bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bokun
/
1 Samuel 10
1 Samuel 10
Belarusian Bokun
← Chapter 9
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 25
Chapter 26
Chapter 27
Chapter 28
Chapter 29
Chapter 30
Chapter 31
Chapter 11 →
1
І ўзяў Самуэль пасудзіну з алеем, і выліў на галаву ягоную, пацалаваў яго і сказаў: «Вось жа памазаў цябе ГОСПАД на валадара для народу Свайго Ізраіля. Вось, ты будзеш кіраваць народам ГОСПАДА, і вызваліш яго з рук ворагаў ягоных, якія акружаюць яго. А гэта табе знак, што памазаў цябе Бог на валадара спадчыны Сваёй.
2
Калі пойдзеш сёньня ад мяне, сустрэнеш двух чалавек каля магілы Рахелі, недалёка ад мяжы Бэн’яміна. Яны скажуць табе: “Знайшліся асьліцы, якія ты пайшоў шукаць. А бацька твой, забыўшыся пра асьліцы, хвалюецца за вас, кажучы: "Што сталася з сынам маім?"”
3
Калі пойдзеш адтуль далей і прыйдзеш да дубровы Табор, сустрэнуць цябе тры мужчыны, што ідуць у Бэтэль да Бога: адзін будзе несьці трох казьлянят, другі будзе несьці тры круглыя хлябы, а трэці будзе несьці буклак віна.
4
Прывітаюць яны цябе і дадуць табе два боханы хлеба, і ты возьмеш іх з рук іхніх.
5
І прыйдзеш на ўзгорак Божы, дзе знаходзяцца Філістынцы. Калі ўвойдзеш там у горад, сустрэнеш грамаду прарокаў, якія зыходзяць з узгорку, а перад імі арфы, тымпаны, бубны і гусьлі, а самі яны будуць прарочыць.
6
І ахопіць цябе Дух ГОСПАДА, і ты будзеш прарочыць разам з імі, і станеш чалавекам іхнім.
7
Калі вось зьдзейсьняцца ўсе гэтыя знакі, зрабі, што зможа рука твая, бо ГОСПАД будзе з табою.
8
І пойдзеш ты перада мной у Гільгал, а я пазьней прыйду да цябе, каб скласьці ахвяры цэласпаленьня і ахвяры мірныя. Чакай мяне сем дзён, аж пакуль я прыйду да цябе, каб навучыць цябе, што маеш рабіць».
9
І як толькі Саўл павярнуўся, каб адыйсьці ад Самуэля, Бог зьмяніў сэрца ягонае на іншае, і ў гэты ж дзень зьдзейсьніліся ўсе тыя знакі.
10
І прыйшлі яны адтуль у Гіву, і вось грамада прарокаў выйшла насустрач яму. І зыйшоў на яго Дух Божы, і ён стаў прарочыць між іх.
11
І калі ўсе, якія яго ведалі перад гэтым, убачылі, што ён прарочыць разам з прарокамі, пыталіся адзін аднаго: «Што гэта сталася з сынам Кіша? Няўжо і Саўл між прарокаў?»
12
Адазваўся чалавек тамтэйшы: «Хто бацька іхні?» Дзеля таго зьявілася прымаўка: «Няўжо і Саўл між прарокаў?»
13
І перастаў ён прарочыць, і пайшоў на ўзгорак.
14
І спытаўся дзядзька Саўла ў яго і ў слугі ягонага: «Куды вы хадзілі?» Ён адказаў: «Шукаць асьліцаў. А калі іх не знайшлі, пайшлі мы да Самуэля».
15
І сказаў дзядзька Саўла: «Скажы мне, што сказаў табе Самуэль?»
16
І адказаў Саўл дзядзьку свайму: «Ён паведаміў нам, што знайшліся асьліцы». А адносна размовы пра валадараньне, што гаварыў яму Самуэль, не сказаў яму.
17
І вось склікаў Самуэль народ да ГОСПАДА ў Міцпу,
18
і так сказаў сынам Ізраіля: «Вось што кажа ГОСПАД, Бог Ізраіля: “Я вывеў Ізраіля з Эгіпту, Я выратаваў вас з рук Эгіпцянаў, і з рук усіх валадарстваў, якія зьдзекаваліся над вамі.
19
А вы сёньня адкінулі Бога вашага, Які ратаваў вас ад ўсякіх бедаў і трывогаў вашых, і сказалі: "Ня трэба, але пастаў над намі валадара!"” Дык вось цяпер станьце перад ГОСПАДАМ па пакаленьнях вашых і па родах вашых».
20
І загадаў Самуэль падыходзіць усім пакаленьням Ізраіля, і выпала жэрабя на пакаленьне Бэн’яміна.
21
І загадаў Самуэль падыходзіць пакаленьню Бэн’яміна па родах сваіх, і жэрабя выпала на род Матры, і так дайшло да Саўла, сына Кіша. І шукалі яго, але не маглі знайсьці.
22
І спыталіся ў ГОСПАДА: «Ці гэты чалавек прыйшоў сюды?» ГОСПАД адказаў: «Ён хаваецца ў табары».
23
І пабеглі за ім, і прывялі яго адтуль. І стаў ён пасярод народу, і перавышаў ён увесь народ на галаву.
24
І сказаў Самуэль усяму народу: «Ці бачыце ясна, каго выбраў ГОСПАД? Бо няма яму роўнага ў-ва ўсім народзе». І ўвесь народ загаманіў: «Няхай жыве валадар!»
25
І абвясьціў Самуэль народу закон валадарскі, і запісаў гэта ў кнігу, і паклаў яе перад ГОСПАДАМ. Пасьля адпусьціў Самуэль усіх людзей дадому.
26
Таксама Саўл пайшоў у дом свой у Гіве. Праводзілі яго мужныя ваяры, сэрцаў якіх дакрануўся Бог.
27
А сыны Бэліяла казалі: «Ці зможа ён нас выратаваць?» І пагардзілі ім, і не прынесьлі яму падарункаў, але ён не зьвяртаў на гэта ўвагі.
← Chapter 9
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 25
Chapter 26
Chapter 27
Chapter 28
Chapter 29
Chapter 30
Chapter 31
Chapter 11 →
All chapters:
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31