bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bokun
/
Deuteronomy 33
Deuteronomy 33
Belarusian Bokun
← Chapter 32
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 25
Chapter 26
Chapter 27
Chapter 28
Chapter 29
Chapter 30
Chapter 31
Chapter 32
Chapter 33
Chapter 34
Chapter 34 →
1
Вось гэта дабраславенства, якім дабраславіў Майсей, чалавек Божы, сыноў Ізраіля перад сьмерцю сваёй.
2
Ён сказаў: «ГОСПАД прыйшоў з Сынаю і з Сэіру зьявіўся ім; зьявіўся з гары Паран і прыходзіць з Мэрыбы пад Кадэш, з Яго правіцы агонь палае.
3
Сапраўды Ён любіць народы, усе сьвятыя Ягоныя ў руцэ Ягонай, і тыя, якія туляцца да ног Тваіх, слухаюць мудрасьць з навукі Тваёй.
4
Закон даў нам Майсей, спадчыну супольнасьці Якуба.
5
І быў выбраны ў Ешуруна валадар на сходзе князёў народу разам з пакаленьнямі Ізраіля.
6
Няхай жыве Рубэн і няхай не памірае, хоць ён невялікі лікам.
7
Гэткае дабраславенства Юды: “Выслухай, ГОСПАДЗЕ, голас Юды і прывядзі яго да народу Свайго. Рука ягоная ваяваць будзе за яго, а Ты ўспаможаш яго супраць ворагаў ягоных”.
8
Да Левія таксама сказаў: “Твае тумім і ўрым дай чалавеку сьвятому Твайму, якога выставіў Ты на выпрабаваньне ў Масе і з якім спрачаўся ля водаў Мэрыбы.
9
Ён пра бацьку свайго і маці сваю сказаў: "Ня ведаю вас". І ня ведае братоў сваіх і дзяцей сваіх. Так берагуць яны словы Твае і запавет Твой захоўваюць.
10
Вучаць яны пастановам Тваім Якуба і Закону Твайму — Ізраіля; і паляць кадзіла перад Табою, і цэласпаленьні — на ахвярнiку Тваім.
11
Дабраславі, ГОСПАДЗЕ, моц ягоную i прымі творы рук ягоных. Стаўчы сьцёгны непрыяцелям ягоным, і тыя, што зьненавідзелі яго, няхай не падымуцца”.
12
Пра Бэн’яміна сказаў: “Умілаваны ГОСПАДАМ будзе жыць упэўнена з Ім, Найвышэйшы будзе апекавацца ім увесь дзень, і супачыне ён на руках Ягоных”.
13
Пра Язэпа таксама сказаў: “Дабраслаўлёна ГОСПАДАМ зямля ягоная дарамі неба, расою, а таксама крыніцамі бездані падземнай,
14
дарамі сонца і пладамі месяцаў,
15
багацьцем гор адвечных і дарамі ўзгоркаў векавых,
16
пладамі зямлі і багацьцем ейным. Дабраславенствы Таго, Хто аб’явіўся ў кусьце, сплывуць на галаву Язэпа і на галаву пасьвячонага пасярод братоў сваіх.
17
Прыгажосьць ягоная — як першароднага быка, і рогі ягоныя — як рогі буйвала, імі збадае народы аж да канца зямлі. Такая шматлікасьць Эфраіма, і такія тысячы Манасы”.
18
Пра Завулёна сказаў: “Цешся, Завулён, у выхадзе тваім, а ты, Ісахар, у намётах тваіх!
19
Паклічуць народы на гару, там будуць складаць ахвяры справядлівасьці. Яны будуць карыстацца шчодрасьцю мора і багацьцямі, схаванымі у пяску”.
20
Пра Гада вось што сказаў: “Дабраслаўлёны той, хто пашырае Гада! Як леў будзе ён адпачываць, разарве ён плячо і галаву.
21
І ён убачыць найлепшае для сябе, бо там памешчана частка правадыра, і быў ён з князямі народу, і рабіў справядлівае перад ГОСПАДАМ і прысуды Ягоныя адносна Ізраіля”.
22
Пра Дана гэтак сказаў: “Дан — ільвянятка, якое выскоквае часта з Башану”.
23
Пра Нэфталі сказаў: “Нэфталі перапоўнены спагаднасьцю і поўны будзе дабраславенства ГОСПАДАВАГА; завалодае морам і поўднем”.
24
Пра Асэра вось што сказаў: “Дабраслаўлёны Асэр між сынамі! Ён будзе падабацца братам сваім і будзе мачыць у алеі нагу сваю.
25
З жалеза і медзі засаўкі твае, як дні твае, трывае сіла твая”.
26
Няма другога такога, як Бог Ешуруна, Які ідзе па небе на дапамогу табе ды ў славе Сваёй па воблаках.
27
Прыбежышча тваё — Бог адвечны, абарона твая — рукі вечныя. Ён выганіць перад табою ворага і скажа: “Зьнішчы”.
28
Ізраіль будзе жыць бясьпечна, вочы Якуба бачаць перад сабою зямлю, багатую хлебам і віном, і нябёсы яго сыплюць расу.
29
Шчасьлівы ты, Ізраіль, хто падобны да цябе? Народ, якога захоўвае ГОСПАД, Ён — шчыт абароны тваёй і меч славы тваёй. Ворагі твае скараюцца перад табой, і ты будзеш таптаць каркі іхнія».
← Chapter 32
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 25
Chapter 26
Chapter 27
Chapter 28
Chapter 29
Chapter 30
Chapter 31
Chapter 32
Chapter 33
Chapter 34
Chapter 34 →
All chapters:
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31
32
33
34