bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bokun
/
Deuteronomy 3
Deuteronomy 3
Belarusian Bokun
← Chapter 2
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 25
Chapter 26
Chapter 27
Chapter 28
Chapter 29
Chapter 30
Chapter 31
Chapter 32
Chapter 33
Chapter 34
Chapter 4 →
1
І мы зьвярнулі, і пайшлі дарогай на Башан; і выступіў Ог, валадар Башану, супраць нас з усім народам сваім ваяваць у Эрдэі.
2
І ГОСПАД сказаў мне: “Ня бойся яго, Я выдаў яго ў рукі твае з усім народам ягоным і зямлёй ягонай; зробіш ты яму тое, што зрабіў Сыгону, валадару Амарэйцаў, які жыў у Хешбоне”.
3
І аддаў ГОСПАД, Бог наш, у рукі нашыя Ога, валадара Башану, і ўвесь народ ягоны, і вынішчылі мы яго так, што ніхто не ацалеў.
4
У той час здабылі мы ўсе гарады ягоныя, і не засталося гораду незанятага: шэсьцьдзесят гарадоў ды ўвесь абшар Аргоб, валадарства Ога ў Башане.
5
Усе гэтыя гарады былі ўмацаваныя высокімі мурамі, і брамамі, і заваламі, ня лічачы многіх гарадоў адкрытых.
6
І палажылі мы клятву на іх, як зрабілі Сыгону, валадару Хешбону, зьнішчаючы кожны горад, мужчынаў, і жанчынаў, і дзяцей,
7
а жывёлу і здабычу з гарадоў пакідалі сабе.
8
У той час узялі мы зямлю з рук двух валадароў Амарэйскіх, якія жылі за Ярданам, ад рэчкі Арнон аж да гары Гермон.
9
Сідонцы называюць Гермон Сырыёнам, а Амарэйцы — Сэнірам.
10
Усе гарады на раўніне, увесь Гілеад і Башан аж да Сальхі і Эдрэі, гарадоў валадарства Ога ў Башане,
11
бо Ог, валадар Башану, быў апошні з Рэфаімаў. Яго жалезная дамавіна знаходзіцца ў Раббе, у сыноў Амона: дзевяць локцяў даўжыня яе, і чатыры локці шырыня яе меркаю локця чалавечага.
12
І ўзялі мы на ўласнасьць тады ўсю гэтую зямлю. Ад Араэру над рэчкаю Арнон і палову гары Гілеад з гарадамі іхнімі аддаў я людзям з пакаленьня Рубэна і Гада.
13
Рэшту Гілеаду і ўвесь Башан, валадарства Ога, даў я палове пакаленьня Манасы, увесь абшар Аргоб; увесь гэты прастор Башану называўся зямлёю Рэфаімаў.
14
Яір, сын Манасы, здабыў увесь прастор Аргоб аж да мяжы Гешура і Мааха, і назваў яго сваім імем. І да сёньня называюць гэтую частку Башану Паселішча Яіра.
15
Махіру я даў Гілеад,
16
а пакаленьнямі Рубэна і Гада даў частку зямлі Гілеад аж да рэчкі Арнон і да рэчкі Ябок, якая ёсьць мяжою сыноў Амона,
17
і яшчэ Арабу з Ярданам як мяжою ад Кінэрэту да мора Арабы, Мора Салёнага ля падножжа гары Пісга на ўсход.
18
У гэты час даў я вам гэткі загад: “ГОСПАД, Бог ваш, даў вам гэтую зямлю ў спадчыну; дык вы ўсе, здатныя да бою, пойдзеце ўзброеныя наперадзе братоў вашых, сыноў Ізраіля.
19
Толькі жонкі вашыя, дзеці і статкі, бо ведаю, што маеце вялікія статкі, застануцца ў гарадах вашых, якія я даў вам,
20
аж пакуль ГОСПАД дасьць супачынак братам вашым, як даў вам, каб і яны займелі зямлю, якую ГОСПАД, Бог ваш, мае даць за Ярданам; тады кожны вернецца да ўласнасьці сваёй, якую я даў вам”.
21
У той час я сказаў да Егошуа, кажучы: “Вочы твае бачылі ўсё, што зрабіў ГОСПАД, Бог ваш, двум гэтым валадарам; так зробіць ГОСПАД усім валадарствам, да якіх ты прыйдзеш.
22
Ня бойся іх, бо ГОСПАД, Бог ваш, будзе ваяваць за вас”.
23
І маліў я ў той час ГОСПАДА ў гэтыя словы:
24
“Госпадзе ГОСПАДЗЕ, Ты пачаў слузе Твайму аб’яўляць веліч Тваю і руку Тваю магутную. Які ж бог на небе або на зямлі даканаў такіх справаў і чыноў магутных, як Ты?
25
Дык дазволь мне перайсьці і ўбачыць тую добрую зямлю за Ярданам, тыя прыгожыя горы і Лібан”.
26
Але разгневаўся ГОСПАД на мяне з-за вас і ня выслухаў мяне. Ён сказаў мне: “Досыць, больш ніколі не гавары Мне пра гэта.
27
Узыйдзі на вяршыню Пісга і паглядзі вачыма сваімі на захад і на поўнач, на поўдзень і на ўсход, і агледзь усё, бо гэтага вось Ярдану ты не пяройдзеш.
28
Загадай Егошуа і падбадзёр яго, і падтрымай, бо ён пойдзе наперадзе гэтага народу і дасьць Ізраілю ў валоданьне тую зямлю, якую ты ўбачыш”.
29
Так былі мы ў даліне насупраць Бэт-Пэору.
← Chapter 2
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 25
Chapter 26
Chapter 27
Chapter 28
Chapter 29
Chapter 30
Chapter 31
Chapter 32
Chapter 33
Chapter 34
Chapter 4 →
All chapters:
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31
32
33
34