bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bokun
/
Deuteronomy 4
Deuteronomy 4
Belarusian Bokun
← Chapter 3
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 25
Chapter 26
Chapter 27
Chapter 28
Chapter 29
Chapter 30
Chapter 31
Chapter 32
Chapter 33
Chapter 34
Chapter 5 →
1
А цяпер, Ізраіль, слухай прыказаньні і законы, якім я вучу вас, каб, выпаўняючы іх, вы жылі, і ўвайшлі, і завалодалі зямлёю, якую дае вам ГОСПАД, Бог бацькоў вашых.
2
Не дадавайце нічога да таго, што я вам кажу, ані адымайце ад яго, выконваючы прыказаньні ГОСПАДА, Бога вашага, якія я вам даручаю.
3
Вочы вашыя бачылі ўсё, што зрабіў ГОСПАД у Баал-Пэоры, як ГОСПАД вынішчыў сярод вас усіх, што пайшлі за Баалам.
4
А вы ўсе, якія засталіся вернымі ГОСПАДУ, Богу вашаму, жывецё аж па сёньняшні дзень.
5
Вось жа я навучыў вас прыказаньням і закону, як загадаў мне ГОСПАД, Бог мой, каб вы так рабілі ў той зямлі, у якую ўваходзіце, каб атрымаць яе ў валоданьне.
6
Захоўвайце і выконвайце іх, бо ў гэтым мудрасьць вашая і разумнасьць вашая перад народамі, якія, чуючы пра ўсе прыказаньні гэтыя, будуць казаць: ‘Вось народ мудры і разумны, племя гэтае вялікае!’
7
Бо дзе ж ёсьць такі народ вялікі, які б меў так блізкіх сабе багоў, як ГОСПАД, Бог наш, калі мы Яго клічам?
8
І які ж другі народ такі вялікі, які б меў прыказаньні і законы справядлівыя, як ўвесь гэты закон, які я сёньня даю вам?
9
Дык сьцеражыся і пільна захоўвай душу сваю, і не забудзь усіх падзеяў, якія бачылі вочы твае, і няхай захаваюцца яны ў сэрцы тваім у-ва ўсе дні жыцьця твайго, і ты навучыш гэтаму дзяцей і ўнукаў тваіх.
10
Памятай той дзень, калі ты стаяў у прысутнасьці ГОСПАДА, Бога твайго, на Харэве, калі ГОСПАД сказаў мне: “Зьбяры да Мяне народ, няхай пачуюць словы Мае, каб навучыліся баяцца Мяне ў-ва ўсе дні жыцьця на зямлі і навучылі гэтаму сыноў сваіх”.
11
Тады вы наблізіліся і стаялі ля падножжа гары, а гара палала аж пад неба, схаваная ў цемры, хмарах і змроку.
12
І прамовіў ГОСПАД да вас з сярэдзіны агню; і гук словаў вы чулі, але па-за голасам нічога ня бачылі.
13
Ён аб’явіў вам запавет Свой, калі загадаў вам спаўняць Дзесяць прыказаньняў, і напісаў іх на двух каменных табліцах.
14
У гэты час загадаў мне ГОСПАД вучыць вас прыказаньням і законам, якія павінны вы спаўняць на зямлі, якую маеце атрымаць на ўласнасьць.
15
Дык сьцеражыцеся і рупцеся пра душы вашыя, бо ня бачылі вы ў той дзень ніякага вобразу, калі гаварыў да вас ГОСПАД на гары Харэў спасярод агню,
16
каб вы не сапсуліся і не зрабілі сабе ідала, вырабляючы яго на падабенства мужчыны або жанчыны,
17
або выяву якой-небудзь жывёлы, якая на зямлі, або птушкі, што лётае ў небе,
18
або паўзуноў, якія рухаюцца па зямлі, або рыб, якія плаваюць у вадзе нiжей зямлi;
19
і каб часам, калі падымеш вочы ў неба і ўбачыш сонца і месяц, і зоркі, і ўсё войска нябеснае, ты не спалохаўся і не пачаў пакланяцца ім і служыць ім, бо ГОСПАД, Бог твой, прызначыў іх усім народам пад небам.
20
А вас выбраў ГОСПАД і вывеў вас з жалезнай печы Эгіпецкай, каб вы сталіся народам Яго, уласнасьцю Яго, як гэта ёсьць сёньня.
21
З-за справаў вашых разгневаўся ГОСПАД на мяне і прысягнуў, што я не перайду Ярдан і не ўвайду ў добрую зямлю, якую дасьць табе ў спадчыну ГОСПАД, Бог твой.
22
Вось жа я памру на гэтай зямлі, і не перайду праз Ярдан, але вы пяройдзеце праз яго і паселіцеся ў гэтай прыгожай зямлі.
23
Дык сьцеражыцеся, каб не забыліся вы пра запавет ГОСПАДА, Бога вашага, які заключыў Ён з вамі, і каб не рабілі вы сабе выяваў усяго, што забараніў ГОСПАД, Бог твой,
24
бо ГОСПАД, Бог твой, ёсьць агонь зьнішчальны, Бог зайздросны.
25
Калі вы народзіце сыноў і ўнукаў і дажывяцё старасьці на гэтай зямлі, і спаганіцеся, і зробіце сабе статуі, якія выяўляюць штосьці, робячы тое, што ліхім ёсьць у вачах ГОСПАДА, Бога вашага, і загнявіцё Яго,
26
дык бяру сёньня неба і зямлю за сьведкаў супраць вас, што хутка будзеце выгубленыя з аблічча зямлі, да якой вы пераходзіце праз Ярдан, каб атрымаць яе. Ня доўга будзеце жыць на ёй, бо зьнішчыць вас ГОСПАД.
27
І расьцярушыць вас ГОСПАД сярод народаў, і нямногія з вас застануцца сярод чужых народаў, да якіх высяліць вас ГОСПАД.
28
Там вы будзеце служыць багам, якія зробленыя рукамі людзей, дрэву і камяню, якія ня бачаць і ня чуюць, не ядуць і ня чуюць паху.
29
І там, калі будзеш шукаць ГОСПАДА, Бога твайго, знойдзеш Яго, калі толькі будзеш шукаць Яго ўсім сэрцам тваім і ўсёю душою тваёй.
30
Калі ў горы тваім прыйдзе да цябе ў апошнія дні ўсё, што прадказана, то ты вернешся да ГОСПАДА, Бога твайго, і пачуеш голас Ягоны,
31
бо ГОСПАД, Бог твой, — Бог міласэрны, Ён не пакіне цябе, ня зьнішчыць усяго і не забудзе запавету і таго, што ў ім абяцаў бацькам вашым.
32
Папытайся ў даўніх часоў, якія былі перад табой ад дня, калі стварыў Бог чалавека на зямлі, і ад края неба да края неба, ці было што-колечы такое, як гэтая вялікая справа, і ці было чутно пра штосьці падобнае?
33
Ці які народ чуў голас Божы з сярэдзіны агню, які ты чуў, і застаўся жывым?
34
Або ці спрабаваў які бог прыйсьці і выбраць сабе народ спасярод іншых народаў праз выпрабаваньні, знакі і цуды, і войны, рукою дужаю і рамяном узьнятым праз жахі страшныя, як гэтае ўсё, што зрабіў вам ГОСПАД, Бог ваш, у Эгіпце на вачах тваіх?
35
Ты бачыў усё гэта, каб пераканацца, што ГОСПАД ёсьць Бог, і акрамя Яго няма іншага.
36
Ён даў табе з неба чуць голас Свой, каб навучыць цябе; на зямлі даў табе ўбачыць агонь велізарны і чуць словы Свае з сярэдзіны агню.
37
Калі вось палюбіў Ён бацькоў тваіх, дык выбраў насеньне іх і вывеў цябе з Эгіпту сілаю Сваёю вялікаю,
38
каб выгнаць перад табой народы большыя і мацнейшыя за цябе і каб увесьці цябе ў зямлю іхнюю, і даць табе яе ў спадчыну, як ты гэта сёньня [бачыш].
39
Дык пераканайся сёньня і разваж у сэрцы сваім, што толькі ГОСПАД ёсьць Бог, і на небе высока і на зямлі нізка няма іншага.
40
Захоўвай прыказаньні Ягоныя і закон, які я сёньня даручаю табе спаўняць, каб добра было табе і дзецям тваім пасьля цябе і каб ты жыў доўгі час на зямлі, якую ГОСПАД, Бог твой, мае даць табе».
41
І вызначыў Майсей тры гарады за Ярданам на ўсход сонца,
42
каб туды мог уцячы забойца, які забіў бліжняга міма волі, ня маючы яго перад тым у нянавісьці, і каб схаваўшыся ў адзін з гэтых гарадоў, мог захаваць жыцьцё.
43
Гэта Бэцэр у пустыні на раўніне для сыноў Рубэна, Рамот у Гілеадзе для сыноў Гада і Галян у Башане для сыноў Манасы.
44
Такі вось закон даў Майсей сынам Ізраіля;
45
вось такія прыказаньні і законы, якія абвясьціў ён сынам Ізраіля, калі выйшлі яны з Эгіпту,
46
за Ярданам у даліне насупраць Бэт-Пэору, у зямлі Сыгона, валадара Аммарэйцаў, які жыў у Хешбоне, якога зьнішчыў Майсей і сыны Ізраіля пасьля выхаду з Эгіпту.
47
І завалодалі яны зямлёю Ога, валадара Башану, двух валадароў Амарэйскіх, якія жылі за Ярданам на ўсход сонца;
48
ад Араэру на беразе ручая Арнон аж да гары Сырыён, значыць Гермон,
49
і ўсю Арабу за Ярданам на ўсходзе, аж да Мора Арабы ля падножжа Пісгі.
← Chapter 3
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 25
Chapter 26
Chapter 27
Chapter 28
Chapter 29
Chapter 30
Chapter 31
Chapter 32
Chapter 33
Chapter 34
Chapter 5 →
All chapters:
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31
32
33
34