bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bokun
/
1 Samuel 14
1 Samuel 14
Belarusian Bokun
← Chapter 13
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 25
Chapter 26
Chapter 27
Chapter 28
Chapter 29
Chapter 30
Chapter 31
Chapter 15 →
1
Аднаго дня сын Саўла Ёнатан сказаў слузе свайму: «Хадзем, падыйдзем да варты Філістынцаў, якая насупраць». А бацьку свайму не сказаў пра гэта.
2
Саўл тады сядзеў каля мяжы Гівы пад дрэвам гранату ў Мігроне. Пры ім быў народ у ліку шэсьцьсот чалавек.
3
Ахія, сын Ахітува, брата Іхавода, сына Пінхаса, сына Гэлія, сьвятара ГОСПАДА ў Шыло, насіў тады эфод. А народ ня ведаў, што Ёнатан пайшоў.
4
Паміж узвышшамі, якія хацеў прайсьці Ёнатан, каб дабрацца да варты Філістынцаў, на адным і другім баку былі скалы, з якіх адна называлася Бацэц, а другая Сэннэ.
5
Адна скала ўзьнімалася на поўначы насупраць Міхмашу, а другая — на поўдні насупраць Гівы.
6
Ёнатан сказаў слузе свайму зброяносцу: «Хадзем, падыйдзем да варты гэтых неабрэзаных. Можа, ГОСПАД дапаможа нам, бо ГОСПАДУ ня цяжка ратаваць праз многіх ці праз некалькіх».
7
Слуга сказаў яму: «Рабі ўсё, што падабаецца душы тваёй. Ідзі, куды хочаш, я з табою заўсёды».
8
Кажа яму Ёнатан: «Вось, мы падыйдзем да гэтых людзей і пакажамся ім.
9
Калі яны скажуць нам: “Стойце, пакуль мы падыйдзем да вас”, мы будзем стаяць на месцы сваім і ня будзем падыходзіць да іх.
10
А калі яны скажуць: “Хадзіце да нас”, мы пойдзем, бо выдаў іх ГОСПАД у рукі нашыя; гэта будзе нам знакам».
11
І паказаліся яны абодва варце Філістынцаў. І сказалі Філістынцы: «Глянь, Гебраі выходзяць з пячораў, у якіх былі яны схаваўшыся».
12
І людзі з варты зьвярнуліся да Ёнатана і слугі ягонага, кажучы: «Хадзіце да нас, скажам вам нешта». І сказаў Ёнатан слузе свайму: «Ідзі за мною, бо ГОСПАД аддаў іх у рукі Ізраіля».
13
І так ўзлазіў Ёнатан, чапляючыся рукамі і нагамі, а зброяносец ягоны за ім. І падалі ворагі перад Ёнатанам, а зброяносец ягоны дабіваў іх, ідучы за ім.
14
І была гэта першая параза, калі Ёнатан і зброяносец ягоны забілі каля дваццаці чалавек на палове палетка, які пара валоў за дзень заарэ.
15
І ахапіў страх табар у полі і ўвесь народ; варта і аддзелы, што ішлі, каб пустошыць, аслупянелі. І задрыжэла зямля, і ахапіў іх страх вялікі.
16
І вартаўнікі Саўла, якія былі ў Гіве Бэн’яміна, заўважылі, што мноства людзей кідаліся туды і сюды, уцякаючы.
17
І Саўл загадаў людзям, што з ім былі: «Праверце і паглядзіце, каго ў нас не хапае?» Калі праверылі, убачылі, што няма Ёнатана і зброяносца ягонага.
18
І сказаў Саўл Ахію: «Прынясі эфод». Бо ён насіў эфод у той дзень перад абліччам сыноў Ізраіля.
19
І калі Саўл размаўляў са сьвятаром, у табары Філістынцаў замяшаньне яшчэ больш узрастала і пашыралася. І сказаў Саўл сьвятару: «Апусьці руку тваю».
20
І сабраліся Саул і ўсе людзі, якія былі з ім, і пайшлі на месца бою. І вось, там меч кожнага быў зьвернуты супраць бліжняга свайго, і замяшаньне было вялікае.
21
Таксама Гебраі, якія даўно ўжо былі з Філістынцамі і, прыйшоўшы, былі з імі ў табары, папераходзілі да Ізраільцянаў, якія былі з Саўлам і Ёнатанам.
22
Таксама ўсе іншыя Ізраільцяне, якія хаваліся на гары Эфраіма, чуючы, што Філістынцы ўцякаюць, далучыліся да сваіх у баі.
23
І збавіў ГОСПАД ў той дзень Ізраіля. А бой ішоў аж да Бэт-Авэну.
24
І былі Ізраільцяне надта змучаныя ў той дзень; а Саўл запрысяг народ, кажучы: «Няхай будзе пракляты той чалавек, які будзе есьці хлеб перад вечарам, пакуль яшчэ я не адпомшчу ворагам сваім!» І ніхто з усяго народу не спажываў хлеба.
25
І ўвесь народ увайшоў у лес, а там быў мёд на паляне.
26
І ўвайшоўшы ў лес, бачылі людзі мёд, але ніхто не дакрануўся яго рукой і вуснамі сваімі, бо баяліся ўсе людзі прысягі.
27
А Ёнатан ня чуў, як бацька ягоны зьвязаў народ прысягай. І тыкнуў ён канцом кія ў пласт мёду, і паднёс да вуснаў рукою сваёю, і вочы ягоныя заясьнелі.
28
І сказаў яму тады адзін з народу: «Бацька твой запрысяг народ, кажучы: “Пракляты, хто сёньня пакаштуе ежы”. Хоць народ быў вельмі змучаны».
29
Ёнатан адказаў: «Замучыў бацька мой зямлю! Бачыце, як заясьнелі вочы мае, калі я крыху пакаштаваў гэтага мёду,
30
тым больш, калі б народ падсілкаваўся сёньня са здабычы ворагаў сваіх, якую здабыў? Напэўна, большай была б параза Філістынцаў».
31
У той дзень, хоць народ Ізраіля быў вельмі змучаны, білі яны Філістынцаў ад Міхмашу аж да Аялону.
32
І кінуўся народ на здабычу, і набраў авечак, валоў і цялят, і рэзалі іх на зямлі, і елі разам з крывёю.
33
І паведамілі пра гэта Саўлу: «Народ грашыць перад ГОСПАДАМ, ядучы [мяса] з крывёю» Ён адказаў: «Дапусьціліся вы ліхоты. Прыкаціце да мяне вялікі камень».
34
І сказаў Саўл: «Разыйдзіцеся між людзей і скажыце ім: “Няхай прывядзе да мяне кожны вала свайго або барана і заб’е яго на гэтым камяні, і будзе есьці, і ня будзе грашыць ГОСПАДУ, ядучы разам з крывёю”». І ўвесь народ прыводзіў, што меў у руцэ сваёй у тую ноч, і забівалі там.
35
І збудаваў Саўл ахвярнік ГОСПАДУ. Гэта быў першы ахвярнік, які ён пабудаваў ГОСПАДУ.
36
І сказаў Саўл: «Нападзем на Філістынцаў ноччу, і пакуль разаднее, зьнішчым іх, і не пакінем з іх аніводнага чалавека». Народ яму адказаў: «Усё, што добрым здаецца ў вачах тваіх, рабі». А сьвятар сказаў: «Прыступім тут да Бога».
37
І пытаўся Саўл ў Бога: «Ці ісьці ў пагоню за Філістынцамі? Ці Ты аддасі іх у рукі Ізраіля?» І не адказаў яму [Бог] у той дзень.
38
І сказаў Саўл: «Зьбярыцеся сюды, начальнікі народу, і даведайцеся, хто дапусьціўся грэху.
39
На жыцьцё ГОСПАДА, Збаўцы Ізраіля, хоць бы праз Ёнатана, сына майго, сталася гэта, няхай будзе пакараны сьмерцю». На гэта ніхто з усяго народу не запярэчыў яму.
40
І сказаў ён усяму Ізраілю: «Вы станьце на адзін бок, а я з Ёнатанам — на другі». Адказаў народ Саўлу: «Што добрым здаецца табе, рабі».
41
І спытаўся Саўл ў ГОСПАДА: «Божа Ізраіля, дай сьведчаньне». І выяўлены былі жэрабям Ёнатан і Саўл, а народ — свабодны.
42
Тады Саўл загадаў: «Кідайце жэрабя паміж мною і сынам маім Ёнатанам». І жэрабя выпала на Ёнатана.
43
І сказаў Саўл Ёнатану: «Скажы мне, што ты зрабіў?» Ёнатан адказаў: «Я пакаштаваў канцом кія, які трымаў у руцэ, крыху мёду, і за гэта я мушу памерці».
44
Саўл адказаў: «Няхай гэта зробіць мне Бог, і тое дадась, ты павінен памерці, Ёнатане».
45
А народ зьвярнуўся да Саўла: «Ці ж мусіць памерці Ёнатан, які даў такую вялікую перамогу Ізраілю? Гэта несправядліва! На ГОСПАДА, не спадзе на зямлю і волас з галавы ягонай, бо ён сёньня ён дзейнічаў з Богам». Так народ абараніў Ёнатана ад сьмерці.
46
І ня гнаўся Саўл за Філістынцамі, і вярнуліся яны ў сядзібы свае.
47
Вось жа Саўл, умацаваўшы сваё валадараньне над Ізраілем, ваяваў наўкола з усімі ворагамі сваімі: з Маавам, з сынамі Амона, з Эдомам, з валадаром Цобы і Філістынцамі. І куды толькі ён паварочваўся, усюды перамагаў.
48
І дзейнічаў мужна, і пабіў Амалека, і выратаваў Ізраіля з рук тых, што нішчылі яго.
49
Саўл меў сыноў: Ёнатана, Ішві і Мальхішуа. А вось імёны дзьвюх дочак ягоных: імя старэйшай — Мэраб, а імя малодшай — Міхаль.
50
А імя жонкі Саўла — Ахіноам, яна была дачкою Ахімааца. Імя ж начальніка войска ягонага — Абнэр; ён быў сынам Нэра, дзядзькі Саўла.
51
Кіш быў бацькам Саўла, а Нэр быў бацькам Абнэра, і былі яны сынамі Абіэля.
52
І ў-ва ўсе дні Саўла ішла зацятая вайна з Філістынцамі. І калі бачыў Саўл якога-колечы мужнага чалавека, здольнага да бою, забіраў яго да сябе.
← Chapter 13
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 25
Chapter 26
Chapter 27
Chapter 28
Chapter 29
Chapter 30
Chapter 31
Chapter 15 →
All chapters:
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31