bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bokun
/
Deuteronomy 13
Deuteronomy 13
Belarusian Bokun
← Chapter 12
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 25
Chapter 26
Chapter 27
Chapter 28
Chapter 29
Chapter 30
Chapter 31
Chapter 32
Chapter 33
Chapter 34
Chapter 14 →
1
Што я загадваю вам, тое захоўвайце і рабеце, нічога не дадаючы і не адымаючы.
2
Калі паўстане сярод цябе прарок або выясьніцель сноў і пакажа табе знак або цуд,
3
і споўніцца той цуд, што ён прадказаў, i скажа табе снавідзец: “Пойдзем за іншымі багамі, якіх ты ня ведаеш, і будзем ім служыць”,
4
то ня слухай словаў такога прарока або выясьніцеля, бо выспрабоўвае вас ГОСПАД, Бог ваш, каб даведацца, ці любіш ты Яго ўсім сэрцам тваім і ўсёй душой тваёй, ці не.
5
За ГОСПАДАМ, Богам вашым, ідзіце і Яго бойцеся, і загады Ягоныя спаўняйце, i слухайцеся голасу Ягонага, Яму служыце і да Яго туліцеся.
6
Прарок жа той або выясьніцель няхай будзе забіты, бо гаварыў, каб адвярнуць вас ад ГОСПАДА, Бога вашага, Які вывеў вас з зямлі Эгіпецкай і вызваліў цябе з дому няволі, каб зьвесьці цябе з таго шляху, які табе загадаў ГОСПАД, Бог твой; дык выкарані зло з асяродзьдзя твайго.
7
Калі б хацеў угаварыць цябе брат твой, сын маці тваёй, або сын твой, або дачка, або жонка, якая туліцца да цябе, або сябра, якога любіш, як душу сваю, таемна кажучы: “Хадзем і будзем служыць багам чужым”, якіх ані ты ня ведаеш, ані бацькі твае,
8
багам тых народаў, якія вакол цябе, блізкіх ці далёкіх ад цябе ад аднаго канца зямлі да другога,
9
ня слухай яго і не згаджайся з ім, і не глядзі на яго з літасьцю, ня мей міласэрнасьці, і не хавай злачынства ягонага,
10
але забі яго; ты першы падымі руку, каб забіць яго, а потым увесь народ.
11
Укамянуй яго на сьмерць, бо ён хацеў адцягнуць цябе ад ГОСПАДА, Бога твайго, Які вывеў цябе з зямлі Эгіпецкай, з дому няволі.
12
І ўвесь Ізраіль, чуючы гэта, спалохаецца і перастане рабіць гэтую ліхоту ў асяродзьдзі сваім.
13
Калі пачуеш у адным з гарадоў тваіх, якія ГОСПАД, Бог твой, дае табе на пражываньне, як нехта кажа,
14
што выйшлі з асяродзьдзя твайго сыны Бэліяла, якія адварочваюць жыхароў горада свайго, кажучы: “Хадзем і будзем служыць чужым багам, якіх ты ня ведаеш”, —
15
то распытай пільна і старанна, і правер праўдзівасьць справы, і калі даведаешся, што праўду гавораць і што такую брыдоту робяць у асяродзьдзі тваім,
16
то жыхароў гораду гэтага выбі мячом і аддай клятве яго і усё, што ў ім, разам з жывёлаю.
17
Усю ж здабычу з яго зьбяры на сярэдзіну плошчы гораду і спалі горад разам са здабычаю на цэласпаленьне ГОСПАДУ, Богу твайму, і застанецца ён у руінах, і не адбудуецца болей.
18
І няхай не прыліпне да рукі тваёй нічога з заклятага, каб ГОСПАД адвярнуў ярасьць гневу Свайго, і зьлітаваўся над табой, і памножыў цябе, як Ён прысягнуў бацькам тваім,
19
калі будзеш слухаць голас ГОСПАДА, Бога твайго, спаўняючы ўсе загады Ягоныя, якія я даю табе сёньня, каб рабіць тое, што падабаецца ГОСПАДУ, Богу твайму.
← Chapter 12
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 25
Chapter 26
Chapter 27
Chapter 28
Chapter 29
Chapter 30
Chapter 31
Chapter 32
Chapter 33
Chapter 34
Chapter 14 →
All chapters:
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31
32
33
34