bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bokun
/
Deuteronomy 24
Deuteronomy 24
Belarusian Bokun
← Chapter 23
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 25
Chapter 26
Chapter 27
Chapter 28
Chapter 29
Chapter 30
Chapter 31
Chapter 32
Chapter 33
Chapter 34
Chapter 25 →
1
Калі чалавек возьме жонку і станецца яе мужам, і яна ня знойдзе ласкі ў вачах ягоных дзеля нейкай брыдкасьці, няхай напіша ён ёй пасьведчаньне разводнае, падасьць у рукі яе і адашле ў дом ейны.
2
А калі тая, выйшаўшы, стане жонкаю іншага,
3
і той таксама зьненавідзіць яе, і дасьць ёй пасьведчаньне разводнае, і адашле ў дом ейны або калі б ён памёр,
4
то першы муж ейны ня можа ўзяць яе за жонку, бо яна ўжо спаганена; гэта было б абрыдай перад ГОСПАДАМ. Дык не пагань зямлі тваёй, якую табе дае ў валоданьне ГОСПАД, Бог твой.
5
Калі які чалавек нядаўна ўзяў жонку, няхай не ідзе на вайну і няхай не даручаецца яму абавязак грамадзкі, але няхай застаецца свабодны дома і няхай адзін год цешыцца з жонкаю сваёй.
6
Нельга браць у заклад камень млыновы, верхні ці сподні, бо бралася б гэтым само жыцьцё ў заклад.
7
Калі будзе злоўлены чалавек, які зьневаляў каго з братоў сваіх, сыноў Ізраіля, і, прадаўшы яго, браў плату, няхай будзе забіты. Так вынішчыш зло спасярод сябе.
8
Глядзі пільна, калі выбухне праказа, чаму вучаць вас сьвятары лявіты, і што я загадаў ім, тое спаўняйце старанна.
9
Памятай, што зрабіў ГОСПАД, Бог твой, з Мірыям у дарозе, калі выйшлі вы з Эгіпту.
10
Калі бліжняму твайму дасі якую рэч у пазыку, ня ўвойдзеш у дом ягоны, каб узяць што ў заклад,
11
але пастаіш на двары, і ён прынясе табе заклад, які будзе мець.
12
Калі б гэта быў чалавек бедны, няхай не начуе ў цябе заклад гэты,
13
але адразу аддасі яму да заходу сонца, каб спаў ён у адзеньні сваім і дабраславіў цябе, і каб меў ты справядлівасьць перад абліччам ГОСПАДА, Бога твайго.
14
Не адмаўляй платы таму, хто патрабуе, і ўбогаму з братоў тваіх ці прыхадняў, якія жывуць з табой у зямлі тваёй і ў брамах тваіх,
15
але ў той самы дзень аддай яму плату за працу ягоную перад заходам сонца, бо ён — бедны і платы патрабуе жыцьцё ягонае, каб ня клікаў ён супраць цябе ГОСПАДА і не было залічана гэта табе за грэх.
16
Няхай ня будуць забіваныя бацькі за сыноў, і сыны за бацькоў, але няхай кожны памірае за грэх свой.
17
Не судзі крывадушна чужынца і сіраты, і ад ўдавы не бяры адзеньня ў заклад.
18
Памятай, што ты быў нявольнікам у Эгіпце і выбавіў цябе адтуль ГОСПАД, Бог твой; дзеля таго і я табе загадваю рабіць гэта.
19
Калі будзеш жаць жніво на полі тваім і забудзешся снапа на полі, не вяртайся забраць яго, але няхай застаецца ён для чужынца, сіраты i ўдавы, каб дабраславіў цябе ГОСПАД, Бог твой, у-ва ўсім, што будуць рабіць рукі твае.
20
Калі будзеш зьбіраць аліўкі, і застанецца некалькі на дрэве, не варочайся забраць іх, але няхай застануцца яны для чужынца, сіраты i ўдавы.
21
Калі будзеш зьбіраць вінаград, не зьбірай гронак, якія засталіся, але пакінь іх на долю чужынца, сіраты і ўдавы.
22
Памятай, што і ты быў нявольнікам у Эгіпце, таму я загадваю табе рабіць гэтак.
← Chapter 23
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 25
Chapter 26
Chapter 27
Chapter 28
Chapter 29
Chapter 30
Chapter 31
Chapter 32
Chapter 33
Chapter 34
Chapter 25 →
All chapters:
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31
32
33
34