bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bokun
/
Deuteronomy 22
Deuteronomy 22
Belarusian Bokun
← Chapter 21
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 25
Chapter 26
Chapter 27
Chapter 28
Chapter 29
Chapter 30
Chapter 31
Chapter 32
Chapter 33
Chapter 34
Chapter 23 →
1
Калі ўбачыш вала брата твайго або авечку ягоную, што заблукала, не пакідай іх, але вярні іх брату твайму.
2
Калі ж брат твой ня блізка ад цябе, або калі яго ня ведаеш, завядзі іх у дом твой і няхай будуць у цябе, аж прыйдзе іх шукаць брат твой, і тады аддасі іх яму.
3
Так зробіш з аслом ягоным, так зробіш з плашчом ягоным, так зробіш з кожнаю згубленаю рэччу брата твайго, з усім, што ў яго згінула, а ты знайшоў; нельга табе ўхіліцца ад гэтага.
4
Калі ўбачыш асла брата твайго або вала ягонага, якія ўпалі на дарозе, не пакідай іх, але падымі з ім разам.
5
Няхай не адзяецца жанчына ў мужчынскае адзеньне, а мужчына няхай не апранае адзеньня жаночага; бо агідны ГОСПАДУ, Богу твайму, кожны, хто гэтае робіць.
6
Калі, ідучы дарогай, знойдзеш на дрэве або на зямлі птушынае гняздо з маткай і птушанятамі або з маткаю, якая выседжвае яйкі, то не бяры маткі з птушанятамі.
7
Матку пусьці, а дзяцей вазьмі сабе, каб табе добра было і каб доўгімі былі дні твае.
8
Калі збудуеш новы дом, дык зрабі на даху кругом агароджу, каб не навесьці крыві на дом твой, калі хто-колечы зваліцца з яго.
9
Не засявай вінаградніку твайго двума гатункамі насеньня, каб не зрабіць табе заклятым і збор насеньня, якое ты пасееш, і плады вінаградніку твайго.
10
Не ары на вале і асьле разам.
11
Не адзявай адзеньня, сатканага з воўны і лёну разам.
12
Зрабі сабе фрэнзьлі на чатырох рагах плашчу, якім акрываешся.
13
Калі хто возьме жонку і ўвойдзе да яе, а потым зьненавідзіць яе,
14
і, закідаючы ёй ліхія ўчынкі, зьняславіць яе, кажучы: “Узяў я гэтую жанчыну, але, увайшоўшы да яе, не знайшоў у яе дзявоцтва”,
15
тады бацька і маці ейныя занясуць знакі дзявоцтва ейнага да старшыняў гораду і да брамы, дзе яны сядзяць,
16
і бацька скажа: “Даў я сваю дачку гэтаму чалавеку за жонку, а ён яе зьненавідзеў.
17
Ён зьняслаўляе імя ейнае, кажучы: "Не знайшоў я ў дачкі тваёй азнак дзявоцтва". Але вось доказы дзявоцтва дачкі маёй”, — і раскладзе адзеньне перад старшынямі гораду.
18
Тады старшыні гораду возьмуць мужчыну таго і пакараюць яго,
19
І накладуць на яго сто сыкляў срэбра, і аддадуць іх бацьку тае жанчыны, бо зьняславіў ён імя дзяўчыны Ізраіля; яна застаецца жонкай ягонай, і ня будзе ён магчы кінуць яе ўсё жыцьцё.
20
Але калі абвінавачваньне акажацца праўдзівым, бо не знайшліся доказы дзявоцтва тае жанчыны,
21
то завядуць маладзіцу тую да дзьвярэй дому бацькі ейнага і каменаваць яе будуць мужчыны гораду гэтага аж да сьмерці, бо прынесла яна ганьбу Ізраілю, распуствуючы ў доме бацькі свайго; так вынішчыш зло з асяродзьдзя свайго.
22
Калі знойдзены будзе мужчына, што ляжыць з чужою жонкай, абое няхай памруць, чужаложнік і чужаложніца, каб вынішчыць ліхоцьце з Ізраіля.
23
Калі будзе дзяўчына пашлюбавана мужу, а хто-колечы спаткаецца з ёю ў горадзе і ляжа з ёю,
24
то абаіх прывядзіце да брамы гораду таго і ўкамянуйце да сьмерці, дзяўчыну за тое, што не крычала, будучы ў горадзе, а таго мужчыну за тое, што згвалтаваў жонку бліжняга, і так вынішчыш зло спаміж сябе.
25
Калі аднак мужчына знайшоў у полі заручаную дзяўчыну і згвалтаваў яе, ён адзін памрэ,
26
а той дзяўчыне нічога не рабіце, бо яна не дапусьцілася праступку, вартага сьмерці, бо гэта падобна на тое, калі хто выступае супраць бліжняга свайго і адбірае яму жыцьцё.
27
Бо яе знайшоў ён у полі, і дзяўчына заручаная крычала, але ніхто не прыйшоў ёй з дапамогаю.
28
Калі б мужчына напаткаў дзяўчыну не заручаную, схапіў яе і лёг з ёю, і справа гэтая выявіцца,
29
той мужчына, які лёг з ёю, дасьць бацьку дзяўчыны той пяцьдзясят сыкляў срэбра, і яна будзе магчы стаць жонкай ягонай, таму што ён згвалтаваў яе, і ня будзе ён магчы кінуць яе ўсё жыцьцё.
← Chapter 21
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 25
Chapter 26
Chapter 27
Chapter 28
Chapter 29
Chapter 30
Chapter 31
Chapter 32
Chapter 33
Chapter 34
Chapter 23 →
All chapters:
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31
32
33
34