bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bokun
/
Deuteronomy 10
Deuteronomy 10
Belarusian Bokun
← Chapter 9
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 25
Chapter 26
Chapter 27
Chapter 28
Chapter 29
Chapter 30
Chapter 31
Chapter 32
Chapter 33
Chapter 34
Chapter 11 →
1
У гэты час сказаў мне ГОСПАД: “Вычашы сабе дзьве каменныя табліцы, падобныя да першых, і ўзыйдзі да Мяне на гару. Зрабі таксама каўчэг з дрэва.
2
Я напішу на табліцах прыказаньні, якія былі на першых табліцах, пабітых табою, і ты ўложыш іх у каўчэг”.
3
І зрабіў я каўчэг з дрэва акацыі, і вычасаў дзьве каменныя табліцы, падобныя да першых, і ўзыйшоў на гару, маючы ў руках абедзьве табліцы.
4
І напісаў [ГОСПАД] на табліцах падобна, як быў раней напісаўшы, Дзесяць Прыказаньняў, якія абвясьціў вам ГОСПАД на гары з сярэдзіны агню пры сабраным народзе. І даў мне іх ГОСПАД.
5
Я разьвярнуўся і зыйшоў з гары, і палажыў табліцы ў каўчэг, які зрабіў; і там засталіся яны, як мне загадаў ГОСПАД.
6
А сыны Ізраіля выйшлі з Бээроту сыноў Яакана ў Масэру. Там памёр і быў пахаваны Аарон, а сын ягоны, Элеазар, стаў сьвятаром на месца ягонае.
7
Адтуль прыбылі ў Гудгоду, а з Гудгоды — у Ётбату, у зямлю, шчодрую ручаямі.
8
У гэты час ГОСПАД выбраў пакаленьне Левія, каб насілі Каўчэг Запавету ГОСПАДА і каб яны стаялі пры ГОСПАДЗЕ і служылі Яму, і дабраслаўлялі ў імя Ягонае па сёньняшні дзень.
9
Дзеля таго Леві ня мае часткі [зямлі], ані спадчыны паміж братоў сваіх, бо спадчына яго — ГОСПАД, як абяцаў яму ГОСПАД, Бог твой.
10
І я стаяў на гары, як раней, сорак дзён і начэй, і ў гэты раз выслухаў мяне ГОСПАД і не захацеў выгубіць цябе.
11
І сказаў Ён мне: “Устань і ідзі, і ачольвай народ, каб ішоў і завалодаў зямлёй, якую Я запрысяг бацькам іхнім, каб даць ім”.
12
А цяпер, Ізраіль, чаго жадае ад цябе ГОСПАД, Бог твой? Толькі таго, каб ты баяўся ГОСПАДА, Бога твайго, і хадзіў шляхамі Ягонымі, любіў Яго і служыў ГОСПАДУ, Богу твайму, усім сэрцам тваім і ўсёй душою тваёй,
13
каб выконваў ты загады ГОСПАДА і прыказаньні Ягоныя, якія я сёньня загадваю табе, каб добра жылося табе.
14
ГОСПАДУ, Богу твайму, належыць неба і нябёсы нябёсаў, зямля і ўсё, што на ёй.
15
Толькі да бацькоў тваіх прыхінуўся ГОСПАД і ўзьлюбіў іх, i выбраў насеньне іхняе пасьля іх, значыць, вас выбраў з усіх народаў, як сёньня гэта пацьвярджаецца.
16
Дык абрэжце сэрца вашае і цьвёрдасьць карку вашага, каб больш не рабілі яго цьвёрдым,
17
бо ГОСПАД, Бог ваш, — адзіны Бог над багамі і Госпад над панамі, Бог вялікі і страшны, Які не глядзіць на асобу, ані на падарункі.
18
Ён дае справядлівасьць сіраце і ўдаве, любіць прыхадня, даючы яму ежу і адзеньне.
19
Дык і вы любіце прыхадняў, бо і вы былі прыхаднямі ў зямлі Эгіпецкай.
20
ГОСПАДА, Бога твайго, бойся, Яму служы, да Яго туліся і на імя Ягонае прысягай.
21
Ён — слава твая і Бог твой, Ён творыць дзеля цябе вялікія і жудасныя рэчы, якія бачылі вочы твае.
22
У семдзесят душ перасяліліся бацькі твае ў Эгіпет, а вось цяпер памножыў цябе ГОСПАД, Бог твой, як зоркі ў небе.
← Chapter 9
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 25
Chapter 26
Chapter 27
Chapter 28
Chapter 29
Chapter 30
Chapter 31
Chapter 32
Chapter 33
Chapter 34
Chapter 11 →
All chapters:
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31
32
33
34