эгіпецкай на вачах вашых зрабіў ГОСПАД фараону і ўсім слугам ягоным, і ўсёй зямлі,
2
тыя вялікія плягі, якія бачылі вочы вашыя, знакі і цуды вялікія,
3
ды ня даў вам ГОСПАД сэрца, якое разумее, вачэй, якія бачаць, і вушэй, якія чуюць, аж да сёньняшняга дня.
4
І вёў я вас сорак гадоў праз пустыню; ня сьцёрліся адзеньні вашыя, сандалы на нагах вашых ад старасьці не знасіліся.
5
Хлеба вы ня елі, віна і сікеры не пілі, каб вы ведалі, што Я — ГОСПАД, Бог ваш.
6
І прыйшлі вы потым на гэтае месца, і Сыгон, валадар Хешбону, і Ог, валадар Башану, выступілі супраць вас вайною, і мы іх пабілі.
7
І забралі мы зямлю іхнюю, і аддалі яе на ўласнасьць пакаленьням Рубэна і Гада і палове пакаленьня Манасы.
8
Дык захоўвавайце словы запавету гэтага і спаўняйце іх, каб мелі вы посьпех у-ва ўсім, што робіце.
9
Вы стаіцё сёньня ўсе ў прысутнасьці ГОСПАДА, Бога вашага; князі вашыя, начальнікі пакаленьняў вашых, старшыні вашыя, судзьдзі, таксама кожны Ізраільцянін,
10
дзеці і жонкі вашыя, і чужаземец твой, які з табой у табары, пачынаючы ад дрывасекаў аж да тых, якія чэрпаюць ваду,
11
каб увайшоў ты ў запавет ГОСПАДА, Бога твайго, і прысягай запячатаў тое, што сёньня ГОСПАД, Бог твой, заключыў з табою,
12
каб зрабіць цябе сягоньня народам Сваім, і каб Ён быў Богам тваім, як абяцаў табе і як запрысяг Ён бацькам тваім, Абрагаму, Ісааку і Якубу.
13
Ня толькі з вамі аднымі заключаю я гэты запавет і зацьвярджаю яго прысягай,
14
але з усімі тут прысутнымі перад ГОСПАДАМ, Богам нашым, і з тымі, каго сёньня тут няма.
15
Вы ж ведаеце, як мы жылі ў зямлі Эгіпцкай і як ішлі між народамі, праз якія вы прайшлі.
16
Бачылі вы брыдоты і ідалы іхнія, дрэвы і камяні, срэбра і золата, якім яны пакланяліся.
17
Няхай ня будзе часам паміж вас мужчыны або жанчыны, сям’і або пакаленьня, сэрца якога было б адвярнуўшыся ад ГОСПАДА, Бога вашага, каб ісьці і служыць багам гэтых народаў, ды каб гэтак не знайшоўся паміж вас корань, які родзіць атруту і палын.
18
Калі б хто чуў словы праклёну гэтага і патураў сабе ў сэрцы сваім, думаючы: “Супакой душы мець буду, хоць буду жыць у крывадушнасьці сэрца свайго”, той сьцягвае загубу на зямлю як наводненую, так і сухую.
19
ГОСПАД не даруе яму, але тады тым больш узгарыцца гнеў Ягоны і лютасьць супраць таго чалавека, і прыйдуць на яго ўсе праклёны, запісаныя ў скрутку гэтым, і выкрасьліць ГОСПАД імя ягонае пад небам,
20
і аддзеліць яго на загубу з усіх пакаленьняў Ізраіля, паводле ўсіх праклёнаў запавету, запісаных ў гэтай кнізе Закону.
21
Тады будучыя пакаленьні, сыны вашыя, якія народзяцца пасьля вас, і чужынец, які здалёка прыйшоў, убачаць плягі зямлі гэтае і немачы, якімі будзе караць яго ГОСПАД, і скажуць:
22
“Серка і соль, і пажарышча — уся зямля ягоная, так што ня будзе яна больш засяваная і не зазелянее яна, як пасьля загубы Садомы і Гаморы, Адмы і Цэбоіма, якія ГОСПАД зьнішчыў у гневе Сваім і ярасьці”.
23
Тады скажуць усе народы: “Чаму ГОСПАД зрабіў так зямлі гэтай? Чаму так страшна ўзгарэўся гнеў Ягоны?”
24
І адкажуць: “Бо пакінулі яны запавет ГОСПАДА, Бога бацькоў іхніх, які заключыў Ён з імі, калі вывеў іх з зямлі Эгіпецкай,
25
і пайшлі, і служылі багам чужым, і пакланяліся ім, тым, якіх ня ведалі, і якіх Ён ім не прызначыў,
26
таму узгарэўся гнеў ГОСПАДА супраць зямлі гэтай, і навёў Ён на яе ўсе праклёны, запісаныя ў скрутку гэтым.
27
І выгнаў Ён іх з зямлі іхняй у гневе, ярасьці і абурэньні страшным, і выгнаў іх у зямлю чужую, як гэта ёсьць сёньня”.
28
Схаванае належыць ГОСПАДУ, Богу нашаму, а адкрытае — нам і сынам нашым аж на вякі, каб спаўнялі мы ўсе словы Закону гэтага.
← Chapter 28
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 25
Chapter 26
Chapter 27
Chapter 28
Chapter 29
Chapter 30
Chapter 31
Chapter 32
Chapter 33
Chapter 34
Chapter 30 →
All chapters:
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31
32
33
34