bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bokun
/
Deuteronomy 23
Deuteronomy 23
Belarusian Bokun
← Chapter 22
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 25
Chapter 26
Chapter 27
Chapter 28
Chapter 29
Chapter 30
Chapter 31
Chapter 32
Chapter 33
Chapter 34
Chapter 24 →
1
Ніхто не павінен браць жонкі бацькі свайго і адкрываць крысо адзеньня бацькі свайго.
2
Ніхто, хто мае струшчаныя яечкі або адрэзаны чэляс, ня ўвойдзе ў супольнасьць ГОСПАДА.
3
Ня ўвойдзе байструк да супольнасьці ГОСПАДА, нават у дзясятым пакаленьні ня ўвойдзе ён у супольнасьць ГОСПАДА.
4
Ня ўвойдзе сын Амона і Мааўлянін у супольнасьць ГОСПАДА нават у дзясятым пакаленьні; ня ўвойдзе ён ў супольнасьць ГОСПАДА навекі,
5
таму што ня выйшлі яны нам на дарогу з хлебам і вадой, калі мы ішлі з Эгіпту, ды аплацілі супраць цябе Білеама, сына Бэора, з Пэтору, што ў Арам-Нагараіме, каб цябе праклінаў.
6
Але ГОСПАД, Бог твой, не хацеў слухаць Білеама, і ГОСПАД, Бог твой, замяніў праклён адносна цябе на дабраславенства, бо ГОСПАД, Бог твой, узьлюбіў цябе.
7
Ня будзеш жадаць для іх міру і дабра ў-ва ўсе дні свае і навекі.
8
Ня будзеш брыдзіцца Эдомцам, бо ён — брат твой, ані Эгіпціянінам, бо прыхаднем ты быў у зямлі ягонай.
9
У трэйцім пакаленьні іхнім нашчадкі іхнія могуць быць дапушчаны ў супольнасьць ГОСПАДА.
10
Калі выступіш супраць ворагаў тваіх у бой, сьцеражыся ад усякай ліхой рэчы.
11
Калі знойдзецца ў цябе чалавек нячысты дзеля выпадку начнога, няхай выйдзе ён з табару і ў табар ня вернецца.
12
Пад вечар няхай памыецца, а пасьля заходу сонца можа вярнуцца ў табар.
13
Будзеш мець месца па-за табарам, у якое будзеш хадзіць па патрэбе.
14
Возьмеш калок, і калі выйдзеш навонкі, прыгатуеш ямку, і, вяртаючыся, прыкрыеш зямлёю нячыстасьць сваю.
15
Бо ГОСПАД, Бог твой, ходзіць пасярод табару твайго, каб захоўваць цябе ад ворагаў тваіх і выдаваць табе непрыяцеляў тваіх; няхай табар твой будзе сьвяты, і нічога ў ім ня мае быць паганага, каб Ён не пакінуў цябе.
16
Не выдавай нявольніка, які да цябе ўцёк, пану ягонаму.
17
Будзе ён жыць з табою, у месцы, якое ён выбраў у адным з гарадоў тваіх, які спадабаўся яму, і ты не засмучай яго.
18
Ня будзе распусьніцы сярод дачок Ізраіля, ані мужчыны распусьніка сярод сыноў Ізраіля.
19
Не занясеш у дом ГОСПАДА, Бога твайго, заробку распусьніцы і грошы распусьніка, як шлюбаваныя, бо ГОСПАД, Бог твой, брыдзіцца адным і другім.
20
Не вымагай ад брата свайго адсоткаў з грошаў, ці з харчаваньня, ці з чаго другога, што пазычаецца на адсоткі.
21
Ад чужога можаш вымагаць, але ад брата ня будзеш вымагаць адсоткаў, каб ГОСПАД, Бог твой, дабраславіў цябе ў-ва ўсім, да чаго прыкладзеш ты руку сваю ў зямлі, якою ідзеш авалодаць.
22
Калі складзеш шлюбаваньне ГОСПАДУ, Богу твайму, не марудзь выканаць яго, бо ГОСПАД, Бог твой, запатрабуе гэтага ад цябе і залічыць гэта табе за грэх.
23
Калі ўстрымаешся ад шлюбаваньня, будзеш бяз грэху.
24
А што выйшла з вуснаў тваіх, тое захоўвай і рабі, як абяцаў ты ГОСПАДУ, Богу твайму; з уласнай волі і вуснамі сваімі ты гэта абяцаў.
25
Калі ўвойдзеш у вінаграднік бліжняга твайго, еш вінаград, колькі табе падабаецца, але ў кошыку не вынось з сабой.
26
І калі ўвойдзеш у збожжа бліжняга твайго, рві каласы рукою, а сярпом ня жні.
← Chapter 22
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 25
Chapter 26
Chapter 27
Chapter 28
Chapter 29
Chapter 30
Chapter 31
Chapter 32
Chapter 33
Chapter 34
Chapter 24 →
All chapters:
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31
32
33
34